28 верасня 2024 года раніцай Пантыфік падзяліў сняданак з бяздомнымі і бежанцамі ў Бруселі. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, Папа пачуў гісторыі прысутных. Падчас нечаканага візіту ў брусельскую парафію Сэн-Жыль Святы Айцец правёў час з людзьмі, якія апынуліся ў цяжкім становішчы. Сярод прысутных былі як мясцовыя жыхары, так і бежанцы з Афрыкі і Усходняй Еўропы. Марыя – надзея і апора ...
Читать далее »Архив меток: бяздомныя
У Лісабоне з’явіцца парафія для бяздомных
Патрыярхат Лісабона паведаміў, што ў горадзе вядуцца працы па стварэнні новай персанальнай парафіі, якая будзе займацца дапамогай людзям без даху над галавой. Гэта ініцыятыва патрыярха Лісабона, арцыбіскупа Руі Валерыё. Паводле ўлад Партугаліі, сталіца з’яўляецца месцам з найбольшай колькасцю бяздомных – больш за 3 тысячы чалавек, што складае 10 працэнтаў усіх бяздомных у краіне. Прадстаўнікі Касцёла лічаць, што гэтыя дадзеныя заніжаны, ...
Читать далее »Папа ініцыяваў адкрыццё лазні і пральні для бедных у Неапалі
«Міласэрнасць становіцца бачнай і адчувальнай у канкрэтных справах», — сказаў кардынал Конрад Краеўскі на ўрачыстым адкрыцці лазні і пральні для бедных у Неапалі. Пасля Рыма, Генуі і Турына гэта яшчэ адзін папскі праект, накіраваны на дапамогу бедным сем’ям і бяздомным. За яго рэалізацыю адказвае Супольнасць святога Эгідзія, фінансы на закупку пральнага парашку і сродкаў асабістай гігіены паступаюць ад Дыкастэрыі па ...
Читать далее »Папа запрасіў у цырк бяздомных і бежанцаў
Сярод запрошаных – сем’і бежанцаў з Украіны, Сірыі, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Паўднёвага Судана. Ініцыятыва Апостальскай элемазінарыі прайшла ў Рыме 11 лютага 2023 года з нагоды гадавіны падпісання Латэранскіх пагадненняў. Як адзначаецца ў паведамленні прэфекта Дыкастэрыі па міласэрным служэнні, кардынала Конрада Краеўскага, сярод запрошаных – бежанцы, беспрацоўныя, бяздомныя, падапечныя сясцёр міласэрнасці маці Тэрэзы, а таксама асобы, якія адбываюць пакаранне за ...
Читать далее »ЗША: студэнт-інжынер зрабіў пернікавы сабор, каб дапамагчы прытулку для бяздомных
Стварэнне пернікавых домікаў распаўсюджаная калядная традыцыя ў сем’ях, якія маюць нямецкае паходжанне. Гэта мастацтва, якое ўзнікла прыблізна ў XVI стагоддзі і было папулярызавана братамі Грым дзякуючы казцы пра Гензеля і Грэтэль, нават зафіксавана ў Кнізе рэкордаў Гінеса. На сённяшні дзень рэкардсменам з’яўляецца дом, створаны ў 2013 годзе ў Байран (штат Тэхас, ЗША). Яго памеры дасягалі больш за 12 тысяч кубічных ...
Читать далее »Папа: час пандэміі асабліва цяжкі для бяздомных
Маліцца за людзей, якія не маюць даху над галавой, — заклікаў Папа на пачатку св. Імшы, якую 31 сакавіка 2020 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. “Памолімся сёння за людзей, якія не маюць пастаяннага месца пражывання, у гэты час, калі ад нас патрабуюць знаходзіцца дома. Грамадства павінна звярнуць увагу на гэту рэчаіснасць, а Касцёл прыняць іх”, — сказаў Святы ...
Читать далее »Калядныя сустрэчы для бяздомных, малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў прайшлі ў Глыбокім
29 снежня пры парафіі Святой Тройцы сёстры францішканкі Сям’і Марыі разам з валанцёрамі арганізавалі невялічкі калядны пачастунак і гарачую гарбату для бяздомных. 30 снежня ў парафіяльным доме адбылася калядная сустрэча для сем’яў горада, якія часам не заўсёды могуць дазволіць сабе і сваім дзецям нешта лепшае. Дзякуючы парафіяльнаму камітэту і супрацоўніцтву з сацыяльнымі работнікамі, гэтыя сем’і былі запрошаны на вечарыну. Гэта ...
Читать далее »У Італіі біскуп адкрыў у сваім доме прытулак для бедных
Біскуп Дуглас Рэгатэры з дыяцэзіі Чэзэна-Сарсіна на паўночным усходзе Італіі адкрыў свой дом для бяздомных. Ён падрыхтаваў пакой, у якім размешчана чатырнаццаць ложкаў. Заставацца ў доме, у адрозненне ад іншых устаноў такога тыпу, тут можна неабмежаваны час. На сёння ў прытулку пражывае жанчына з двума дзецьмі і адзін чалавек з Малі. Неабходную дапамогу ў гэтай справе аказваюць валанцёры з супольнасці ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч і дырэктар «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі наведалі цэнтр часовага прабывання беспрытульных
У Велікодны аўторак біскуп Віцебскі Алег Буткевіч разам з канцлерам Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктарам Місевічам і дырэктарам «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэем Аніскевічам сустрэліся з супрацоўнікамі ДУ «Віцебскі гарадскі цэнтр часовага (начнога) знаходжання асобаў без вызначанага месца жыхарства». Госці прывезлі з сабой велікодныя падарункі для тых, хто па розных прычынах апынуўся ў складаным жыццёвым становішчы, страціўшы дом і блізкіх людзей, ...
Читать далее »У Мінску валанцёры «Карытас» да канца красавіка будуць карміць бяздомных
«Каб неяк сацыялізаваць людзей, спачатку ім трэба даць паесці», — лічыць дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» брат Андрэй Жылевіч. З пачатку кастрычніка і да канца красавіка валанцёры арганізацыі абяцаюць штодня карміць бяздомных у Цэнтры начнога прабывання на вуліцы Ваўпшасава. — Вельмі часта, калі мы бачым такіх людзей на вуліцы, мы ўцякаем ад іх. Ці таму, што яны непрыемна пахнуць, ці ...
Читать далее »