Аднадзённыя рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакраманту канфірмацыі, адбыліся ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне.
Тэмай сёлетняга спаткання кандыдатаў стала разважанне на тэму: “ Для чаго мне патрэбны Бог?” Адказаць на гэтае пытанне моладзі дапамагалі сёстры назарэтанкі Назарыя і Ганна, якія служаць у Гродне, і аніматары з Мінска.
Падчас сустрэчы моладзь, якая прыняла сакрамэнт канфірмацыі ў мінулыя гады падзялілася з прысутнымі сведчаннем, як выглядае яе штодзённы клопат аб супольным жыцці з Богам.
Адказаць сабе на пастаўленае падчас духоўных практыкаванняў пытанне і прааналізаваць свае адносіны з Богам кандыдаты да сакраманту канфірмацыі маглі падчас індывідуальнай сустрэчы з Хрыстом у адарацыйнай малітве, якую падрыхтавалі аніматары з Мінска.
Напрыканцы сёлетніх рэкалекцый усе прысутныя змаглі паўдзельнічаць у забаве, падчас якой моладзь карыстаўчыся фрагментамі са Святога Пісання, магла знайсці сапраўдны шлях да Езуса Хрыста.
а. Віталій Слука SP, тэкст,
Віталій Варонік, фота
