«Каб неяк сацыялізаваць людзей, спачатку ім трэба даць паесці», — лічыць дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» брат Андрэй Жылевіч. З пачатку кастрычніка і да канца красавіка валанцёры арганізацыі абяцаюць штодня карміць бяздомных у Цэнтры начнога прабывання на вуліцы Ваўпшасава.
— Вельмі часта, калі мы бачым такіх людзей на вуліцы, мы ўцякаем ад іх. Ці таму, што яны непрыемна пахнуць, ці яшчэ чамусьці. Але мы ўсе людзі, — тлумачыць ініцыятыву бр. Андрэй Жылевіч.
Як прайшла першая дабрачынная вячэра — у відэа TUT.BY.
