Ватыкан

Новы падсакратар Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў

15 красавіка 2024 года Папа Францішак прызначыў мансеньёра Філіпа Чампанэлі падсакратаром Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў. З 2012 па 2015 год святар быў сакратаром Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі. Мансеньёр Чампанэлі нарадзіўся ў 1978 годзе ў Навары, на поўначы Італіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 2003 годзе. Абараніў дактарат па тэалогіі ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. У 2009 годзе скончыў Папскую ...

Читать далее »

Новы дакумент Дыкастэрыі веравучэння аб чалавечай годнасці

8 красавіка 2024 года ў Ватыкане быў абнародаваны дакумент Дыкастэрыі веравучэння Dignitas infinita, які ўтрымлівае папскае вучэнне апошняга дзесяцігоддзя. У тэксце закранаюцца тэмы ад вайны да беднасці, ад насілля ў дачыненні да мігрантаў да насілля ў адносінах да жанчын, ад абортаў да сурагатнага мацярынства і эўтаназіі, ад гендарнай тэорыі да лічбавага насілля. Першыя тры раздзелы з’яўляюцца асновай для заяў, якія ...

Читать далее »

Дыкастэрыя веравучэння рыхтуе дэкларацыю аб чалавечай годнасці

Дэкларацыя Dignitas infinita будзе апублікаваная 8 красавіка 2024 года. У той жа дзень у Зале Друку Святога Пасада адбудзецца яе прэзентацыя з удзелам прэфекта і сактаратара Дыкастэрыі веравучэння. Дэкларацыя Dignitas infinita, прысвечаная тэме годнасці кожнай чалавечай асобы, будзе прадстаўлена на прэс-канферэнцыі з удзелам кардынала Віктара Мануэля Фернандэса і мансеньёра Арманда Матэа, прэфекта і сактаратара Дыкастэрыі веравучэння, а таксама прафесара Паолы ...

Читать далее »

Urbi et orbi: вітаць, абараняць і любіць кожнае чалавечае жыццё

Хай святло Ўваскрасення асвяціць нашы розумы і навярне нашы сэрцы, дазваляючы ўсвядоміць каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця, якое трэба вітаць, абараняць і любіць, — заклікаў Папа Францішак ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi. Пасля святочнай велікоднай Імшы, якая прайшла 31 сакавіка 2024 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа звярнуўся да ўсяго свету з пасланнем Urbi et Orbi і ...

Читать далее »

Папа Францішак на літургіі Пальмовай нядзелі

24 сакавіка 2024 года Папа ўзначаліў літургію Пальмовай нядзелі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. Спачатку ён асвяціў прынесеныя вернікамі аліўкавыя і пальмавыя галінкі, затым пачалася працэсія кардыналаў, біскупаў, святароў і вернікаў з пальмамі ў руках. Святую Імшу пры алтары цэлебраваў прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, кардынал Клаўдыё Гуджэроці з дэканам і віцэ-дэканам Калегіі кардыналаў, кардыналамі Джавані Батыста Рэ ...

Читать далее »

На Вялікдзень плошча святога Пятра ператворыцца ў вялікі сад

Кветкі і расліны з Галандыі і Італіі ўпрыгожаць плошчу святога Пятра ў Вялікі тыдзень – фундаментальны момант усяго літургічнага года, — паведаміў Губернатарат Дзяржавы Ватыкан. Аліўкавыя галінкі для ўдзельнікаў літургіі ў Пальмовую нядзелю, 24 сакавіка, прадставіць італьянская асацыяцыя Città dell’Olio, якая знаходзіцца на востраве Сардзінія і аб’ядноўвае мясцовых вытворцаў аліўкавага алею. У святочнай працэсіі будуць выкарыстоўвацца таксама пальмавыя галінкі, якія ...

Читать далее »

Ватыканская абсерваторыя: бліжэй да разумення Вялікага выбуху

Два касмолагі з Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі дасягнулі прагрэсу ў распрацоўцы новага матэматычнага метаду разумення Вялікага выбуху (Big Bang). Як адзначаецца ў заяве ўстановы, мэтай з’яўляецца вывучэнне законаў фізікі ў першыя моманты існавання Сусвету. Новы артыкул ксяндза Габрыэля Гіёнці, езуіта, і ксяндза Матэа Галаверні Пра кананічную эквівалентнасць паміж сістэмамі Джордана і Эйнштэйна з’явіўся ў European Physical Journal C. Ватыканская абсерваторыя нагадвае, ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэўся з супольнасцю клінікі Bambino Gesù

Дар, клопат і супольнасць – на гэтыя тры адмысловыя аспекты звярнуў увагу Папа Францішак, сустракаючыся 16 сакавіка 2024 года ў Ватыкане з калектывам і пацыентамі папскай педыятрычнай клінікі Bambino Gesù. Святы Айцец заўважыў, што шпіталь сёння з’яўляецца “адным з найбуйнейшых цэнтраў педыятрычных даследаванняў і лячэння ў Еўропе, пунктам адліку для сем’яў, якія прыязджаюць з усяго свету”,“і элемент дару застаецца фундаментальным ...

Читать далее »

Святы Айцец напісаў аўтабіяграфію

“Life. Мая гісторыя ў Гісторыі” – пад такім загалоўкам выйдзе аўтабіяграфія Папы Францішка, якую ён напісаў разам з журналістам Фабіа Маркезэ Рагонам, ватыканістам тэлеканала Mediaset i яго асабістым сябрам. Кніга з’явіцца на паліцах кнігарняў ЗША і некаторых краін Еўропы 19 сакавіка 2024 года, у 11-ю гадавіну афіцыйнага ўступлення Францішка на пасаду Біскупа Рыма. Яна была падрыхтавана ў амерыканскім выдавецтве HarperCollins. ...

Читать далее »

У Ватыкане прадставяць два сінадальныя дакументы

14 сакавіка 2024 года ў Ватыкане адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэзентацыі двух дакументаў, якія будуць абнародаваны Генеральным сакратарыятам Сінода Біскупаў. Першы атрымаў назву: Як быць сінадальным Касцёлам у місіі? Пяць перспектыў для тэалагічнага паглыблення напярэдадні другой сесіі; Другі – Даследчыя групы па пытаннях, якія ўзніклі на першай сесіі XVI Генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў, для паглыблення ў супрацоўніцтве з дыкастэрыямі Рымскай курыі. ...

Читать далее »