Усе навіны

ААН: Святы Пасад у абарону палестынскіх бежанцаў і UNRWA

Святы Пасад у ААН заклікаў абараніць мандат Агенцтва ААН для дапамогі палесцінскім бежанцам і арганізацыі работ на Блізкім Усходзе (UNRWA) і ўзмацніць яго падтрымку. Пастаянны назіральнік Святога Пасада пры ААН, арцыбіскуп Габрыэле Кача, выступаючы на 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі, выказаў глыбокую занепакоенасць напружанасцю на Блізкім Усходзе. Ён пацвердзіў падтрымку рашэння аб існаванні дзвюх дзяржаў – Ізраіля і Палесціны, якія жывуць ...

Читать далее »

На сустрэчы ўдзельніц Асацыяцыі Святой Сям’і абмяркоўвалі месца жанчын у Касцёле

З 7 па 9 лістапада ў Шчучыне прайшла сустрэча для жанчын, якія належаць да Асацыяцыі Святой Сям’і. Асацыяцыя дзейнічае пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. На сустрэчы разважалі над тэмай “Месца жанчыны ў супольнасці Касцёла”. Айцец Андрэй Агель SP у межах разважання адзначыў, што ў Касцёле жанчыны адыгрываюць важную ролю. Па яго словах, іх дзейнасць паказвае, што Касцёл – ...

Читать далее »

Адпустовая ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне: “Шукаць тое, што яднае нас”

12 лістапада парафія ў Сапоцкіне адзначыла адпустовую ўрачыстасць у гонар свайго нябеснага апекуна св. Язафата Кунцэвіча, літургічны ўспамін якога прыпадае на гэты дзень. Святую Імшу цэлебраваў біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч. Пробашч кс. Антоні Абухоўскі, вітаючы прысутных парафіян і духавенства, адзначыў, што Язафат Кунцэвіч прысвяціў сваё жыццё справе адзінства хрысціян, і ў сувязі з гэтым заклікаў да малітвы за адзінства і ...

Читать далее »

У гродзенскай семінарыі прайшлі дні засяроджання, прысвечаныя тэме ідэнтычнасці

7-8 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі дні засяроджання. Духоўныя практыкаванні правёў вікарый гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя кс. Андрэй Струкель. Тэмай разважання ў межах дзён засяроджання была ідэнтычнасць. Ксёндз Андрэй нагадаў гісторыю жыцця Майсея, яго пошукі і адкрыццё свайго паклікання. Святар засяродзіў увагу на працэсе фармавання асобы – ад імкнення “браць усё ў свае рукі” ...

Читать далее »

Прэзідэнт Палесціны абвясціў аб рэстаўрацыі Грота Нараджэння

Прэзідэнт Палесціны Махмуд Аббас абвясціў аб рэстаўрацыі Грота Нараджэння Хрыстова ў Віфлееме — месцы нараджэння Езуса Хрыста. Размешчаны пад праваслаўнай Базілікай Нараджэння Хрыстова, Грот не зведаў сур’ёзных рэстаўрацыйных работ больш за шэсць стагоддзяў. Праца, даручаная мясцовым рамеснікам і рабочым, стане каштоўнай падтрымкай для сем’яў у Віфлееме, якія сур’ёзна пацярпелі ад крызісу рэлігійнага турызму, выкліканага напружанай сітуацыяй у Святой Зямлі. Рэстаўрацыя ...

Читать далее »

Нямецкі тэолаг б’е трывогу: культура літургіі пад пагрозай

Вядомы літургіст Марцін Клёкенэр б’е трывогу: усё менш вернікаў ведаюць асновы літургіі, што пагражае стратай важнай часткі касцельнай культуры. Нямецкі літургіст Марцін Клёкенэр папярэдзіў аб нарастаючай страце элементарных ведаў пра літургію. Падчас дыскусіі ў Фрыбургу, як паведаміў швейцарскі партал kath.ch, тэолаг адзначыў, што сёння ўжо не з’яўляецца само сабой зразумелым веданне асноўных абрадаў і парадку каталіцкай літургіі. На думку Клёкенэра, ...

Читать далее »

Лістападаўскі з’езд святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Мёрах

11 лістапада ва ўспамін св. біскупа Марціна Турскага ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах праходзіла сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі разам з біскупам Алегам Буткевічам. Як адзначыў на самым пачатку іерарх, “перад усім гэта сустрэча з Езусам, са Словам Божым, якому мы сталіся слугамі. Божае слова нагадвае, каб не чакаючы ўзнагароды тут у гэтым свеце, мы ...

Читать далее »

У юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку адбылася «Рэгіянальная стацыя» Юбілею 2025 года

У нядзелю, 9 лістапада 2025 года, у юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку адбылася «Рэгіянальная стацыя» Юбілею 2025 года. Боскую Літургію ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі адміністратар  для грэка-католікаў у Беларусі, у саслужэнні святароў Аляксея Варанко з Віцебска, Яўгена Маліноўскага з Маладзечна і дыякана Арцёма Калугіна з Віцебска. У юбілейным святкаванні прыняў удзел Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які прамовіў святочнае казанне. ...

Читать далее »

Памяць ксяндза Андрэя Горбача ў першую гадавіну смерці ўшанавалі ў Астраўцы

8 лістапада ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы адбылася Святая Імша ў інтэнцыі ксяндза Андрэя Горбача ў першую гадавіну яго смерці. На Эўхарыстыі, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, сабраліся шматлікія святары, сёстры законныя, вернікі, родныя і блізкія спачылага, каб разам з’яднацца ў малітве. Біскуп у гаміліі ўзгадаў жыццё і служэнне кс.Андрэя. “Святар не жыў для сябе. Кс. Андрэй ...

Читать далее »

Езус у кампусе: студэнты адаравалі Найсвяцейшы Сакрамант у адным з найбуйнейшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША

Цэнтр Ньюмана пры Ілінойскім універсітэце перанёс Найсвяцейшы Сакрамант на галоўную плошчу кампуса; студэнты пакланяліся Езусу ў самым сэрцы ўніверсітэта. Галоўная плошча Ілінойскага ўніверсітэта ў Урбана-Шампейн звычайна кіпіць актыўнасцю: студэнты спяшаюцца на заняткі, у інтэрнаты, на вечарынкі і мерапрыемствы. Але адным цёплым восеньскім вечарам студэнты не прайшлі міма ў спешцы. Яны спыняліся, глядзелі, паказвалі пальцам і задаваліся пытаннем: што там адбываецца? ...

Читать далее »