11 мая старшыня Канферэнцыі епіскапату Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі запрасіў прыняць удзел у ініцыятыве #ThankYouJohnPaul2, паведамляе idziemy.pl.
#ThankYouJohnPaul2: так называецца новы праект Канферэнцыі епіскапату Польшчы прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Караля Вайтылы, які будзе адзначацца 18 мая.
Па словах арцыбіскупа Станіслава Гандэцкага, у сацсетках будуць з’яўляцца публікацыі, фатаграфіі або кароткія відэаролікі з хэштэгам #ThankYouJohnPaul2.
«Такім спосабам мы можам выказаць удзячнасць Папе Яну Паўлу ІІ за ўсё, што ён прынёс і працягвае прыносіць у наша асабістае, сямейнае і грамадскае жыццё, за ўсе сустрэчы з ім, у якіх мы мелі магчымасць удзельнічаць, за словы, якія якія глыбока запалі ў нашыя сэрцы, за натхненне, якое ён выклікаў у нас і якое працягвае абуджаць». Мы можам таксама публікаваць успаміны, звязаныя з ім. Такім чынам мы распавядзем пра св. Ян Павел II і маладому пакаленню, якое не мела магчымасці бліжэй пазнаёміцца з Папам, але так актыўна прысутнічае ў сацыяльных сетках»,- падкрэслівае арцыбіскуп.
Праект #ThankYouJohnPaul2 — «Дзякуй, Ян Павел II» носіць сусветны характар і падтрымліваецца Канферэнцыяй епіскапату Польшчы.
Ініцыятары праекта, дзякуючы публікацыям, відэа і фотаздымкам з усяго свету, хочуць стварыць адмысловы «віртуальны торт» на дзень нараджэння святога Яна Паўла ІІ у сацыяльных сетках.
Яшчэ ў 2002 годзе Ян Павел II заклікаў увесь Касцёл «мужна пераступіць гэты новы парог» і выплыць «на глыбіню кіберпрасторы» для евангелізацыі.
