Ватыкан

Папа: Святая Тэрэза ад Дзіцятка Езуса вучыць любові і даверу да Бога

“Толькі давер і нічога, акрамя даверу, павінен весці нас да любові», — такімі словамі святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса распачынаецца Апостальская адгартацыя Папы Францішка з нагоды 150-годдзя з дня нараджэння і стагоддзя беатыфікацыі гэтай святой. На думку Папы, гэтыя словы пра бязмежны давер да Бога абагульняюць геніяльную духоўнасць святой Тэрэзы і служаць абгрунтаваннем таго, чаму яна была абвешчана доктарам Касцёла. ...

Читать далее »

Кардынал Паралін агучыў пазіцыю Святога Пасаду па Блізкім Усходзе

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы пракаментаваў канфлікт на Блізкім Усходзе. Ён адзначыў, што прыярытэтам з’яўляецца вызваленне закладнікаў і Святы Пасад гатовы да любога неабходнага пасярэдніцтва. “Святы Пасад, як заўсёды, гатовы да любога неабходнага пасярэдніцтва”, — падкрэсліў кардынал П’етра Паралін у інтэрв’ю ватыканскім СМІ. Ён назваў тэрарыстычны напад на Ізраіль, здзейснены ў мінулую суботу, “бесчалавечным”, і паўтарыў заклік Папы Францішка аб вызваленні ...

Читать далее »

Відэафакт. Папа моліцца і бласлаўляе Беларусь

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які зараз знаходзіцца на Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў у Ватыкане і прадстаўляе Касцёл у Беларусі, размясціў на сваёй старонцы ў Інстаграме відэа, дзе Папа Францішак перадае словы прывітання і бласлаўляе беларусаў. pap_belarus

Читать далее »

Папа: прабачэнне робіць свабоднымі, радаснымі, здольнымі любіць

Прабачэнне – гэта крыніца руплівасці, якая становіцца міласэрнасцю і кліча да пакорнай і радаснай святасці, — сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 11 кастрычніка 2023 года прайшла ў Ватыкане. Папа Францішак прысвяціў катэхезу постаці суданскай святой Жазэфіны Бакіты. Ён нагадаў, што на яе радзіме ўжо некалькі месяцаў трывае “жудасны ўзброены канфлікт, пра які мала гавораць”, а таксама заклікаў маліцца за ...

Читать далее »

Човен святога Пятра прышвартаваўся ў Ватыканскіх музеях

10 кастрычніка 2023 года часткай экспазіцыі Ватыканскіх музеяў стаў вялізарны парусны човен – рэканструкцыя амаль васьмімятровага старажытнага драўлянага судна, знойдзенага ў 1986 годзе на дне Галілейскага возера ў Ізраілі. Незвычайны экспанат, названы Чоўнам святога Пятра, быў падараваны Папу Францішку 15 сакавіка 2023 года. Яго сабралі ўручную карабельныя майстры італьянскай фірмы Antico Cantiere del Legno Aprea пры падтрымцы Міжнароднага дыпламатычнага інстытута. ...

Читать далее »

Спецыяльны сакратар Сінода: cінадальны Касцёл – прароцкі знак

“Сінод 2021-2024, у якім прынялі ўдзел мільёны людзей па ўсёй планеце, можна акрэсліць як партыцыпацыйны эксперымент, магчыма, найбуйнешы з калі-небудзь праведзеных у свеце”. Такую думку выказалі спецыяльны сакратар Сінода ксёндз Джакама Коста і адзін з экспертаў XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў аб сінадальнасці Паола Фальіца. “Каб дасягнуць гэтага, трэба было стварыць прылады для слухання людзей у розных лакальных кантэкстах, дзе ...

Читать далее »

Пантыфік на Сінодзе: не засмучаць Святога Духа пустаслоўем

Папа Францішак узяў слова падчас генеральнай кангрэгацыі, якой адкрылася першая сесія XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Яна прайшла ў другой палове дня 4 кастрычніка 2023 года ў ватыканскай Зале Паўла VI. Пантыфік заняў месца за сталом разам з іншымі 464 удзельнікамі сінадальнага сходу, з якімі падзяліўся сваімі чаканнямі адносна чатырох бліжэйшых тыдняў працы асамблеі. Ён заахвоціў да ўважлівага слухання, стварэння ...

Читать далее »

Папа объявил о предстоящей встрече с детьми со всего мира

«Дети учат нас чистоте отношений, спонтанному принятию незнакомцев и уважению к творению», — подчеркнул Папа Франциск во время молитвы Angelus. «Сегодня рядом со мной, как вы видите, находятся пятеро детей, представляющих пять континентов. Вместе с ними я хотел бы объявить, что днем 6 ноября в зале Павла VI я встречусь с детьми со всего мира. Это мероприятие, спонсируемое Департаментом по ...

Читать далее »

Святы Айцец заклікае да міру, малітвы за Сінод і евангелізацыі

Папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры паміж Азербайджанам і Арменіяй, аб спыненні вайны ва Украіне і іншых рэгіёнах. Ён таксама заахвоціў да малітвы на ружанцы за Сінод Біскупаў і да евангелізацыі народаў. “У гэтыя дні я сачу за драматычным становішчам перасяленцаў у Нагорным Карабаху. Зноў заклікаю да дыялогу паміж Азербайджанам і Арменіяй, выказваючы надзею на тое, што перамовы паміж ...

Читать далее »

Спецыяльны сакратар Сінода пра эвалюцыю асамблеі

Напярэдадні адкрыцця XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў ксёндз Джакама Коста, спецыяльны сакратар пасяджэння, на старонках L’Osservatore Romano нагадаў пра асноўныя этапы эвалюцыі Сінода. Сінод Біскупаў быў заснаваны ў 1965 годзе па ініцыятыве Паўла VI, які ў motu proprio пад назвай Apostolica sollicitudo, акрэсліў яго як “пастаянную раду біскупаў для паўсюднага Касцёла”. Стварэнне гэтага органу было адказам на дыскусіі аб калегіяльнасці, ...

Читать далее »