800-годдзе дамініканскага ордэну адзначылі ў Віцебску

20 мая ў Віцебску адбыўся канцэрт гурта “TALITHA KUM” прысвечаны да 800-годдзя заснавання дамініканскага ордэну, паведамляе svbarbara.by.

Хто ж такія дамінікане? Жартам іх называюць “людзі ў белым”. Кожны, хто прыйшоў, мог убачыць і пазнаёміцца з гэтымі цікавымі людзьмі. У зале сабралася шмат людзей рознага ўзросту, але, вядома, большую частку складала моладзь. Адны ўжо добра ведаюць гэты гурт, а хтосьці прыйшоў з цікавасці, але з упэўненасцю можна сцвярджаць, што няма тых, хто прыйшоў пад прымусам.

vicebsk_daminikane1 vicebsk_daminikane2 vicebsk_daminikane3

Дзякуючы крэатыўнасці і пачуццю гумару Сіі і Лана (Анастасіі і Руслана) зал апынуўся ў сяброўскай атмасферы. Дзякуючы сведчанням, якія гучалі з вуснаў маладых людзей, можна было яшчэ раз пераканацца, што Езус моцна дзейнічаў не толькі 2000 год назад, але Ён і сёння той самы, як любячы Айцец клапоціцца пра сваіх дзяцей.

Дзякуючы музыцы і спеву гурта “TALITHA KUM” цяжка было ўстаяць, каб не пачаць танчыць і праслаўляць Бога. У перапынках паміж спевамі дзяўчаты правялі флэшмобы, моладзь паказала пантаміму, усё жадаючыя маглі выпіць гарбаты і крыху адпачыць. Гэты вечар пакінуў шмат незабыўных і прыемных эмоцый, на тварах людзей можна было бачыць цёплыя і шчырыя ўсмешкі.

vicebsk_daminikane5

для друку для друку