У Базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане была ўстаноўлена новая мемарыяльная пліта з імёнамі Папаў, якія былі пахаваны ў гэтай святыні ад самага пачатку хрысціянства да нашых дзён.
Новая табліца ўтрымлівае імёны 149 Пантыфікаў: ад святога Пятра, які прыняў мучаніцкую смерць на тэрыторыі Ватыкана каля 64 года, да Бэнэдыкта XVI, памерлага ў 2022 годзе. З іх толькі пасля 51 Папы захаваліся саркафаг або іншы надмагільны помнік.
Табліца памерам 325 на 250 сантыметраў была выраблена з карарскага мармуру і змешчана ў атрыуме сабора. Яна ўяўляе сабой копію іншай мармуровай пліты з імёнамі Пантыфікаў, пахаваных у базіліцы, якая знаходзіцца ў калідоры сакрыстыі і часта застаецца недаступнай для большасці пілігрымаў і турыстаў – яе бачаць толькі тыя, хто накіроўваецца ў музей базілікі. Новая табліца, размешчаная насупраць Святой Брамы, будзе даступная больш шырокаму колу наведвальнікаў.
Урачыстае адкрыццё мемарыяльнай пліты адбылося напярэдадні ўрачыстасці святых Пятра і Паўла з нагоды надзвычайнага кансісторыя, які прайшоў 26-27 чэрвеня 2026 года, а таксама 400-годдзя пасвячэння Базілікі Святога Пятра, якое будзе адзначацца ў кастрычніку.
Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
