У Санрэма пройдзе фестываль хрысціянскай песні

Італьянскі горад Санрэма, дзе пачынаючы з 1951 года праходзіць штогадовы фестываль італьянскай песні, стане месцам правядзення таксама і фестывалю хрысціянскай песні.

Злучыць музыку і спевы з верай і праслаўленнем Бога — такая мэта фестывалю хрысціянскай песні. Ён пройдзе 3-5 лютага 2022 г. у лігурыйскім Санрэма, у рамках сусветна вядомага фестывалю італьянскай песні, які працягнецца ад 1 да 5 лютага. Афіцыйным медыя-партнёрам гэтага мерапрыемства, арганізаванага ў супрацоўніцтве з мясцовай каталіцкай дыяцэзіяй Вентымілья, выступае Радыё Ватыкана-Vatican News.

Кіраўнік гэтай медыя-структуры Масімільян Мінікэцці адзначыў, што разам з літургічнымі службамі, інфармацыйнымі і адукацыйнымі праграмамі, музыка з’яўляецца адным з краевугольных камянёў іх праграмы. «Наша мэта складаецца ў тым, каб несці свету Добрую Навіну, голас Папы, надзею, клапоцячыся аб тым, каб ніхто не застаўся адзін, і мы робім гэта таксама дзякуючы музыцы», — адзначыў Масімільяна Мінікэцці.

Упершыню Радыё Ватыкана транслявала музыку — некалькі тактаў сімфоніі Бетховена — 12 лютага 1931 года, адразу пасля першага ў гісторыі Папскага радыёпаведамлення, з якім звярнуўся да вернікаў Святы Айцец Пій XI у дзень інаўгурацыі гэтага радыё.

CREDO
пераклад Catholicnews.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі