Айцец Кон Кронін загінуў пад коламі аўтобуса, выратаваўшы жыццё жанчыне, якая стаяла побач.
Трагічная аварыя адбылася 3 жніўня 2021 года ў горадзе Манкстаун (Корк, Ірландыя). Кіроўца аўтобуса не справіўся з кіраваннем і заехаў у людзей. 72-гадовы айцец Кон Кронін у апошнюю хвіліну штурхнуў жанчыну, якая стаяла побач, уратаваўшы ёй жыццё. Сам святар загінуў пад коламі.
Таксама загінуў кіроўца аўтобуса. Па дадзеных следства, ён не змог кіраваць з-за сур’ёзнай «медыцынскай траўмы».
Спачуванні сям’і загінулага выказаў біскуп Дубліна, арцыбіскуп Дэрмот Фарэл. “Я спачуваю сям’і айца Кроніна і аддаю належнае яго мужнасці і самаахвярнасці дзеля выратавання іншага чалавека”,- сказаў іерарх. Ён адзначыў, што «гэта вельмі сумны дзень».
«Мы ўдзячныя, што ведалі яго»
Біскуп Фінтан Гавін з дыяцэзіі Корк і Рос, дзе працаваў святар, сказаў, што быў узрушаны тым, што адбылося. «Мы складаем свае малітвы і шчырыя думкі да сям’і а. Кона, яго сябрам, парафіянам і знаёмым. Я малюся за выздараўленне ўсіх пацярпелых».
Біскуп таксама згадаў памерлага святара, падкрэсліўшы яго адкрытасць да людзей і пачуццё гумару. «Ён памёр у той дзень, калі Евангелле нагадвае нам словы Езуса, калі Ён папрасіў Пятра выйсці з лодкі і пайсці па вадзе. Езус закрычаў яму: «Гэта я, не бойся!» Яго любоў да роднага горада і яго жыхароў, парафіі Бентры ніколі не вагалася. Мы ўсе ўдзячныя, што ведаем яго, і наша дыяцэзія шчаслівая, што ён служыў сярод нас».
Айцец Кон Кронін прыняў святарскае пасвячэнне ў 1979 г. Пасля гэтага 25 гадоў працаваў у Афрыцы, а ў 2004 годзе вярнуўся ў Ірландыю.
для друку