Усе навіны

Падагульняючы дакумент першай сесіі Сінода абнародаваны ў Ватыкане

Увечары 28 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане была абнародавана падагульняючая справаздача першай сесіі XVI Звычайнай генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў. Дакумент быў прыняты ў выніку галасавання па кожным з яго параграфаў. У ім бралі ўдзел 344 удзельнікі Сінода, сярод якіх былі не толькі біскупы, але таксама святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі, у тым ліку жанчыны. Справаздача, якая заахвочвае да яшчэ ...

Читать далее »

“Бог не памыляецца”. Жыццёвы шлях да капуцынаў брата Андрэя Багдановіча

Мяне завуць брат Андрэй Багдановіч, я капуцын. Нарадзіўся ў вёсцы Палонка Баранавіцкага раёна ў 1993 годзе. Мой тата паходзіў з каталіцкай сям’і, мама – з праваслаўнай, бацькі ўзялі шлюб у касцёле. Мая сям’я вялікая: я – старэйшы брат і маю яшчэ чатырох сясцёр. — Як адбыліся Вашыя першыя крокі ў хрысціянства? — Ад самага дзяцінства ў касцёл мяне вадзілі дзядуля ...

Читать далее »

Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Патрыярхаў з Блізкага Усходу

27 кастрычніка 2023 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі трох Патрыярхаў Каталіцкіх Усходніх Цэркваў з Блізкага Усходу. Яны змаглі асабіста паінфармаваць Папу пра сітуацыю ў гэтым рэгіёне. Сустрэча праходзіла за закрытымі дзвярыма. У ёй бралі ўдзел Патрыярх Антыяхійскі Мельхіцкай Грэка-Каталіцкай Царквы Юсуф Абсі з Сірыі, Патрыярх Антыяхійскі Мараніцкай Каталіцкай Царквы кардынал Бешара Бутрас Раі з Лівана і Патрыярх Кілікійскі Армянскай ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльнае спатканне груп Апостальства дапамогі душам чысцовым адбылося ў Браславе

28 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе прайшла другая агульнадыяцэзіяльная сустрэча груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым, якія дзейнічаюць у парафіях Віцебскай дыяцэзіі. Госцем чарговага спаткання стаў біскуп Алег Буткевіч. Сустрэча распачалася а 10-ай гадзіне. Напачатку ксёндз Славамір Самковіч, душпастыр груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым Віцебскай дыяцэзіі, прывітаў удзельнікаў і коратка падвёў вынікі дзейнасці Апостальства за апошні год. ...

Читать далее »

400-годдзе мучаніцтва святога Язафата Кунцэвіча згадаюць у Рыме

Даследчыкі постаці Язафата Кунцэвіча з розных краін свету збяруцца ў Рыме з нагоды 400-годдзя мучаніцкай смерці гэтага апостала хрысціянскага адзінства. Святы быў забіты 12 лістапада 1623 года ў Віцебску. 13-14 лістапада 2023 года ў Папскім усходнім інстытуце пройдзе міжнародная канферэнцыя на тэму: Самасвядомасць і культ: тэалагічнае, культурнае і гістарычнае вымярэнне Язафата Кунцэвіча. Форум адбудзецца пад патранажам Вярхоўнага Архіепіскапа Кіева-Галіцкага Святаслава ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей, пройдуць у Росі

З 5 па 7 лістапада ў рэкалекцыйным доме Бога Айца ў Росі адбудуцца рэкалекцыі для сужэнскіх пар, якія не маюць дзяцей, з малітвай аб дары патомства. Пачатак рэкалекцый у нядзелю 5 лістапада ў 17.00, заканчэнне – днём 7 лістапада. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца па тэлефоне: +375 29 886 31 28 ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч. Рэкалекцыі для сужэнцаў, якія па нейкіх прычынах ...

Читать далее »

Калядная елка сёлета прыбудзе на плошчу святога Пятра з Альпаў

Плануецца, што вялікая калядная елка для плошчы святога Пятра сёлета прыбудзе з італьянскіх Альпаў. Як паведаміла 24 кастрычніка 2023 года італьянская газета La Stampa – гэта падарунак альпійскай вёскі Марка. З месца, дзе расце 25-метровае дрэва ў даліне Майра, яно будзе дастаўлена на верталёце да дарогі, адкуль працягне свой шлях у Рым. З 21 лістапада 2023 года багата ўпрыгожаная і ...

Читать далее »

Італьянскі вынаходнік стварыў робата, які стане малітоўным кампаньёнам для старых і нямоглых людзей

Італьянскі вынаходнік Габрыэле Тровато здзівіў тысячы людзей, прадставіўшы сваю распрацоўку — робата, які можа чытаць Святое Пісанне, прапаноўваць малітвы, цытаваць урыўкі з Бібліі, якія тлумачаць каталіцкую веру і нават распавядаць пра жыццё святых таго часу. Тровато падкрэслівае, што галоўная мэта робата пад назвай «SanTO» (гэта значыць «Святы») — не замяніць святара, а «быць малітоўным кампаньёнам і пастаўшчыком кантэнту», піша ChurchPOP.  ...

Читать далее »

Удзельнікі Сінода Біскупаў скіравалі Ліст да народа Божага

Удзельнікі Сінода Біскупаў, які праходзіць у Ватыкане, скіравалі Ліст да народа Божага. Каб узрастаць у распазнаванні Касцёл павінен слухаць усіх, гаворыцца ў звароце. “Дарагія сёстры, дарагія браты, завяршаючы працу першай сесіі XVI Звычайнай генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў, мы хочам разам з вамі падзякаваць Богу за цудоўны і багаты досвед, які толькі што атрымалі. Гэты благаслаўлёны час мы перажылі ў глыбокай ...

Читать далее »

Рэліквіі св. Яна Паўла II змешчаны ў гродзенскай парафіі, якая носіць яго тытул

22 кастрычніка, у літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, у гродзенскую парафію, апекуном якой з’яўляецца гэты Папа, былі ўнесены яго рэліквіі. Унясенне рэліквій у капліцу гэтай маладой парафіі ў мікрараёне Пагараны здзейсніў віцэ-канцлер дыяцэзіяльнай курыі ў Гродне кс. канонік Антоні Грэмза. У гэты дзень парафія, якая абрала сваім апекуном Вялікага Папу, блізкага і мудрага правадніка на шляхах веры, адзначала адпустовую ...

Читать далее »