Усе навіны

У Лучаі адзначылі парафіяльную ўрачыстасць

26 ліпеня, у свята святых Яўхіма і Ганны, у касцёле святога Юды Тадэвуша ў Лучаі адбыўся парафіяльны фэст. Згодна з традыцыяй, якая склалася, фэст тут адзначаецца менавіта 26 ліпеня ў гонар святой Ганны, бабулі Езуса, алтар каторай у касцёле можна знайсці з правага боку ад галоўнага алтара. На свята з’ехаліся госці з усёй Віцебскай дыяцэзіі, яны цалкам напоўнілі барочны касцёл ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Станеўскі віншуе з Днём пажылых людзей

У Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей, які па ініцыятыве Папы Францішка адзначаецца ў кожную чацвёртую нядзелю ліпеня, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, звяртаецца з віншаваннямі.     «Шчаслівы той, хто не страціў надзею» (пар. Сір 14,2). Дарагія і любыя бабулі і дзядулі! Умілаваныя браты і сёстры! У нядзелю 27 ліпеня 2025 года ў ...

Читать далее »

Перуанскі кампазітар напісаў сімфонію ў гонар Папы Льва XIV

Кампазітар і музыказнаўца Хасэ Кесада Мак’явэла прысвяціў свой апошні твор Папу Льву XIV. Сімфонія № 3, «Аўгустынскі трыпціх», опус 32 стала музычным аповедам пра духоўнасць святога Аўгустына, паведпмляе беларуская рэдакцыя Vatican News. Як адзначыў Мак’явэла, ён прысвяціў свой твор Святому Айцу, таму што Льва XIV звязвае з перуанскай зямлёй цесная сувязь – шматгадовае місіянерскае служэнне. Як дадаў музыказнаўца, твор таксама ...

Читать далее »

Часам варта вылучацца на нядзельнай св. Імшы. У гэтым пераканалася сям’я, якую заўважыў Папа Леў XIV

Яны проста хацелі ўбачыць Папу, а атрымалі значна больш. Папа Леў XIV не толькі заўважыў іх, але і падышоў да іх, пагутарыў і нават прыняў ад іх падарунак. Відэа сустрэчы Папы з сям’ёй Муньёс было размешчана на афіцыйным папскім акаўнце і хутка заваявала сацыяльныя сеткі. Як паведамляе CBS News, Марсэль і Эн Муньёс разам са сваімі дзецьмі прысутнічалі на святой ...

Читать далее »

Даследаванне: духоўны рэнесанс сярод пакалення Z

У васьмі краінах свету за апошнія пяць гадоў 50 працэнтаў маладых людзей заявілі пра рост цікавасці да духоўнасці. Новае даследаванне абвяргае тэорыю непазбежнай секулярызацыі грамадства. Група даследчыкаў “Footprints” прадставіла 24 ліпеня 2025 года ў Папскім універсітэце Святога Крыжа вынікі маштабнага даследавання рэлігійнасці моладзі. Апытанне ахапіла амаль 5 тысяч маладых людзей ва ўзросце 18-29 гадоў з Аргенціны, Бразіліі, Італіі, Кеніі, Мексікі, ...

Читать далее »

Дзякуючы карпарацыі Microsoft, сабор Нотр-Дам атрымае лічбавую копію

Як паведамляе Euronews, карпарацыя Microsoft створыць «лічбавага двайніка» сабора Нотр-Дам у Парыжы і пашырыць магчымасці выкарыстанне еўрапейскіх моў для мадэляў штучнага інтэлекту.  Лічбавая копія Нотр-Дам ствараецца ў супрацоўніцтве з Інстытутам спадчыны Міністэрства культуры Францыі і стартапам Iconem. Прэзідэнт Microsoft Брэд Сміт заявіў у лістападзе мінулага года, што аднаўленне Нотр-Дама пасля разбуральнага пажару заняло пяць гадоў, але стварыць лічбавую копію было ...

Читать далее »

Крызіс пакліканняў прывёў да абнаўлення семінарый у ЗША

Хоць большасць дыяцэзій у ЗША змагаецца з крызісам пакліканняў, аднак тых, хто жадае стаць святаром, чакаюць ужо добра рэфармаваныя духоўныя семінарыі. За апошнія гады духоўныя семінарыі ў ЗША прайшлі грунтоўную рэформу, выкліканую крызісам, звязаным злоўжываннямі духавенства. Арыенцірам стала навучанне св. Яна Паўла II, а ў тэалогіі Ранера змянілі фон Бальтазар і Ратцынгер. «Некаторыя семінарыі па-ранейшаму патрабуюць рэформаў, але большасць з ...

Читать далее »

Будслаўскі санктуарый запрашае ахвотных паўдзельнічаць у раскопках

З 21 ліпеня і на працягу двух тыдняў у Будславе каля касцёла праходзяць археалагічныя раскопкі. Патрэбныя мужчыны-валанцёры. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне. У старонцы ў Instagram кусташ санктуарыя кс. Дзмітрый Дубовік распавядае і паказвае вынікі кожнага дня раскопак. Калі Вам цікава прыняць удзел і дакрануцца да гісторыі — пішыце яму ў Direct >>        

Читать далее »

Юбілей моладзі: Рым прыме ўдзельнікаў з 146 краін свету

Рым рыхтуецца да кульмінацыйнай падзеі Святога Года – Юбілею моладзі. Ён адбудзецца з 28 ліпеня па 3 жніўня 2025 года. Падрабязнасці святочнай сустрэчы былі прадстаўлены 23 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Ватыкане. У мерапрыемстве прымуць удзел каля паўмільёна пілігрымаў з 146 краін свету. Большасць удзельнікаў (68%) паходзіць з Еўропы, амаль трэць – з іншых кантынентаў. Па словах пра-прэфекта Дыкастэрыі па евангелізацыі ...

Читать далее »

Папа размаўляў з палесцінскім лідарам Абасам

Святы Айцец у размове з Махмудам Абасам заклікаў да поўнага выканання міжнароднага гуманітарнага права і нагадаў пра 10-годдзе глабальнага пагаднення. 21 ліпеня 2025 года раніцай Папа Леў XIV правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Дзяржавы Палесціна Махмудам Абасам, падчас якой былі абмеркаваны апошнія падзеі канфлікту ў Сектары Газа і гвалтоўныя дзеянні на Заходнім беразе ракі Іардан. Падчас размовы Святы Айцец паўтарыў ...

Читать далее »