У спіс намінантаў на Нобелеўскую прэмію міру увайшоў Папа Рымскі Францішак. Лаўрэата прэміі, памер якой складае 1,2 млн даляраў, абвесцяць у кастрычніку. Папа Рымскі быў вылучаны на атрыманне прэмii за намаганні ў барацьбе за сацыяльную справядлівасць і абарону навакольнага асяроддзя. krynica.info
Читать далее »Ватыкан
Папа Францішак: чытайце па ўрыўку з Евангелля кожны дзень
Евангелле – гэта слова жыцця. Яно здольнае змяняць людзей, нагадаў папа Францішак учора перад малітвай “Анёл Панскі”. Святы Айцец у чарговы раз заклікаў вернікаў падтрымліваць блізкі кантакт з Божым словам, прынамсі чытаючы штодзённа адзін з маленькіх евангельскіх урыўкаў. У сваім кароткім разважанні перад малітвай ён распавёў як Хрыстус, з дапамогай выключна Божага слова вызваляў людзей ад апанавання нячыстымі духамі. “Евангельскі ...
Читать далее »Святы Айцец плануе наведаць Боснію і Герцагавіну
1 лютага Папа Францішак абвясціў аб сваім намеры наведаць Боснію і Герцагавіну. Аб гэтым ён паведаміў на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” звяртаючыся да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра, паведамляе Ватыканскае радыё. “Хачу абвясціць, што ў суботу 6 чэрвеня, калі Богу будзе заўгодна, я накіруюся ў Сараева, сталіцу Босніі і Герцагавіны. Прашу вас, ад гэтага часу маліцца, каб мой візіт ...
Читать далее »Папа больш не будзе накладаць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам
Святы Айцец больш не будзе накладаць паліі новым арцыбіскупам Мітрапалітам, як гэта адбывалася раней. Згодна з рашэннем папы Францішка, гэты абрад будуць здзяйсняць Апостальскія нунцыі ў дыяцэзіях, дзе служаць новапрызначаныя іерархі. У Рыме Пантыфік будзе проста ўручаць сімвалічныя атрыбуты біскупскай вопраткі 29 чэрвеня – ва ўрачыстасць св. Пятра і Паўла. Раней увесь абрад здзяйсняўся асабіста Папам. З 2015 года іерархі ...
Читать далее »Францішак нагадаў пра важнасць бацькі ў жыцці дзіцяці
Пра важнасць асобы бацькі ў жыцці дзіцяці нагадаў папа Францішак 28 студзеня падчас агульнай аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI. Разважаць над гэтай тэмай, на яго думку, неабходна, “бо мы дайшлі да ўсведамлення таго, што жывём у “грамадстве без бацькаў”. “Іншымі словамі, асабліва ў нашай заходняй культуры, постаць бацькі з’яўляецца сімвалічна адсутнай, зніклай, выдаленай. На першым этапе гэта разумелася як ...
Читать далее »Пасланне Папы на Вялікі пост: змагайцеся з абыякавасцю!
Хрысціяне павінны даць свой адказ на глабалізацыю абыякавасці. Гэта думка знаходзіцца ў цэнтры паслання папы Францішка на Вялікі пост, якое было апублікавана 27 студзеня 2014 г. “Калі мы адчуваем сябе добра і камфортна, канешне, забываемся пра іншых – чаго Бог Айцец не робіць ніколі, – нас не цікавяць іх праблемы, пакуты і несправядлівасць, з якімі яны сустракаюцца. І так наша ...
Читать далее »Папа Францішак пра жанчын і веру
Жанчыны – гэта асноўныя пераказчыкі веры, лічыць Папа Францішак. Ён узначаліў 26 студзеня раніцай св. Імшу ў сваёй ватыканскай рэзідэнцыі і пракаментаваў фрагмент Другога паслання св. Паўла да Цімафея (2 Цім 1, 1–8), якому апостал нагадаў, што “некрывадушная вера” яму была перададзена ад Святога Духа “за пасрэдніцвам маці і бабулі”. Пантыфік адзначыў, што ў жыцці менавіта маці і бабулі часта ...
Читать далее »Святы Айцец заклікае да міру ва Украіне
25 студзеня падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла на плошчы св. Пятра, Пантыфік заклікаў да міру ва Украіне. “Я сачу з глыбокай заклапочанасцю за эскалацыяй баявых дзеянняў ва Усходняй Украіне, якія працягваюць прыносіць шмат ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Я запэўніваю ў маёй малітве за ўсіх, хто пакутуе, і аднаўляю сардэчны заклік да спроб аднавіць дыялог і ...
Читать далее »Францішак: сям’я – першая школа камунікацыі
“Абвяшчаць сям’я, прывелеяванае асяродзе для сустрэчы ў бескарыслівасці любові”, — заклікаў папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень масавай камунікацыі, якое было апублікавана 23 студзеня 2015 г., у вігілію ўспаміну св. Францішка Сальскага, апекуна журналістаў. Менавіта гэтай тэме прысвечаны дакумент, які з’яўляецца часткай глыбокага разважання Касцёла на тэму сям’і і сінадальнага працэсу, які адбываецца ў актуальны перыяд. Чалавек пачынае вучыцца ...
Читать далее »Пантыфік благаславіў ягнят, з воўны якіх будуць зроблены паліі
У адпаведнасці з шматвяковай традыцыяй у літургічны ўспамін св. Агнешкі 21 студзеня Папа благаславіў двух ягнят. З іх воўны будуць вытканы паліі, якія Пантыфік уручыць новыя арцыбіскупам-мітрапалітам 29 чэрвеня ў Ватыкане. Сёлета цырымонія прайшла ў двары Дома св. Марты ў 8.50 раніцы. Жывёлы былі асвечаны падчас св. Імшы ў рымскай базыліцы св. Агнешкі, узведзенай над яе магілай на вуліцы Наментана. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!