Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае і святарскае пасвячэнні ў супольнасці марыянаў

8 чэрвеня 2019 года ў Ліхені ў санктуарыі Маці Божай Ліхеньскай у супольнасці айцоў марыянаў адбылася вялікая ўрачыстасць. Два дыяканы Матэўш Целецкі і Лукаш Гай сталі прэзбітэрамі, а два клерыкі Ілля Саўчанка і Каспер Павляк – дыяканамі. Пасвячэнні ўдзяліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Сярод новапасвечаных — дк. Ілля Саўчанка МІС паходзіць з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.

На заканчэнне ўрачыстасці біскуп Алег падзякаваў супольнасці за служэнне ў Беларусі асабліва ў камуністычныя часы, а таксама ўзгадаў пра росіцкі санктуарый, што ў Віцебскай дыяцэзіі, дзе і цяпер служаць айцы і ў гэтым годзе прыпадае 20-годдзе беатыфікацыі святароў-мучанікаў з Росіцы.

Марына Сінкевіч, тэкст
Фота са старонкі супольнасці ў facebook і Алёны Кібук

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі