Усе навіны

Тэракт у Сіднеі: Святы Айцец накіраваў спачуванні

Леў XIV накіраваў спачуванні ў сувязі з тэрарыстычным нападам на яўрэйскую супольнасць Сіднея ў Аўстраліі, які адбыўся 14 снежня 2025 года і прывёў да гібелі шаснаццаці чалавек; некалькі дзясяткаў былі паранены. “З глыбокім сумам даведаўшыся пра жахлівы напад, які адбыўся ў Сіднэі, у выніку якога загінулі члены яўрэйскай супольнасці, сабраныя на святкаванне Ханукі, Яго Святасць Папа Леў XIV запэўнівае ў ...

Читать далее »

Бэтлеемскае святло зноў чакаюць у Беларусі. Коратка пра галоўнае

Трошкі гісторыі Гісторыя распачалася ў Аўстрыі ў 1986 годзе, калі супрацоўнікі мясцовай радыёкампаніі “ÖRF” захацелі адудзячыць ахвярадаўцам дабрачыннай акцыі “Святло ў цемры”, падзяліўшыся з імі крыху іншым святлом – святлом з Бэтлеема. Спачатку гэтая ініцыятыва не планавалася штогадовай, але пасля знайшла водгук у сэрцах людзей і цяпер з’яўляецца міжнароднай каляднай традыцыяй. У 1989 годзе скаўцкі рух упершыню прымае актыўны ўдзел ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Фізікела: Юбілей стаў часам сведчання веры

Юбілей 2025 года набліжаецца да завяршэння. Яго першыя вынікі падвёў арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі. Ён адзначыў каштоўнасць сведчання веры пілігрымаў і асаблівасць такой падзеі, як Юбілей двух Папаў. Папа Францішак невыпадкова даручыў арганізацыю Юбілею менавіта Дыкастэрыі па евангелізацыі, — заўважыў іерарх у інтэрв’ю Арацыа Коклітэ і Эўджэніа Бонанатэ з “Vatican News”. На яго думку, Святы год меў ...

Читать далее »

Перэргынацыя Цудоўнага медаліка ў Лепелі

14 снежня на ІIІ Нядзелю Адвэнту лепельскі касцёл Святога Казіміра наведала сястра Ірына з Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці каб падзяліцца гісторыяй Цудоўнага медаліка.  «Лепельская парафія – 47-я па ліку, якую мы наведалі за тры гады. Нас у Беларусі ўсяго дзевяць сясцёр Міласэрнасці. Гэта зусім мала. Таму прашу, каб вы сталі нашымі апосталамі і дапамагалі распаўсюджваць Цудоўны медалік» – заклікала лепельскіх парафіян ...

Читать далее »

Леў XIV: няхай музыка натхняе нашу чалавечнасць Божай любоўю

«Няхай з нагоды Божага Нараджэння музыка стане месцам для душы: прасторай, дзе сэрца набывае голас, набліжаючы нас да Бога і робячы нашу чалавечнасць усё больш натхнёнай Яго любоўю», — пажадаў Папа. 13 снежня 2025 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў ХХХІІІ «Каляднага канцэрта», які ўвечары пройдзе ў ватыканскай Зале Паўла VI. Галоўны арганізатар дабрачыннага мерапрыемства – салезіянская місіянерская ініцыятыва “Missioni ...

Читать далее »

Зварот біскупа Гродзенскага ў сувязі з пажарам у касцёле ў Сапоцкіне

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Сёння раніцай, 14 снежня, каля сёмай гадзіны, у касцёле ў Сапоцкіне адбыўся пажар, у выніку якога быў пашкоджаны дах святыні. Гэтая падзея глыбока закранула сэрцы вернікаў, бо гаворка ідзе не толькі пра матэрыяльную шкоду, але, перадусім, пра месца, дзе на працягу многіх гадоў і сёння гучыць малітва, дзе людзі сустракаюцца з Панам Богам і ...

Читать далее »

У Віцебску адзначылі Дзень інваліда

13 снежня Карытас Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў свята для наведвальнікаў клуба людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Бэтэль”. Такія людзі жывуць побач з намі. Мы ходзім па адных вуліцах, едзім у адных аўтобусах. Яны ёсць, яны тут, але часта застаюцца непачутымі і незразуметымі, таму ім асабліва патрэбна прыняцце і любоў. Менавіта для такіх людзей валанцёры і супрацоўнікі Карытас Віцебск 13 снежня арганізавалі свята. ...

Читать далее »

В Париже представили макеты будущих витражей для собора Нотр-Дам

Полноразмерные макеты новых витражей для собора Парижской Богоматери (Нотр-Дам), созданные художницей Клэр Табуре, представили в выставочном комплексе Гран-Пале в центре Парижа. Выставка ее работ, получившая название D’un seul souffle («На одном дыхании»), продлится с 10 декабря 2025 по 15 марта 2026 года, сообщает ТАСС. Каждый макет имеет высоту 7 м и ширину 4 м. Общая композиция разделена на фрагменты по ...

Читать далее »

Газета «New York Times» назвала Папу Льва XIV адным з самых стыльных людзей 2025 года

Святы Айцец быў уключаны ў спіс «67 самых стыльных людзей 2025 года». Спіс мае на мэце прадэманстраваць разнастайнасць стыляў адзення. У яго ўваходзяць музыкі, зоркі спорту і акцёры. Газета «New York Times» назвала Папу Льва XIV адным з самых стыльных людзей 2025 года. Ён — першы амерыканскі Папа, які «назаўжды змяніў імідж папства». У якасці абгрунтавання згадвалася асаблівае ўражанне, якое ...

Читать далее »

Адвэнтавыя рэкалекцыі прайшлі ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы

Адвэнт перыяд духоўнага ачышчэння, пакаяння, чакання і надзеі. Гэта час разважанняў, унутранай перамены, духоўнай падрыхтоўкі да Божага нараджэння. З 5 па 7 снежня ў астравецкай парафіі Адшукання Святога Крыжа прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі. У гэты дні панавала атмасфера радасных і ўзнёслых перажыванняў, еднасці і малітвы. У гэтым годзе рэкалекцыі праводзіў кс. Ян Рушніцкі пробашч з Каробчыц, які прапанаваў парафіянам на працягу ...

Читать далее »