Усе навіны

Пантыфік: СДМ дапамагаюць моладзі марыць і глядзець наперад

Агляду гісторыі Сусветных дзён моладзі прысвечана кніга Доўгі шлях у Лісабон (Um Longo Caminho até Lisboa) партугальскай журналісткі Аўры Мігель, да якой Папа Францішак напісаў прадмову. “У маім сэрцы і перад вачыма ўсё яшчэ стаіць велізарны натоўп моладзі, якая дзесяць гадоў таму ў ліпені вітала мяне ў Рыа-дэ-Жанэйра. Паездка ў папамабілі, ад ваеннай крэпасці, дзе прызямліўся верталёт, да месца сустрэч ...

Читать далее »

Вернікі смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла прынялі сакрамант канфірмацыі

Другім сакрамантам пасля хросту на шляху хрысціянскай ініцыяцыі з’яўляецца сакрамант канфірмацыі. Плёнам канфірмацыі з’яўляецца асаблівае ўдзяленне Духа Святога, такое, як у дзень Пяцідзесятніцы. Яно пакідае ў душы незнішчальны адбітак і дае ўзрастанне ласкі хросту: больш глыбока ўкараняе ў Божым усынаўленні; больш цесна яднае з Хрыстом і Ягоным Касцёлам; умацоўвае ў душы дары Духа Святога; адорвае асаблівай моцай для сведчання хрысціянскай ...

Читать далее »

У Вялікабрытаніі на каранацыі будуць каталіцкія біскупы

Упершыню пасля Рэфармацыі на каранацыі караля Карла III зноў будуць прысутнічаць каталіцкія біскупы. Згодна з праграмай каранацыйнай літургіі, апублікаванай Англіканскай Царквой, кароль Карл у канцы цырымоніі 6 мая 2023 года атрымае бласлаўленне ад каталіцкага арцыбіскупа Вестмінстэрскага, кардынала Вінцэнта Нікалса. Таксама ўпершыню – па просьбе новага караля – чакаецца, што на цырымоніі каранацыі будуць прысутнічаць прадстаўнікі іншых хрысціянскіх супольнасцей. Гаворка ідзе ...

Читать далее »

Аднаўляецца праца капліцы ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі

Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску паведамляе, што з мая 2023 года аднаўляецца праца капліцы ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі. Святая Імша будзе цэлебравацца кожную трэцюю сераду месяца ў 16.00 (г. зн. 17 мая, 21 чэрвеня, 19 ліпеня і г.д.) Па просьбе пацыентаў і індывідуальнай дамоўленасці са святаром, святая Імша можа быць адпраўлена ў іншы дзень і час. Капліца знаходзіцца ...

Читать далее »

Апостальскі візіт Папы Францішка ў Венгрыю. Асноўныя моманты

Апостальскае падарожжа Святога Айца ў Венгрыю праходзіла з 28 па 30 красавіка 2023 года. Гэта было 41-е Апостальскае падарожжа Папы Францішка. Яно адбылося пад дэвізам: Хрыстус – наша будучыня. Напружаны графік уключаў сустрэчы з палітычнымі ўладамі, прадстаўнікамі Касцёла, дзеячамі навукі і культуры, моладдзю. Акрамя таго, Пантыфік прывітаў і выслухаў найбольш уразлівых членаў грамадства: сляпых і хворых дзяцей, бедных і бежанцаў. ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Гуджэроці прызначаны легатам на ўрачыстасці ў Будславе

Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, сваім спецыяльны пасланнікам на ўрачыстасці 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай адбудуцца з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 2023 года. Арцыбіскуп Гуджэроці не аднойчы наведваў Будслаў падчас свайго служэння ў якасці Апостальскага нунцыя ў Беларусі. Падчас святой Імшы ў беларускім Нацыянальным марыйным ...

Читать далее »

У Браславе разам з Апостальскім нунцыем адзначылі 100-годдзе Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі

Крыху гісторыі 100 гадоў таму, у 1923 годзе, бласлаўлёны Юры Матулевіч, будучы арцыбіскупам Віленскай дыяцэзіі, заснаваў Кангрэгацыю Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, прызначаную пераважна для патрэб дыяцэзіі, з мэтай распаўсюджвання рэлігійнай адукацыі і развіцця сакрамантальнага жыцця мясцовага насельніцтва. Таксама сёстры павінны былі весці місіянерскую працу сярод шматлікіх праваслаўных хрысціян раёна. Суполка пачала стварацца ў мястэчку Друя на тэрыторыі цяперашняй Беларусі. ...

Читать далее »

Зварот на нядзелю добрага пастыра 2023 года Біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, старшыні камісіі па справвах фармацыі семінарыстаў і святароў пры ККББ

Глыбокапаважаныя святары і манаскія асобы! Дарагія браты і сёстры! У IV Велікодную нядзелю, якую Касцёл называе нядзеляй Добрага Пастыра, мы адзначаем 60-ы Сустветны дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. Слова пакліканне азначае заклік і прадугледжвае, што хтосьці кліча і кагосьці клічуць. Безумоўна, як католікі мы атаясамліваем таго, хто заклікае, з самім Богам. Мы верым, што Бог мае ...

Читать далее »

Папскае пасланне: Касцёл – гэта сімфонія пакліканняў

Папа звярнуўся да вернікаў, асабліва да моладзі, з нагоды 60-га Сусветнага дня малітвы аб пакліканнях, заснаванага Паўлам VI у 1964 годзе падчас Другога Ватыканскага сабора. Папа Францішак прапанаваў паразважаць над сёлетняй тэмай Пакліканне: ласка і місія, каб са здзіўленнем зразумець, што пакліканне Пана — гэта ласка, дар і адначасова абавязацельства ісці і несці Евангелле. Мы пакліканы да сведчання веры, якая ...

Читать далее »

Святы Айцец распачаў падарожжа ў Венгрыю

Раніцай 28 красавіка 2023 года Папа Францішак распачаў сваё 41-е Апостальскае падарожжа. Ён наведае Венгрыю па запрашэнні дзяржаўных і касцёльных уладаў краіны. У 8:21 па сярэднееўрапейскім часе самалёт Airbus A320 neo італьянскай авіякампаніі ITA Airways з Пантыфікам на борце вылецеў з аэрапорта Ф’юмічына ў Будапешт. Палёт будзе працягвацца каля 1 гадзіны 50 хвілін, за гэты час самалёт пераадолее ў паветры ...

Читать далее »