Усе навіны

У межах фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» святары наведваюць установы аховы здароўя

У межах фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» святары Вiцебскай дыяцэзii наведваюць установы аховы здароўя. Для пацыентаў шпiталяў ладзяцца выставы, канцэрты, рыхтуюцца падарункi. 29 снежня ў Вiцебскай абласной дзiцячай клiнiчнай бальнiцы для маленькiх пацыентаў настаўнiкi i выхаванцы клуба «Юнiкс» падрыхтавалi выставу цiкавых прац, прысвечаных святу Божага нараджэння. Ксёндз-канцлер Адам Дынак перадаў дзiцячай бальнiцы падарунак ад дыяцэзii – цацкi, прасцінкi i пялёнкi для ...

Читать далее »

Міністранты і апекуны парафіяльных супольнасцяў запрашаюцца на аплатковыя сустрэчы

Душпастырства літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае ўсіх міністрантаў і апекуноў парафіяльных супольнасцяў ЛСА на аплатковыя сустрэчы, якія адбудуцца 8 студзеня 2015 г., падчас зімовых школьных канікул: Магілёў, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 16.30 – рэгістрацыя, 17.00 – святая Імша. Адказны за сустрэчу – кс. Павел Беразун, +375 33 644 16 44. Маладзечна, парафія Св. Юзафа 10.30 – рэгістрацыя, 11.00 ...

Читать далее »

Бэнэдыкт XVI сустрэне Новы Год з братам

Бэнэдыкт XVI сустрэне Новы Год у Ватыкане разам са сваім старэйшым братам, кс. Георгам Ратцынгерам. Былы дырэктар сусветна вядомага хору “Regensburger Domspatzen” сказаў у інтэрв’ю радыёстанцыі “Bayerischen Rundfunk”, што застанецца там да 16 студзеня 2015 г. “У Ватыкане я не толькі цаню кампанію майго малодшага брата, але і добрую ежу. Я ўсё яшчэ маю добры апетыт”, — сказаў прэлат з ...

Читать далее »

Ксёндз Яцэк Хутман: «Хачу зрабіць шмат добрага для жыхароў Камайшчыны»

Ксёндз Яцэк Хутман быў назначаны пробашчам камайскага касцёла 1 ліпеня 2002 года. Пачаў з рамонту і рэстаўрацыі храма. Найперш ачысцілі гарышча — рознага смецця і друзу вывезлі 14 трактарных прычэпаў. Потым замянілі бляху, якая накрывала каменную агароджу вакол касцёла. 26 чэрвеня 2007 года над Камаямі пранеслася бура, пашкодзіла капліцу, прыбудаваную да касцёла ў 1778 го­дзе: з паўднёвага боку вецер сарваў ...

Читать далее »

Найбольшая рухомая батлейка ў свеце

У мястэчку Сан-Пайю дэ Олейруш (паўночная Партугалія) пабудавана самая вялікая рухомая батлейка на свеце. Калядную сцэну, пабудаваную на фабрыцы ў Кавалінью, можна наведаць бясплатна. Батлейка, якая налічвае больш за 160 механічных фігур, у мінулым годзе была занесена ў кнігу рэкордаў Гінеса, і нішто не паказвае на тое, што яна можа страціць сваё першынство, паколькі арганізатары арыгінальнай экспазіцыі вырашылі ў апошнія ...

Читать далее »

Беларускія вернікі на сустрэчы Тэзэ: адчуць сябе часткай хрысціянскай сям’і

Цягнікамі, самалётамі, на аўтамабілях – розным транспартам з розных куткоў Еўропы ў гэтыя дні маладыя вернікі сцягваюцца ў сталіцу Чэхіі. Прага ў гэтым годзе прымае чарговую, ужо 38-ую па ліку, экуменічную сустрэчу моладзі ў духу супольнасці з Тэзэ. 27 снежня  на форум выехалі некалькі соцен чалавек з Беларусі, каб дакрануцца да супольнай радасці святкавання Божага Нараджэння і сустрэчы Новага 2015 ...

Читать далее »

У Глыбокім адбылося свята “Сям’я – калыска жыцця”

Яго зладзіла ў нядзелю 28 снежня парафія Святой Тройцы. Святочная праграма прайшла ў Глыбоцкім гарадскім Доме культуры. Перад гэтым у касцёле былі адпраўленыя набажэнствы, на якіх адбылося аднаўленне сакраманту сужэнства. Менавіта ў гэты дзень Касцёл адзначае свята Святой Сям’і. Сям’я – гэта калыска жыцця, таму па Божай задуме Езус Хрыстус павінен быў нарадзіцца ў сям’і. Таму менавіта сям’я стаіць у ...

Читать далее »

Папская ВНУ будзе рыхтаваць спецыялістаў па “парафіяльным менэджменце”

Папскі Латэранскі ўніверсітэт у Рыме ад наступнага года прапануе ступень магістра ў галіне “парафіяльнага менэджменту”. Асноўнымі аспектамі праграмы, накіраванай на каталіцкіх святароў і свецкіх, з’яўляюцца: кіраванне персаналам і бізнес-адміністраванне ў касцёльных арганізацыях, паведаміла італьянская каталіцкая газета “Avvenire”. Рэктар навучальнай установы, біскуп Энрыка даль-Ковала, назваў новую прапанову ўнікальнай у міжнародным плане. Праграма па спецыяльнасці “парафіяльны менэджмент” будзе ўлічваць узросшыя патрабаванні да ...

Читать далее »

У катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага прайшлі чарговыя “Чытацкія сустрэчы”

Праграма ХІІІ фестываля “Дні хрысціянскай культуры” вылучаецца сваёй разнастайнасцю. Кожны можа далучыцца да дзіцячага мастацтва, наведаць святочны канцэрт… альбо знайсці хвілінку для сустрэчы з кнігай. Так, 27-га снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбыліся чарговыя “Чытацкія сустрэчы” пад кіраўніцтвам прафесара філалогіі Івана Людвікавіча Лапіна. Думкі пра міласэрнасць і добразычлівае стаўленне да чалавека былі абумоўлены не толькі атмасферай свята Божага Нараджэння, ...

Читать далее »

Адбылася пілігрымка «Шлях у Баварыю»

Менавіта такую назву мела пілігрымка, у якую адправіліся вернікі Шаркаўшчынскага і Пастаўскага раёнаў за мяжу. Арганізатарам яе быў ксёндз — пробашч Лучайскай парафіі касцёла святога Тадэвуша Мікалай Ліпскі, а экскурсаводам — Алена Клімза. З Шаркаўшчыны было 27 прадстаўнікоў ( усяго- 41). Я не стаўлю мэтай ганьбіць усё наша і ўсхваляць замежнае. Як пасля скажа пры нашым прабыванні ў горадзе Рэгенсбургу ...

Читать далее »