4 кастрычніка Францішак прыбыў у Аматрычэ – італьянскі горад у рэгіёне Лацыа, амаль поўнасцю разбураны ў выніку нядаўняга землятрусу. Яго суправаджаў біскуп Рыеці Даменіка Пампілі. Візіт Святога Айца пачаўся са школы, дзе ён павітаў каля 100 дзяцей, а затым адправіўся ў зону, зачыненую па меркаваннях бяспекі. Папа патлумачыў, што ён не прыбыў сюды раней, каб не перашкаджаць працы спецыялістаў. Ён ...
Читать далее »Ватыкан
Езуіты сабраліся ў Рыме, каб выбраць новага генерала
У Рыме 3 кастрычніка 2016 г. распачалася першая пленарная сесія 36-ай Генеральнай Кангрэнацыі Таварыства Езуса (Ордэна езуітаў). Упершыню яна адбываецца падчас пантыфікату прадстаўніка гэтай манаскай супольнасці. На парадку дня – шэраг важных задач, у тым ліку, абранне новага генеральнага настаяцеля Ордэна. У Генеральнай Кангрэгацыі Таварыства Езуса – найвялікшага па колькасці членаў манаскага ордэна (амаль 17 тыс. асоб у 2015 г.) ...
Читать далее »Святы Айцец павіншаваў яўрэяў са святам Рош ха-Шана
Папа Францішак накіраваў свае віншаванні галоўнаму равіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі і ўсёй яўрэйскай супольнасці горада з нагоды свята Рош ха-Шана, які ў 2016 г. прыпадае на 3 і 4 кастрычніка і азнамяноўвае сабой надыход Новага года – 5777 па юдэйскім календары. Святы Айцец пажадаў, каб Бог “падараваў мір і нястомнае жаданне яго пашыраць”. “Няхай у сваёй бясконцай міласэрнасці дорыць ...
Читать далее »Абвешчана тэма Сусветнага дня СМІ
51-ы Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі пройдзе ў 2017 г. на тэму “Не бойся, бо Я з табой” (Іс 43, 5). Перадаваць надзею і давер у наш час”. Яна была абвешчана 29 верасня ў Ватыкане, у свята Святых Арханёлаў, адзін з якіх – св. Габрыэль – лічыцца апекуном СМІ. Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі – гэта адзіны сусветны дзень, устаноўлены Другім ...
Читать далее »Ролю жанчын у Касцёле абмеркавалі ў Ватыкане
Ролю жанчын у Касцёле абмеркавалі па ініцыятыве Кангрэгацыі Веравучэння ў рамках семінару ў Папскім універсітэце “Урбаніянум”. Форум праходзіў 26-28 верасня 2016 г. пры ўдзеле каля пяцідзесяці тэолагаў, гісторыкаў, экспертаў у кананічным праве, законніц і свецкіх верніц з усіх кантынентаў. Падчас цырымоніі адкрыцця семінару да яго ўдзельнікаў звярнуўся кардынал Герхард Людвіг Мюлер, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. На працягу трохдзённай сустрэчы закраналіся самыя ...
Читать далее »Пантыфік: Касцёл для ўсіх, і перш за ўсё для грэшнікаў
“Касцёл не толькі для добрых або тых, хто здаецца добрым ці лічыць сябе такім. Касцёл для ўсіх, і перш за ўсё для грэшнікаў, таму што Касцёл – гэта міласэрнасць”, — сказаў Святы Айцец падчас агульнай аўдыенцыі 28 верасня 2016 г. у Ватыкане. У сваёй катэхезе Пантыфік спаслаўся на евангельскае апавяданне аб прабачэнні Езусам “Добрага злачынцы” на крыжы (Лк 23, 39-43). ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з сем’ямі ахвяр тэракту ў Ніцы
На напады д’ябла можна адказваць толькі Божымі ўчынкамі, якімі з’яўляюцца прабачэнне, любоў і павага да бліжняга, сказаў Святы Айцец 24 верасня падчас сустрэчы з параненымі і сем’ямі загінулых у нядаўнім тэракце ў Ніцы. На аўдыенцыю ў Ватыкан прыбылі каля тысячы чалавек розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Францішак запэўніў у сваім спачуванні, блізкасці і малітве ўсіх, хто пацярпеў у выніку гэтага злачынства. ...
Читать далее »Унесены змены ў парадак пацвярджэння сапраўднасці цудаў
Апостальская Сталіца апублікавала 23 верасня 2016 года новы Рэгламент медыцынскай камісіі Кангрэгацыі па справах кананізацыі, якая праводзіць даследванні адносна сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва кандыдатаў да хвалы алтара. Дакумент быў зацверджаны 24 жніўня 2016 года кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам “de mandato Summi Pontificis”. Новаўвядзенні тычацца абмежавання колькасці даследаванняў магчымых цудаў: кожны такі выпадак можа падвяргацца экспертызе не больш за тры ...
Читать далее »Ватыканскі геліпорт будзе мадэрнізаваны
Нацыянальнае агенцтва грамадзянскай авіяцыі Італіі і Губернатарат Дзяржавы Ватыкан 21 верасня 2016 года падпісалі Пратакол аб узаемаразуменні з мэтай мадэрнізацыі верталётнай інфраструктуры Ватыкана і вызначэння адмысловых тэхнічных і эксплуатацыйных патрабаванняў. Ужо на працягу некалькіх месяцаў, на падставе дамовы зацверджанай Святым Айцом, Ватыкан прадастаўляе выкарыстанне сваёй верталётнай інфраструктуры для транспартыроўкі хворых ў педыятрычны шпіталь “Дзіцятка Езуса” (Ospedale Pediatrico Bambino Gesù). Згодна ...
Читать далее »Папа Францішак наведаў дзве медыцынскія структуры. Фотафакт
Пра каштоўнасць чалавечага жыцця ад самага яго пачатку да натуральнай смерці нагадаў Святы Айцец наведаўшы 16 верасня 2016 г. дзве ўстановы ў Рыме: аддзяленне неанаталогіі ў шпіталі св. Яна і хоспіс “Villa Speranza”. Візіты сталі часткай юбілейнай ініцыятывы “Пятніцы міласэрнасці”, у рамках якой Папа кожны месяц сустракаецца з людзьмі, асабліва патрабуючымі спагады. У аддзяленні неанаталогіі рымскага шпіталя св. Яна, акрамя здаровых ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!