Усе навіны

У Шчучыне адбылася аплатковая сустрэча для міністрантоў, моладзевага хору і іх бацькоў

Ужо традыцыйна з нагоды свята Божага Нараджэння ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў на дзяленне аплаткай сабралася больш за 60 чалавек. Усе распачалося з супольнай вячэрняй малітвы — Эўхарыстыі ў парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб міры, адзінстве і радасці ў сваіх сем’ях. Пасля ўрачыстага блаславення ўсе прысутныя сабраліся ў катэхетычным пакоі і падзяліліся аплаткам, складаючы ...

Читать далее »

Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана споўнілася 65 гадоў

6 студзеня споўнілася 65 гадоў Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкана. Ватыканскае радыё — гэта радыёстанцыя Апостальскай Сталіцы з сядзібай у горадзе-дзяржаве Ватыкан. Заснавана Гульельмам Марконі і ўрачыста адкрыта Піем ХІ 12 лютага 1931 г. На сёння налічвае больш за тры дзясяткі рэдакцый, што вяшчаюць на нацыянальных мовах. Вяшчанне па-беларуску пачалося 65 гадоў таму. У 1949 г. ініцыятыўная група, у якую ўваходзілі ...

Читать далее »

У Параф’янаве танчылі вясёлыя манахі (відэа)

У Параф’янаўскім Доме культуры з вялікім поспехам прайшла калядная батлейка, на якой танчылі нават манахі. Разам з братам Войтэкам танцавалі дзеці і манахіні. Фотарэпартаж з падзеі можна паглядзець тут Леанід Юрык, Зміцер Лупач, відэа

Читать далее »

Віншаванне Апостальскага Нунцыя братам-праваслаўным з нагоды Раства Хрыстова

Дарагія браты і сёстры Беларускай Праваслаўнай Царквы, у той час, калі вы набліжаецеся да ўрачыстага святкавання Раства Хрыстова, прагну скіраваць да вас, ад імя Францішка — Папы Рымскага — віншавальныя словы, поўныя цеплыні, жадаючы, каб нараджэнне Госпада Ісуса Хрыста рассеяла цемру адчаю, варожасці і страху і ўзмацніла ўпэўненасць у тым, што Бог верны і Яго збаўленне назаўжды. Я рады таму, ...

Читать далее »

На фестывалі «Зорка Бэтлеему» у Мёрах праслаўлялі народжанага Езуса

У чатырнаццаты раз у суботу 3 студзеня ў Мёры з’ехаліся дзеці і моладзь з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі і з Магілёва, каб праслаўляць Божае нараджэнне на фестывалі “Зорка Бэтлеему”. Прыбылі на конкурс каляднай песні ў гэтым годзе выступоўцы з Пастаў, Слабодкі, Друі, Шаркаўшчыны, Варапаева, Браслава, Наваполацка, Віцебска і Магілёва, а таксама самі міярчане. Пасля ранішняй службы ў касцёле вернікі накіраваліся ...

Читать далее »

В Турции впервые за 90 лет построят христианский храм

В Турции построят первую после распада Османской империи в 1923 году христианскую церковь. О таком решении премьер-министр страны Ахмет Давутоглу объявил на встрече с представителями немусульманских религиозных общин в Стамбуле. Она будет располагаться в пригороде Стамбула на берегу Мраморного моря, где уже есть храмы христианских меньшинств — Греческой православной, Армянской и Католической церквей. Строительство первой на территории Турции за прошедшие ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі ў Мёрах

Яго Эксцэленцыя біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 60 вернікам Мёрскай парафіі. Свята распачалося ўрачыстым уваходам ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі ў святыню з удзяленнем пастырскага блаславення. Кандыдаты да прыняцця сакраманту бежмавання сустрэлі біскупа і прыпаднеслі яму хлеб-соль, а таксама сем ружаў, як сімвал сямі дароў Духа Святога. У прывітальным слове моладзь прасіла пастара аб удзяленні ім сакраманту канфірмацыі. У адказ ...

Читать далее »

Католікаў і праваслаўных у Юравічах яднае Маці Божая

Ва ўсходнім краі Пінскай дыяцэзіі – на гомельскім Палессі, дзе католікаў вельмі мала – ёсць знакавае і святое месца – Юравічы. Вёска знакамітая цудатворным абразам Маці Божай Юравіцкай, якая знаходзілася ў адзіным на Гомельшчыне езуіцкім калегіуме і базыліцы Нараджэння Маці Божай. Юравіцкі комплекс, помнік архітэктуры позняга барока, першапачаткова належаў каталіцкаму Ордэну езуітаў. Аднак пасля паўстання 1863-1864 гадоў касцёл быў зачынены ...

Читать далее »

У Параф’янаўскім Доме культуры з вялікім поспехам прайшла калядная батлейка

У ёй выступілі дзеці з Параф’янаўскай парафіі імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Да выступлення дзеці рыхтаваліся ад пачатку Адвэнту. Іх рыхтавалі законныя сёстры, бацькі і настаўнікі. Пры гэтым у пастаноўцы маглі ўзяць удзел усе жадаючыя, нягледзячы на свае артыстычныя здольнасці. Як паведаміла сястра Марына Ескевіч: “Я як рыхтую сцэнкі, то бяру ўсіх дзяцей, мне не важна, маюць яны акторскія здольнасці або ...

Читать далее »

Запрашаем на канцэрт Каляднай песні ў Лучай

Мікалай Ліпскі — пробашч парафіі св. Юды Тадэвуша у вёсцы Лучай запрашае ўсіх, хто любіць спевы і хоча добра адпачыць 11 студзеня на канцэрт Каляднай песні з удзелам хора і інструментальнага гурта з г. Мінска. Пачатак канцэрта ў 12:00.

Читать далее »