У наш час беларуская мова ў касцёле з’яўляецца звычайнай справай. Але так было не заўсёды. У гэтым артыкуле мы раскажам пра тое, як сто пяць гадоў таму назад каталікі ў Дзісненскім павеце ўпершыню пачулі ў святынях казанні на сваёй роднай мове. Калі ў 1914 годзе Расійская Імперыя ўступіла ў Першую сусветную вайну, ніхто не чакаў, што яна зацягнецца так надоўга. ...
Читать далее »Гісторыя
Вобраз святара ў школьных падручніках па гісторыі (на прыкладзе падручнікаў для 6-7 класаў)
Апошнім часам у СМІ заўважная дыскусія пра школьныя падручнікі. Прапануем сваю спробу ацаніць змест падручнікаў па пытаннях, якія могуць цікавіць католікаў. Для разгляду возьмем падручнікі па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі для вучняў 6-7 класаў агульнаадукацыйных школ. Усе выкарыстаныя падручнікі змешчаны на сайце uchebniki.by Для таго, каб акрэсліць, які вобраз святара малююць падручнікі, паспрабуем адказаць на некалькі пытанняў: Якая інфармацыя ...
Читать далее »Страчаная спадчына: лёс бібліятэкі Пінскай семінарыі (1925-1939)
У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь у фондзе 4П захоўваецца справа пад назвай “Переписка о библиотеке Пинской семинарии, февраль-май 1941 г.” Справа невялікая па аб’ёме, і толькі 11 яе старонак прысвечаны перапісцы пра лёс бібліятэкі. У чарговы раз прапаную чытачам пазнаёміцца з гістарычнымі дакументамі. Сёння – з перапіскай. Для зручнасці яна была складзеная ў храналагічным парадку (у архіўнай справе храналогія парушаная). ...
Читать далее »Некалькі велікодных паштовак з БССР
Забарона рэлігійнай прапаганды ў СССР ахоплівала ўсе кірункі і датычыла таксама друкаванай прадукцыі. Ніякія выданні, якія маглі б садзейнічаць рэлігійнасці насельніцтва, не друкаваліся для шырокіх масаў, і, адпаведна, не з’яўляліся ў продажы. Разам з гэтым рэлігійныя традыцыі працягвалі захоўвацца ў асяроддзі вернікаў і духавенства ўсіх канфесій. Адпаведна захоўваліся традыцыі і жаданне павіншаваць родных, блізкіх, сяброў і знаёмых з найважнейшымі святамі ...
Читать далее »Пазіцыя каталіцкага духавенства на тэрыторыі Беларусі падчас войнаў і грамадска-палітычных узрушэнняў першай паловы ХІХ ст.
Гістарычныя артыкулы ў мінулых артыкулах “Каталіцкага Весніка” знаёмілі чытачоў з пісьмовымі і візуальнымі крыніцамі. У гэтым матэрыяле хочам заахвоціць вас самастойна знаёміцца таксама і з навуковай літаратурай, прысвечанай гісторыі канфесій у Беларусі. У 2015 годзе ў выдавецтве “Беларуская навука” была выдадзена калектыўная манаграфія “Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII – пачатак XX ст.)”. Аўтары манаграфіі – калектыў прафесійных ...
Читать далее »Па старонках старых газет. Асвячэнне касцёла ў Падсвіллі
На старонках старых перыядычных выданняў можна знайсці шмат карэспандэнцый з нашага рэгіёна. Апісанні падзей, якія дзесяцігоддзі таму былі навінамі, цяпер з’яўляюцца каштоўнымі гістарычнымі крыніцамі. Сёння мы зазірнём у “Dziennik Wileński”, №33 за 11 лютага 1932 года і згадаем асвячэнне касцёла ў Падсвіллі, якое адбылося роўна дзевяноста гадоў таму на Грамніцы. Але перш крыху ўзгадаем, адкуль узялося Падсвілле. Яшчэ 120 гадоў ...
Читать далее »Беларусь на фотаздымках з архіва езуітаў у Кракаве
У гэтым артыкуле прапануем вам пазнаёміцца з чарговым блокам візуальных крыніц. У мінулым гістарычным матэрыяле мы публікавалі фотаздымкі Пінска і Піншчыны з фотальбома, які належаў кс. Вернэру, каторы вучыўся і працаваў у Пінску. Сёння пашырым геаграфію і прадставім чытачам фотакарткі з розных куточкаў Беларусі. Фотаздымкі, якія мы прапануем вашай увазе, знаходзяцца ў архіве езуітаў у Кракаве. Храналогія фотаздымкаў, якія датычаць ...
Читать далее »Дамінік Аніська. Пяцьдзясят гадоў з дня смерці вядомага рэлігійнага публіцыста
Пяцьдзясят гадоў таму, 28 снежня 1971 года, у Беларускім Доме ў Лондане, заснаваным айцамі-марыянамі, якія эмігравалі на Захад, памёр Дамінік Аніська. Гэты чалавек быў выбітным беларускім рэлігійным публіцыстам. Усё яго свядомае жыццё прыпала на ХХ стагоддзе, калі арміі розных дзяржаў змагаліся за зямлю, дзе жылі беларусы, а грамадскія і палітычныя дзеячы – за душу беларуса. А ён увесь гэты час ...
Читать далее »Пінск і Піншчына на фотаздымках а. Яна Вернэра SJ
Гісторыя езуітаў у Пінску распачалася ў 1632 г. Тады там паўстала рэзідэнцыя, а ў 1638 г. – калегіум ордэна. Пасля касацыі ордэна езуітаў у 1773 г. езуіты пакінулі горад. Яны вярнуліся ў Пінск толькі ў 1919 г. 31 ліпеня 1919 г. у Пінску зноў адкрылі езуіцкі касцёл. З таго часу езуіты займаліся тут душпастырствам, былі ваеннымі і шпітальнымі капеланамі. З ...
Читать далее »Па старонках старых газет: як у 1931 годзе асвячалі касцёл у Крулеўшчыне
На старонках старых газет можна знайсці шмат цікавых звестак пра мінулае нашага краю, пра тое, што адбывалася тут многія дзесяцігоддзі таму. І кароткія ўрадавыя і паліцэйскія зводкі, і тэксты прафесійных рэпарцёраў і публіцыстаў, і асабліва карэспандэнцыі жыхароў правінцыі дапамагаюць стварыць карціну таго, што адбывалася раней у гэтым краі. Калі паглядзець, што пісала дзевяноста гадоў таму віленская штодзённая газета “Słowo”, то ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!