Ці ўбачымся мы са сваімі блізкімі пасля смерці?

rajЦі сустрэнемся мы з роднымі і знаёмымі падчас уваскрасення, атрымліваючы асалоду ад паўнаты любові і распавядаючы ім пра радасць, якую перажываем? Адным з найбольш устойлівых вобразаў неба з’яўляецца ўяўленне вечнай радасці як месца, дзе мы зноў сустрэнемся з тымі, з кім нас разлучыла смерць, і каго мы так моцна любілі. Гэтую ісціну пацвярджаюць і асобы, якія перажылі клінічную смерць. Яны распавядаюць пра сваю сустрэчу з блізкімі пасля адыходу ў жыццё вечнае. Ці варта верыць іх словам?

Здаецца, што можна. Як хрысціяне, мы лічым, што ўваскрасенне не можа быць зведзена толькі да аб’яднання душы і цела, гэта нешта значна большае. Разам з паўторнай інтэграцыяй душы і цела канчатковае ўваскрэсення дае магчымасць нанова перажыць жывыя адносіны са сваімі блізкімі, сустрэцца з тымі, каго я любіў і паважаў ў зямным жыцці, напрыклад з сям’ёй, сябрамі і калегамі, з тымі, каго я любіў, і каго любіў замала. У новым жыцці, якое не ведае канца, мы зможам супольна радавацца ў адзінстве з Хрыстом.

Касцёл выражае моцную веру ў адзінае жыццё з нашымі блізкімі на небе. Гэта адлюстроўваецца, напрыклад, у развітальным слове, якое святар прамаўляе перад пахаваннем, калі ён моліцца такімі словамі:

— Давайце развітаемся з нашым братам (сястрой). Няхай гэтае апошняе развітанне будзе выразам нашай любові, няхай яно супакоіць нашую боль і ўзмацніць надзею. Некалі з любоўю і радасцю мы зноў сустрэнемся з нашым братам (сястрой) там, дзе смерць будзе паканана любоўю Хрыста, якая перамагае ўсё. Няхай гэтая надзея пранізвае нашую ўвагу і нашую малітву.

Гэта будзе сустрэча ў Богу, таму благаслаўлёнае жыццё ў небе будзе падзеяй поўнай радасці. Мы верым, што пасля балючага раставання, выкліканага смерццю, мы зноў будзем радавацца сустрэчы з нашымі блізкімі, што дасць пачатак новай якасці нашым зямным сяброўствам, прывядзе яго да больш высокага, больш дасканалага ўзроўню, цалкам невядомага да гэтага часу.

Акрамя таго мы лічым, што благаслаўлёныя сустрэнуць нават тых, пра каго падчас зямнога жыцця дрэнна думалі ці казалі, абвінавачваючы іх такім чынам у розных рэчах. У новым жыцці можа аказацца, што яны ўвогуле не былі вінаватымі, не вінілі нікога і нават былі прыязнымі ў стаўленні да нас. Залічаныя да сяброў Божых, мы апынемся ў кампаніі верных прыяцеляў.

Выкарыстаныя вышэй вобразы могуць здацца часам занадта матэрыяльнымі і зямнымі. Аднак у нейкай ступені яны дазваляюць адчуць клімат і атмасферу неба, паказваюць, што нічога з таго, што было сапраўды прыгожым і каштоўным у зямным жыцці чалавека, не будзе страчана або знішчана. Наадварот, гэта будзе зменена і палепшана.

grodnensis.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі