Ватыкан

Папа Францішак: навучыцца сведчыць пра Езуса нават у хваробе і старасці

Пра важнасць трывання ў наследаванні Пана, нягледзячы на абмежаванні выкліканыя старасцю, казаў Папа Францішак у сваёй катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі, якая 22 чэрвеня 2022 года прайшла ў Ватыкане. Святы Айцец спаслаўся на размову Уваскрослага Хрыста са святым Пятром, пра якую евангеліст Ян распавядае напрыканцы свайго Евангелля (21,15-23). Падчас гэтага дыялогу Езус тройчы спытаўся ў Пятра: “Ці любіш ты Мяне”?, а ...

Читать далее »

Ватыканскі іерарх перасцерагае ад секулярызацыі ў літургіі

Секулярызацыя ўплывае на наш досвед Эўхарыстыі, і таму мы павінны быць вельмі асцярожнымі ў гэтым плане, — на гэта ўказаў прэфект Дыкастэрыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў. Кардынал-намінант Артур Рошэ падкрэсліў, што секулярызацыя імкнецца да прымяншэння боскага. Ён прызнаў, што на сённяшнюю літургію таксама негатыўна ўплываюць індывідуалізм і рэлятывізм, а таксама перавага асабістых прыярытэтаў. Аднак тое, як мы цэлебруем літургію, ...

Читать далее »

Святы Пасад: новыя аспекты падрыхтоўкі да сакраманту сужэнства

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця выдала дакумент, прысвечаны новай канцэпцыі і метадалогіі падтрыхоўкі да сакраманту сужэнства. У кнізе змешчаны душпастырскія рэкамендацыі для лакальных Касцёлаў. Выданне ў 97 старонак з’яўляецца дапаможнікам для біскупаў, святароў, сужэнстваў і асоб, якія займаюцца душпастырствам сем’яў. Прадмову да кнігі пад назвай Катэхуменальныя даведнікі для сужэнскага жыцця – душпастырскае кіраўніцтва для лакальных Касцёлаў напісаў Папа ...

Читать далее »

Пантыфік: Эўхарыстыя запрашае нас прынесці Бога ў паўсядзённасць

16 чэрвеня 2022 года ў Каталіцкім Касцёле адзначалася ўрачыстасць Найсвяцейшай Цела і Крыві Хрыста, якая называецца таксама ўрачыстасцю Божага Цела. “Урачыстасць Corpus Domini запрашае нас выйсці і несці Пана ў паўсядзённае жыццё: несці Яго туды, дзе жыццё праходзіць з усімі яго радасцямі і пакутамі”, — заўважыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 15 чэрвеня прайшла на плошчы святога Пятра ў ...

Читать далее »

Папа Францішак: колькі бедных параджае бессэнсоўнасць вайны

“Езус Хрыстус стаў бедным дзеля вас” (пар. 2 Кар 8,9) – тэма паслання Папы Францішка на VI Сусветны дзень бедных, які будзе адзначацца ў Каталіцкі Касцёле 13 верасня 2022 года. Сусветны дзень бедных з’яўляецца “здаровай правакацыяй” для таго, каб задумацца пра наш лад жыцця перад абліччам шматлікіх праяў беднасці, — заўважыў Папа Францішак. Ён нагадаў, што пасля пандэміі, калі здавалася, ...

Читать далее »

Святы Айцец не зможа правесці Імшу і працэсію ва ўрачыстасць Божага Цела

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што сёлета Папа Францішак не зможа правесці традыцыйную святую Імшу і працэсію ва ўрачыстасць Божага Цела. Папская святая Імша і працэсія з эўхарыстычным благаслаўленнем сёлета не будуць праводзіцца з-за абмежаванняў, якія накладае на Святога Айца боль у калене, а таксама ў сувязі з асаблівымі літургічнымі патрабаваннямі гэтай цэлебрацыі, — гаворыцца ў ватыканскім паведамленні, апублікаваным 13 ...

Читать далее »

Ватыкан: прададзена 3 тысячы медалёў, прысвечаных Украіне

Вялікім попытам сярод калекцыянераў і вернікаў карыстаецца памятны срэбраны медаль, прысвечаны Украіне, які быў распрацаваны Філатэлістычна-нумізматычным аддзелам Ватыкана. Амаль усе 3 тысячы медалёў “Мір ва Украіне” былі прададзены за некалькі тыдняў. У рамках дадатковай эмісіі плануецца выпуск чарговых 2 тысяч медалёў. Увесь даход ад іх продажу будзе перададзены на дапамогу ўкраінскаму насельніцтву, якое пакутуе ад вайны. Кіраўнік Філатэлістычна-нумізматычнага аддзела Маўра ...

Читать далее »

Тэракт у Нігерыі: Папа моліцца аб навяртанні аслепленых насіллем

Папа Францішак запэўніў у тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна ў сваёй духоўнай блізкасці да нігерыйскай дыяцэзіі Онда і малітве аб навяртанні сэрцаў тых, хто здзейсніў тэракт у каталіцкім храме. Папа “глыбока засмучаны гэтым страшным нападам”, — гаворыцца ў тэксце на імя біскупа Джуда Аёдэджы Арагундадэ, пастыра дыяцэзіі, да якой належыць Ова, дзе знаходзіцца касцёл святога Францішка Ксаверыя, месца ...

Читать далее »

Папа Францішак чакае зручнага моманту для візіту ва Украіну

“Я хацеў бы паехаць ва Украіну, але хачу дачакацца зручнага моманту”, — прызнаўся Папа ў суботу, 4 чэрвеня 2022 года, адказваючы на пытанне ўкраінскага дзіцяці падчас мерапрыемства ў рамках Дзіцячага панадворка. Папа Францішак прыняў групу каля 160 дзяцей – выхаванцаў цэнтра для слабавідушчых Sant’Alessio — Margherita di Savoia. Да іх далучыліся дзеці-бежанцы з Украіны, якія знайшлі прытулак у рымскай грэка-каталіцкай ...

Читать далее »

Папа даў рэцэпт медыкам: блізкасць, цэласнасць, агульнае дабро

Аб выкліках для сучаснай сферы аховы здароўя казаў Папа 4 чэрвеня 2022 года, сустракаючыся з кіраўніцтвам Канфедэрацыі Federsanità, якая аб’ядноўвае мясцовыя органы аховы здароўя і бальніцы ў Італіі. Папа Францішак падзякаваў сваім гасцям за “падтрыманне адносін паміж цэнтрам і перыферыяй, паміж малым і вялікім, пераплятаючы адносіны і прасоўваючы шляхі інтэграцыі ў галіне грамадскага здароўя і сацыяльнай дапамогі”. Пантыфік прапанаваў тры ...

Читать далее »