Італьянскі цуд паўтарыўся зноў у Вялікую Пятніцу

szypНа калючцы з цярновага вянка з’яўляюцца кроплі крыві кожны раз, калі Вялікая Пятніца прыпадае на 25 сакавіка, урачыстасць Звеставання Пана. Так адбылося і ў гэтым годзе, паведамляе CREDO са спасылкай на CNA.

Калючка захоўваецца ў рэліквіярыі ў катэдральным саборы ў Андрыі (Італія) з 1308 года.

Цуд назіраюць з 1633 года.

Монсіньёр Рафаэль Калабро, мясцовы біскуп на спакоі, пацвердзіў цуд. Навуковая камісія, якая сабралася з гэтай нагоды, канстатавала з’яўленне трох «сферычных утварэнняў» на цярніі; спецыялісты таксама ўбачылі «рэшткі надзвычайнай з’явы», якую назіралі ў 2005 годзе. Менавіта тады цуд адбыўся ў апошні раз.

szyp2szyp3

У наступны раз гэта паўторыцца толькі ў 2157 годзе.

Біскуп падзякаваў Богу за «цуды, якія Ён творыць, як знак любові да гэтай супольнасці».

для друку для друку