Парады

Як выхаваць дзіця ў эпоху TikTok? Парады для бацькоў

Матэрыял падрыхтаваны на аснове размовы Магды Урбаньскай і Агаты Русек у цыкле «Katoliczka w sieci» на партале Deon.pl 1. Не паддавайцеся спакусе бяссілля Самая небяспечная пастка, у якую трапляюць бацькі, — гэта перакананне: «з гэтым нічога нельга зрабіць». Гэта «любімая хлусня д’ябла», якая няволіць людзей усіх часоў. Калі на бацькоўскім сходзе мы чуем: «не зменім свету, гэтыя тэлефоны знішчылі дзяцінства, нічога ўжо ...

Читать далее »

Як размаўляць з падлеткам пра веру, калі ён бунтуе: парады для бацькоў

Кожная сям’я рана ці позна сутыкаецца з момантам, калі падлетак пачынае аддаляцца, ставіць пад сумнеў тое, што было непахісным, або проста замаўкае. Гэта не абавязкова канфлікт — часам гэта ціхі крызіс, які баліць яшчэ мацней. Як быць побач, калі твая рэлігійнасць падвяргаецца выпрабаванню, а словаў нібыта не хапае? Вось некалькі простых, але глыбокіх парад, якія нарадзіліся з вопыту сем’яў і ...

Читать далее »

Спосабы ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса

У чэрвені скіроўваемся да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, зноў асэнсоўваючы, што любоў з’яўляецца каштоўнай і жыватворнай. І вось сцежкі, якімі варта хадзіць, каб паняцце сапраўднай любові ў нашай свядомасці не пахіснулася. 1. Адданасць Разважаючы над Найсвяцейшым Сэрцам Езуса, разумеем, наколькі глыбокая Божая любоў да нас. Езус на крыжы цалкам аддаў сябе, каб даказаць сваю любоў да чалавека, і штодзень працягвае гэта ...

Читать далее »

Не бойся сказаць! Як пераадолець страх перад канфесіяналам?

“Што скажа святар? А раптам ён мяне пазнае? А калі грэх такі брыдкі, што нават прамаўляць сорамна?..” Гэтыя думкі знаёмыя кожнаму, хто хоць раз у жыцці сапраўды рыхтаваўся да споведзі. Часам сорам перарастае ў страх, а страх – у працяглае пачуццё віны. Вось некалькі парадаў, якія дапамагаюць пераступіць парог канфесіяналу, нават калі рукі дрыжаць, а сэрца запавольвае тэмп. Нагадайце сабе: ...

Читать далее »

Адкуль узнікае мацярынская трывога?

Пахвалёны Езус Хрыстус! Шчыра вітаю ўсіх мамаў. Сёння мы паразмаўляем на вельмі далікатную тэму: трывожнасць. Пасля нараджэння дзіцяці на жаночыя плечы кладзецца адказнасць за жыццё, за здароўе і выхаванне сваіх сына ці дачкі. Гэта няпростае заданне, з якім сустракаецца кожная мама, таму ў яе галаве ўзнікае трывога. Прычыны трывожнасці мы разгледзім у нашай рубрыцы. Гарманальныя перабудовы Так створаны жаночы арганізм ...

Читать далее »

Як не страціць Бога ў бясконцай стужцы навін? Пра здаровае карыстанне сацыяльнымі сеткамі, лічбавы дэтокс і пошук цішыні

Сацыяльныя сеткі сталі часткай штодзённага жыцця сучаснага чалавека. Яны дапамагаюць нам быць на сувязі, атрымліваць інфармацыю, дзяліцца думкамі і сведчыць пра веру. Але разам з тым бясконцая стужка навін, пастаянныя апавяшчэнні і інфармацыйны шум могуць паступова забраць у чалавека ўнутраны спакой, увагу і цішыню, у якой чуецца Божы голас. Як жа карыстацца лічбавым светам так, каб не страціць найважнейшага? Не ...

Читать далее »

Парады, як зрабіць Белы тыдзень незабыўным і духоўна карысным

Белы тыдзень пасля Першай Камуніі — гэта час, калі Пан Езус хоча асабліва блізка сустракацца з вашым дзіцем і з вамі. Вось парады для бацькоў, як зрабіць Белы тыдзень незабыўным і духоўна карысным. Парада 1: Зразумейце, што такое Белы тыдзень Не дапускайце памылкі, думаючы, што Белы тыдзень – гэта проста тыдзень пасля свята. Не! Гэта дарагі час паглыблення сяброўства вашага ...

Читать далее »

Спосабы ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі

У каталіцкім Касцёле многія месяцы ў годзе прысвечаны асобным набажэнствам. У пачатку мая цяжка не ўзгадаць, што распачынаецца цудоўная пара, прысвечаная Маці Божай. Каля Найсвяцейшай Панны Марыі збіраюцца дзеці і дарослыя, молячыся праз Яе заступніцтва, прысвячаючы Ёй свае сем’і, просячы, каб узяла пад сваю апеку. Галоўнай часткай маёвых набажэнстваў з’яўляецца Ларэтанская літанія, калі мы ўсхваляем Маці Божую рознымі тытуламі, просячы, ...

Читать далее »

7 простых спосабаў штодня жыць сваім хростам

Набліжаецца завяршэнне Вялікоднага перыяду — часу, калі Касцёл з асаблівай сілай праслаўляе ўваскрасенне Хрыста і наша адраджэнне ў сакрамэнце хросту. Дзень нараджэння да нябеснага жыцця — гэта не проста ўспамін пра мінулае, а фундамент нашай каталіцкай ідэнтычнасці. Як жа штодня памятаць пра тое, што мы былі ўключаныя ў смерць і ўваскрасенне Езуса? Хоць урачыстае аднаўленне абяцанняў хросту традыцыйна адбываецца ў ...

Читать далее »

Першая Камунія. Зробім яе свядома

Бацькі часта сутыкаюцца з тым, што падрыхтоўка да Першай Камуніі ператвараецца ў гонку за сукенкамі, фотасесіямі і спісам гасцей. У гэтым артыкуле паспрабуем вярнуць галоўнае — сустрэчу з Езусам. Вось 10 парадаў для бацькоў, каб гэты дзень стаў сапраўды духоўным прарывам, а не толькі свецкім святам. Пачніце з сябе, а не з дзіцяці Дзіця рэдка верыць больш, чым бачыць у бацьках. ...

Читать далее »