Самотнай маці, якая знаходзіцца ў турме, дадае мужнасць яе васьмігадовая дачка.
Папа Францішак вырушыў сёння ў падарожжа ў Мексіку. Яно скончыцца ў адным з самых небяспечных гарадоў свету — памежным Сьюдад-Хуарэс. Менавіта там адбывае пакаранне Эвіля (Évila Quintana Molina). Яна трапіла ў турму ў 2010 годзе. Вучылася, працавала ў банку і клапацілася пра сваю дачку. Тым не менш, яна збілася са шляху і была прызнана вінаватай у адмыванні грошай.
За свае грахі ёй сорамна. Ніколі не казала публічна, баючыся, што ў яе дачкі могуць узнікнуць праблемы, калі равесніцы даведаюцца, што яе маці ў турме. Такім чынам Эвіля першапачаткова не згаджалася, каб выступіць перад Пантыфікам. Яна паразмаўляла з дачкой Камілай, і тая дадала ёй адвагі і запэўніла, што ёй за маці не будзе сорамна. Дачка будзе суправаджаць маці, калі 17 лютага асуджаная жанчына будзе гаварыць са Святым Айцом.
34-гадовая зняволеная доўга задавалася пытаннем, што яна магла б распавесці Святому Айцу. І тут з дапамогай прыйшла дачка. «Матуля, ты і Папа Францішак маюць дзень нараджэння ў адзін дзень», — распавяла ў інтэрв’ю мясцоваму СМІ Эвіля.
Жанчына прызнаецца, што не з’яўляецца практыкуючай каталічкай, але адчувае, што Бог заўсёды з ёй, і цяпер яшчэ больш адчувае жаданне наблізіцца да Касцёла, прагне навяртання. Папа Францішак прыязджае ў Мексіку ў якасці місіянера міласэрнасці, і яго крокі з’яўляюцца адлюстраваннем крокаў самога Хрыста, які ідзе да кожнага, хто Яго духоўна патрабуе. «Я адна з тых людзей,» — сказала жанчына. І дадала, што хоць у цяперашні час выключаная з грамадства, але не выключана з Божага народа. Візіт Папы ёй нагадвае пра гэта.
Паводле gosc.pl
для друку