Церковь Шотландии начала распродажу сотен исторических зданий после значительного снижения числа прихожан и священников, сообщает spzh.live со ссылкой на Тelegraph. В статье, озаглавленной «Сотни шотландских церквей выставлены на продажу, так как Великобритания отказывается от христианства», говорится, что среди этих объектов церкви, земельные участки и жилые дома, некоторые из которых датируются XVIII веком. Цены начинаются от 35 тыс. фунтов стерлингов. Согласно ...
Читать далее »Усе навіны
Распачалася рэгістрацыя на Агульнабеларускія дні моладзі ў Браславе
З нагоды 25-цігадовага юбілею існавання Віцебская дыяцэзія запрашае каталіцкую моладзь з усёй краіны на чацвёртыя Агульнабеларускія дні моладзі, якія адбудуцца ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе з 19 па 21 ліпеня 2024. Рэгістрацыя адбываецца праз гугл-форму да 10 ліпеня: запіс групы >> індывідуальны запіс >> Узрост удзельнікаў: ад 16 гадоў (16–17-гадовым патрэбны пісьмовы дазвол ад бацькоў >>, які трэба ...
Читать далее »Папскі фонд падтрымаў праекты ў 138 краінах свету
Паводле штогадовай справаздачы міжнароднага Папскага фонду Дапамога Касцёлу ў патрэбе, у 2023 годзе дабрачынцы ахвяравалі 143,7 мільёна еўра на падтрымку хрысціян ва ўсім свеце. Былі прафінансаваныя 5573 праектаў у 138 краінах. Ахвяраванні паступілі прыкладна ад 360 тысяч прыватных донараў з 23 краін. У папярэднім, 2022 годзе, яны склалі каля 146 мільёнаў еўра. Нягледзячы на агульнае павышэнне цэн, дабрачынная арганізацыя змагла ...
Читать далее »Рада кардыналаў абмеркавала ролю жанчын у Касцёле
У Ватыкане завяршылася двухдзённая сесія Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу Францішку ў кіраванні Касцёлам. Пасяджэнне прайшло 17-18 чэрвеня 2024 года і было прысвечана разважанням пра ролю жанчын і пытанням абароны непаўналетніх. Як паведаміла Зала друку Апостальскай сталіцы з прэзентацыямі і дакладамі выступілі сястра Лінда Почар і два эксперта: Валянціна Ратондзі і Даната Хорак. Ратондзі – прафесар Швейцарскага ўніверсітэта прыкладных ...
Читать далее »У Рыме новы фармат святкавання ўрачыстасці святых Пятра і Паўла
Малітоўнае чуванне, пілігрымка і тэатральны спектакль – галоўныя падзеі сёлетняга трохдзённага святкавання ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла ў Рыме. Мерапрыемствы ў гонар нябесных апекуноў Вечнага горада былі падрыхтаваны сумесна з вікарыятам Рымскай дыяцэзіі, Дзяржавай Ватыкан, Міністэрствам культуры Італіі, адміністрацыяй Рыма і спартыўнай асацыяцыяй Panathlon International. Святкаванні распачнуцца малітоўным чуваннем, якое пройдзе ўвечары 28 чэрвеня 2024 года ў ватыканскай базіліцы. ...
Читать далее »Адноўлена старадаўняя капліца каля Навагрудка
15 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне капліцы св. Антонія Падуанскага ў Мількавічах каля Навагрудка. Адноўленая старадаўняя капліца належыць навагрудскай парафіі св. Арханёла Міхала. Капліца, якая з’яўляецца помнікам сакральнага драўлянага дойлідства сярэдзіны ХIХ стагоддзя, знаходзіцца на старых могілках. Яе аднаўленне стала магчымым дзякуючы ініцыятыве пробашча навагрудскай парафіі кс. Юрыя Жэгарына. Святар далучыў да гэтай справы сваіх парафіян, тых, хто ...
Читать далее »Ватыкан: канферэнцыя аб спадчыне аўтара тэорыі Вялікага выбуху
Навуковай спадчыне аўтара тэорыі Вялікага выбуху, бельгійскага святара, ксяндза Жоржа Леметра, прысвечана канферэнцыя, якая 17-21 чэрвеня 2024 года праходзіць у Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі ў Кастэль-Гандольфа. У форуме на тэму Чорныя дзіркі, гравітацыйныя хвалі і прасторава-часавыя сінгулярнасці бяруць удзел каля сарака вучоных, сярод якіх два лаўрэаты Нобелеўскай прэміі – амерыканскі астрафізік Адам Рыс і брытанскі фізік і матэматык Роджэр Пенроўз. Каля ...
Читать далее »Сустрэча апостальскага руху «Маргарытка» Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Тракелях
15 чэрвеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася сустрэча для членаў апостальскага руху “Маргарытка”. Летам на палях і ў садах квітнеюць кветкі, напаўняючы прыгажосцю навакольны свет. А ў садах Касцёла круглы год не перастаюць квітнець ля падножжа Марыі букеты малітвы за святароў і кансэкраваных асоб. Да сустрэчы членаў руху “Маргарытка” далучыліся прадстаўнікі Легіёну Марыі. Агульная колькасць ...
Читать далее »Папа Францішак: ксёндз Міхал Рапач – пастыр паводле сэрца Езуса
Папа адзначыў прыклад польскага святара Міхала Рапача, мучаніка камуністычнага пераследу, беатыфікаванага 15 чэрвеня 2024 года ў санктуарыі Божай міласэрнасці ў кракаўскіх Лагеўніках. “Учора ў Кракаве быў беатыфікаваны ксёндз Міхал Рапач, пастыр паводле сэрца Езуса, верны і шчодры сведка Евангелля, які спазнаў нацысцкі і савецкі пераслед і адказаў на яго дарам свайго жыцця”, — сказаў Пантыфік на заканчэнне сустрэчы з вернікамі ...
Читать далее »У інтэрнэт-прасторы з’явіўся сайт парафіі ў Лепелі
З чэрвеня ў сеціве даступная новаствораная старонка парафіі святога Казіміра ў Лепелі (Віцебская дыяцэзія). Праект рэалізуе ініцыятыўная група вернікаў на чале з пробашчам лепельскай парафіі ксяндзом Уладзімірам Заянчкоўскім. На галоўнай старонцы перадусім можна знайсці расклад святых Імшаў у лепельскай святыні на бягучы тыдзень, парафіяльныя аб’явы, невялікі відэакліп са святой Імшы ў Лепелі з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча, а таксама некалькі фотагалерэй. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!