8 лістапада ў 12.00 у Дзеркаўшчыне (Віцебская дыяцэзія) адбылася святая Імша з нагоды 5-й гадавіны смерці пробашча кс. Леаніда Мозгеля, на якой сабраліся парафіяне і святары з дэканату. Падчас Імшы былі праспяваныя Нешпары за памерлага. Жалобнае казанне падчас Эўхарыстыі прамовіў парафіянін памерлага ксёндз канонік Антон Казлоўскі, Вішнеўскі пробашч і Смаргонскі дэкан.
У казанні святар распавёў пра асобу ксяндза Леаніда, з якім разам вучыўся ў семінарыі, а пасля ў маі 2003 года атрымалі святарскае пасвячэнне: кс. Леанід – у Віцебскай катэдры, кс. Антон – у Гродзенскай катэдры. Ксёндз Антон бачыў у памерлым земляку вернага сябра, сціплага святара, моцнага ў веры і поўнага адданасці ў служэнні Пану Богу і людзям.
Таксама ў гэты дзень а 16.00 у роднай парафіі ў Старых Васілішках (Гродзенская дыяцэзія) у касцёле Пятра і Паўла, каля муроў якога спачывае цела кс. Леаніда, цэлебравалася святая Імша. Там маліліся мясцовы пробашч кс. Збігнеў Драгула, святары-сябры і парафіяне, якія апякуюцца магілай памерлага зямляка.
Кс. канонік Антон Казлоўскі
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!








