У Мінску ў нядзелю 7 чэрвеня на тэрыторыі ля касцёла святога Роха на Залатой Горцы прайшоў “Залатагорскі фэст”. Удзел у ім узялі гурты “Рэха”, “Laudans” і евангелізацыйны музычны праект “Рыбы”.
Фэст быў прымеркаваны да заканчэння катэхетычнага навучальнага году.
У перапынках паміж выступамі музыкаў прайшлі забаўляльныя гульні для дзяцей, якія прыйшлі на фэст. Апроч таго, падчас яго навучэнцы нядзельнай школы пры касцёле і валанцёры дабрачыннай місіі “Чыстае сэрца” атрымалі падзякі ад адміністратара парафіі ксяндза Юрыя Санько.
Больш фота Надзеі Гацак на Крыніца.інфо
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!




