Усе навіны

Папа: гісторыя ў руках Бога і тых, хто спадзяецца на Яго

Езус хоча нараджацца зноў і зноў: мы можам даць Яму цела і голас. Вось нараджэнне, якога чакае ўсё стварэнне, — падкрэсліў Леў XIV падчас апошняй юбілейнай аўдыенцыі, якая прайшла 20 снежня 2025 года ў Ватыкане. “Калі Божае Нараджэнне ўжо на парозе, мы можам сказаць: “Пан – блізка!”. Без Езуса гэта сцвярджэнне можа гучаць амаль як пагроза, але дзякуючы Яму мы ...

Читать далее »

25 гадоў адноўленай парафіі святога Антонія ў Віцебску: гісторыя і сучаснасць

У наступным годзе парафія святога Антонія Падуанскага ў Віцебску будзе адзначаць юбілей свайго аднаўлення. З гэтай нагоды рэдакцыя Каталіцкага Весніка паразмаўляла з яе цяперашнім пробашчам ксяндзом канонікам доктарам Сяргеем Сурыновічам.  — Шаноўны ксёндз Сяргей, у 2026 годзе парафія святога Антонія адзначае 25-годдзе свайго аднаўлення. Што для Вас значыць гэты юбілей? — Для мяне гэта вялікая радасць і знак Божай ласкі. ...

Читать далее »

Стужкі на ватыканскай батлейцы сімвалізуюць жыццё, выратаванае ад аборта

У ватыканскай зале Паўла VI была адкрыта калядная батлейка, створаная мастаком з Коста-Рыкі. Акрамя асноўнага каляднага паслання, гэтая праца заклікае да абароны чалавечага жыцця з моманту зачацця. Як паведамляе Aleteia, батлейка будзе паказваць цяжарную Марыю да Каляд, пакуль не народзіцца Дзіця. Папа Леў XIV адзначыў, што для ўпрыгожвання батлейкі было выкарыстана 28 тысяч стужак, кожная з якіх сімвалізуе жыццё, выратаванае ...

Читать далее »

Власти Никарагуа запретили туристам ввозить Библию в страну

Власти Никарагуа в 2025 году ввели запрет на ввоз Библий туристами, пересекающими границу страны. Ограничение распространяется также на другие печатные материалы и часть электронного оборудования и вводится на фоне ужесточения контроля на границе, сообщает Благовест.Инфо. Как сообщает британская правозащитная организация Christian Solidarity Worldwide (CSW), Библии включены в официальный перечень запрещенных предметов наряду с газетами, журналами, книгами, дронами и фотоаппаратами. Аналогичные ...

Читать далее »

Перадкалядная сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Наваполацку

18 снежня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку адбылася перад Божым Нараджэннем сустрэча святароў, якія служаць на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі. Духавенства сабралася, каб памаліцца разам са сваім ардынарыем і скласці ўзаемныя пажаданні з надыходзячымі Калядамі. Перад святой Імшой, якую цэлебраваў пастыр Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч, была супольная малітва брэвіярыя і асабістая ў цішыні ў прысутнасці Езуса ў Найсвяцейшым ...

Читать далее »

Беларускім скаўтам перададзены Бэтлеемскі агонь міру

Вечарам 17 снежня на нейтральнай тэрыторыі паміж Польшчай і Беларуссю, на прапускным пункце “Кузніца Беластоцкая – Брузгі”, польскія скаўты перадалі сваім беларускім калегам Бэтлеемскі агонь міру, паведамляе прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі. Беларускія каталіцкія скаўты, як і кожны год, дастаўляюць агонь у Гродна. 18 снежня ў 17 гадзін ён будзе ўрачыста ўнесены ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя. Затым скаўты развозяць агонь ...

Читать далее »

У Ватыкане адбылося адкрыццё ясляў і ёлкі на Плошчы Святога Пятра

Увечары 15 снежня 2025 года на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане адбылася традыцыйная ўрачыстая цырымонія адкрыцця бэтлеемскіх ясляў і запальвання агеньчыкаў на галоўнай каляднай ёлцы. Яна сабрала шматлікіх вернікаў, пілігрымаў і турыстаў, а таксама дэлегацыі ахвярадаўцаў гэтых калядных сімвалаў. Удзельнікам цырымоніі былі ўрачыста прадстаўлены яслі, якія сёлета вырабілі ў дыяцэзіі Начэра-Інферыёрэ-Сарна. Сваімі архітэктурнымі элементамі і культурнымі матывамі яны нагадваюць поўдзень ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча аб’яднала салезіянскую сям’ю напярэдадні Божага Нараджэння

13 снежня ў мінскім араторыі імя святога Яна Боска пры парафіі святога Яна Хрысціцеля адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча Салезіянскай Сям’і. Яна сабрала больш за 120 удзельнікаў: святароў, сясцёр, салезіянаў супрацоўнікаў, прадстаўнікоў суполкі ADMA і аніматараў, паведамляе sdb.by. На пачатку сустрэчы ўсіх прысутных прывітаў дырэктар рэлігійнай місіі «Таварыства Святога Францішка Сальскага» ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB, які ў сваім слове адзначыў, што ...

Читать далее »

Фотафакт: чаму святы Мікалай прынёс Папу Льву XIV апельсін

Папская Швейцарская гвардыя апублікавала ў Фэйсбуку некалькі кранальных фотаздымкаў спецыяльнага госця: святы Мікалай наведаў Ватыкан і прынёс падарункі для Святога Айца і яго дзяржаўнага сакратара, кардынала П’етра Пароліна. Калі ўважліва прыгледзецца да фота, можна ўбачыць, што Папа Леў XIV атрымаў апельсін у панчоху. Хоць гэта ўжо не вельмі распаўсюджаная традыцыя — амерыканскія бабулі і дзядулі, якія памятаюць часы Вялікай дэпрэсіі, ...

Читать далее »

Адвэнтавы рахунак сумлення

Спачатку зрабіце глыбокі ўдых, убіраючы ў сябе Божую любоў, святло Хрыста, мудрасць Святога Духа. Выдыхніце ўсе вашы клопаты, вашы праблемы і страхі. Давайце задумаемся падчас Адвэнту, што мы можам зрабіць, каб падрыхтавацца да прыйсця Пана. 1. Запрасіце да сябе Святога Духа, каб Ён дапамог вам убачыць дзень так, як бачыць яго нованароджанае Немаўлятка Езус. Якую радасць вы сёння знайшлі? Дзе ...

Читать далее »