У Дыяцэзіі

“З Марыяй да Бога – шлях надзеі”: урачыстасці ў гонар Маці Божай Браслаўскай з удзелам Апостальскага нунцыя Іньяцыа Чэфаліа

“Пілігрымы надзеі” – дэвіз святога юбілейнага 2025 года. Гэты дэвіз быў адлюстраваны і ў тэме сёлетніх урачыстасцяў у Браславе — “З Марыяй да Бога —  шлях надзеі”. На ўрачыстасці ў дыяцэзіяльны санктуарый 22 і 23 жніўня сабраліся вернікі з усіх куточкаў Беларусі. Кранальным момантам пачатку свята стала прывітанне пілігрымаў, калі пастыр дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч разам з кусташам санктуарыя айцом ...

Читать далее »

У Барадзінічах ушанавалі святога Роха

16 жніўня, ва ўспамін святога Роха, у Барадзінічах (Мёрскі дэканат) адбылася парафіяльная ўрачыстасць. На свята сабралася шмат парафіянаў і гасцей. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў вікарый парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне ксёндз Генадзь Лаўніковіч SCJ. Па-святочнаму ўпрыгожаны храм чакаў сваіх вернікаў з раніцы. Яны ж з розных куточкаў вёскі і наваколля ланцужкамі спяшаліся ў святыню, каб мець яшчэ час годна ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч запрашае на ўрачыстасці ў Браслаў

Урачыстасці ў Дыяцэзіяльным санктуарыі Валадаркі Азёраў у Браславе пройдуць 22 і 23 жніўня 2025 года пад дэвізам «З Марыяй да Бога – шлях надзеі». Праграма 22 жніўня, пятніца 16.00 – сустрэча і прывітанне пілігрымаў 18.00 – канферэнцыя “Марыя – надзея Касцёла” (а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС); 19.00 – св. Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі (біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй); 21.00 – Акафіст (вернікі Грэка- каталіцкай Царквы); ...

Читать далее »

“Маленькая кропелька свету”. Жнівеньскія ўрачыстасці ў гонар блаславёных айцоў марыянаў прайшлі ў Росіцы

“Росіца – маленькая кропелька гэтага свету, такая маленькая, што калі б раптам яна знікла з твару зямлі, то ці заўважыў бы гэта свет? Але ў гэтай маленькай кропельцы столькі душаў – загадкавых, непаўторных, прыгожых!” (І.Жарнасек “Будзь воля Твая”). Такой цытатай, прамоўленай пастырам Віцебскай дыяцэзіі Алегам Буткевічам, распачалася Імша для пілігрымаў у Росіцкай святыні. І хоць словы гэтыя ў кнізе мелі ...

Читать далее »

Фэст у гонар святога Ігнацыя прайшоў у Віцебску

3 жніўня ў касцёле святога Ігнацыя ў Віцебску прайшоў парафіяльны фэст. Ужо ў трэці раз падобная падзея ў гонар святога, імя якога носіць касцёл у раёне Білева, збірае вернікаў з усіх парафій горада. На свята завітаў і біскуп Алег Буткевіч.  Свята пачалося з выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якога прысутныя маліліся літаніяй да Найсвяцейшага Імені Езус – менавіта гэтым Іменем св. ...

Читать далее »

Парафіяльны фэст у гонар Маці Божай Анёльскай адзначылі ў Друі

2 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі адзначылі парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай. Урачыстую Літургію цэлебраваў дэкан Мёрскі ксёндз Андрэй Кулік. Адметнасцю сёлетняга фэсту стала музычная гасцёўня, якая адбылася пасля святой Імшы. Успамін Маці Божай Анёльскай зараз адсутнічае ў літургічным календары, але народная традыцыя, якая звязана з гісторыяй друйскага касцёла, моцна трывае і сёння. У гаміліі пробашч ...

Читать далее »

Пілігрымы крочаць з Друі ў Росіцу

30 ліпеня з Друі ў Росіцу вырушыла чарговая пешая пілігрымка пад кіраўніцтвам айцоў марыянаў. За тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км каб ушанаваць росіцкіх пакутнікаў – бласлаўлёных айцоў Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і бліжняга. Вернікі з розных куточкаў Беларусі пад кіраўніцтвам а. Іллі Саўчанкі МІС з Оршы распачалі ...

Читать далее »

“Сустрэлася Марыя Магдалена з любоўю ацаляючай Хрыста”. Парафіяльнае свята прайшло ў Новалукомлі

Новалукомль – самы малады горад у Беларусі, заснаваны дзякуючы будаўніцтву Лукомльскай ГРЭС у 1964 годзе. Каталіцкая супольнасць там таксама маладая. У 1996 годзе была адпраўлена першая святая Імша, а ў 1998 г. адбылася афіцыйная рэгістрацыя парафіі святой Марыі Магдалены. Цяжка паверыць, але цяперашні прыгожы храм у стылі постмадэрнізму калісьці быў перабудаваны са старой кацельнай. Сёння, дзякуючы намаганням пробашча ксяндза Мікалая ...

Читать далее »

У Лучаі адзначылі парафіяльную ўрачыстасць

26 ліпеня, у свята святых Яўхіма і Ганны, у касцёле святога Юды Тадэвуша ў Лучаі адбыўся парафіяльны фэст. Згодна з традыцыяй, якая склалася, фэст тут адзначаецца менавіта 26 ліпеня ў гонар святой Ганны, бабулі Езуса, алтар каторай у касцёле можна знайсці з правага боку ад галоўнага алтара. На свята з’ехаліся госці з усёй Віцебскай дыяцэзіі, яны цалкам напоўнілі барочны касцёл ...

Читать далее »

Віцебскі Карытас арганізаваў падарожжа на цеплаходзе для людзей з інваліднасцю

У Віцебску 17 ліпеня 2025г. адбылося незвычайнае падарожжа, якое сабрала людзей з інваліднасцю з клуба Бэтэль на прагулку на цеплаходзе па рацэ Дзвіне. Гэта падзея – гэта не толькі магчымасць захапіцца прыгажосцю прыроды, горада, але таксама вельмі важны крок у інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадскае жыццё. Людзі з інваліднасцю маюць права на паўнавартасны ўдзел у культурных і забаўляльных ...

Читать далее »