23 красавіка ў Мінску ў касцёле св. Сымона і св. Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча журналістаў-хрысціян, журналістаў, якія пішуць на хрысціянскую тэматыку, ды ўсіх зацікаўленых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці.
Пачатак сустрэчы а 10:00.
Падчас сустрэчы з дакладам пра важнасць евангелізацыі праз СМІ і супрацоўніцтва вернікаў, Царквы і журналістаў выступіць прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ксёндз Юрый Санько.
Таксама ў межах мерапрыемства запланаваная сяброўская размова ўдзельнікаў сустрэчы, падчас якой можна будзе абмеркаваць апошнія навіны, задаць хвалюючыя пытанні.
А 12:00 для ўдзельнікаў сустрэчы распачнецца св. Імша.
Па заканчэнні св. Імшы ўдзельнікаў чакае пачастунак.
Просім жадаючых прыняць удзел у сустрэчы і паведаміць пра гэта праз e-mail: slovaby@gmail.com альбо па тэлефоне +37529 327 93 50 (Максім).
Запрашаем усіх зацікаўленых!
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!