21-23 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбыліся восеньскія рэкалекцыі для хлопцаў. У іх прымала ўдзел 9 асоб.
Акрамя тэмы паклікання, разам з айцом Аляксандрам Махначом SP, які адказны за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, удзельнікі разважалі таксама аб прысутнасці Бога ў асабістым жыцці чалавека.
Кожны хлопец мог індывідуальна падумаць пра свае адносіны з Богам на практыцы. Асабліва падчас падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзе можна сустрэць праўдзівага Бога.
У праграме рэкалекцый знайшоўся таксама час на адпачынак ад штодзённых спраў, якія звязаны з вучобай, а таксама на спартыўныя гульні.
а. Віталій Слука SP
