Архив меток: юбілейны год

5,5 мільёна Пілігрымаў Надзеі: Рым б’е рэкорды ў Юбілейны год

За першыя пяць месяцаў 2025 года Вечны горад прыняў рэкордную колькасць наведвальнікаў, а наперадзе – масавы прыезд моладзі ў жніўні. Больш за 5,5 мільёна Пілігрымаў Надзеі прыбылі ў Рым у першыя пяць месяцаў Юбілейнага 2025 года, паведаміла італьянская арганізацыя «Cattolica per il Turismo». Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца пешыя пілігрымкі да Вечнага горада, як паведамляе Марына Тамаро з італьянскай рэдакцыі Vatican News. ...

Читать далее »

Як сучасныя тампліеры дапамагаюць пілігрымам Юбілейнага года

Сучасныя пілігрымы, якія прыходзяць у любое святое месца, напрыклад, у галоўныя папскія базылікі ў Рыме ці ўшанаваныя месцы Святой Зямлі, каб атрымаць ласкі Юбілейнага года надзеі, карыстаюцца шматлікімі выгодамі. У іх ёсць GPS спампаваны на смартфон, на іх шляху няма бандытаў і злодзеяў, на кожнай вуліцы ёсць валанцёры, гатовыя адказаць на ўсе пытанні. Але ў мінулым падарожжа ў Ерузалем ці ...

Читать далее »

Юбілейны год пакуль не прынёс чаканага наплыву турыстаў у Рым

Месяц пасля пачатку Юбілейнага года ў Рыме назіраецца нечаканае зніжэнне турыстычнага патоку. Гатэлі прапануюць значныя зніжкі, а колькасць браніраванняў меншая за мінулагодні паказчык. Згодна з данымі італьянскай газеты La Repubblica, турыстычная сітуацыя ў Вечным горадзе выклікае занепакоенасць. Нягледзячы на тое, што арганізатары чакалі 32 мільёна наведвальнікаў падчас Юбілейнага 2025 года, што на 50 працэнтаў больш за 2024 год, рэальнасць аказалася ...

Читать далее »

Папа адчыніў Святую Браму Базылікі святога Пятра

24 снежня 2024 года, у вігілію Божага Нараджэння, Папа Францішак адчыніў Святую Браму Базылікі святога Пятра, распачаўшы Святы год надзеі. Папа спадзяецца, што Юбілей дапаможа чалавецтву знайсці новую надзею ў час, калі яна так патрэбна. Абрад адкрыцця Святой Брамы глыбока сімвалічны. Папа папрасіў адчыніць для яго дзверы і праехаў праз іх у калясцы як першы пілігрым пад перазвон званоў, якія ...

Читать далее »

Святы Пасад абвясціў 26 галоўных падзей Юбілейнага 2025 года

На афіцыйным сайце Юбілею 2025 года – iubilaeum2025.va – апублікаваны першыя 26 праграм ключавых мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў яго рамках. Інфармацыя размешчана ў раздзеле Юбілейны каляндар (Jubilee Events Calendar). Кожная праграма падрабязна апісвае асноўныя моманты пэўнай падзеі. У бліжэйшы час плануецца дадаваць новыя дэталі да існуючых апісанняў. Для зручнасці пілігрымаў на старонцы кожнага мерапрыемства будзе размешчаны спецыяльны дапаможнік з галоўнымі ...

Читать далее »

Абнародавана нота Святога Пасаду адносна Святых дзвярэй у 2025 Юбілейны год

1 жніўня 2024 года Дыкастэрыя па евангелізацыі абнародавала спецыяльную ноту адносна Святых дзвярэй у Юбілейны год. Яны будуць адчынены толькі ў Рыме. Ласку адпусту, аднак, можна будзе атрымаць у месцах, вызначаных Апостальскай пэнітэнцыярыяй. У дакуменце адзначаецца, што ў сувязі з набліжэннем пачатку Юбілею 2025 года “нядаўна было ўзнята пытанне аб тым, ці можна прадугледзець вызначэнне і адкрыццё Святых дзвярэй у ...

Читать далее »

Юбілейны 2025 год: у Рыме чакаецца каля 32 мільёнаў пілігрымаў

Святы Пасад чакае ў Рыме каля 32 мільёнаў пілігрымаў у Святы 2025 год, — сказаў арцыбіскуп Рына Фізікела, прапрэфект Дыкастэрыя па евангелізацыі, якому Папа даручыў арганізацыю Юбілею. Падчас прэс-канферэнцыі ў Рыме іерарх паведаміў, што ўжо паступілі тысячы заявак. Чакаецца 2,5 мільёна пілігрымаў з ЗША, 900 тысяч – з Германіі і шмат з Паўднёвай Амерыкі. Святы Год – гэта сусветная пілігрымка ...

Читать далее »

Прызначаны пяць юбілейных святыняў з нагоды святкавання 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі

Падчас сустрэчы святароў і кансэкраваных асоб 13 лістапада біскуп Алег Буткевіч аб’явіў аб прызначэнні пяці юбілейных святыняў з нагоды ўрачыстых юбілейных святкаванняў 25-годдзя ад заснавання Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзяць у Беларусі з 12 лістапада 2023 г. па 1 снежня 2024 г. Гэтымі святынямі сталі: Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе – дыяцэзіяльны Санктуарый ...

Читать далее »

Святы Пасад абвясціў конкурс на лепшы лагатып Юбілею 2025 года

Папская рада па новай евангелізацыі абвясціла конкурс на лепшы лагатып Святога 2025 года. Ён распачынаецца 22 лютага і будзе працягвацца да 20 мая 2022 года. Афіцыйны лагатып павінен выражаць тоеснасць і асаблівую духоўную тэму Святога года, “утрымліваючы ў сябе тэалагічны сэнс, вакол якога развіваецца і адбываецца гэта гістарычная падзея”, — гаворыцца ў паведамленні ватыканскага ведамства. Зазначаецца таксама, што карысная інфармацыя ...

Читать далее »

Юбілей 2025 года – магчымасць для абуджэння свету пасля пандэміі

«Папа Францішак запрашае нас зазірнуць у будучыню пасля месяцаў нявызначанасці і страху», — адзначыў арцыбіскуп Рына Фізікела падчас размовы з Vatican News, прысвечанай Святому 2025 году. Cтаршыня Папскай рады па новай евангелізацыі, якой Пантыфік даверыў арганізацыю юбілею, які пройдзе пад дэвізам «Пілігрымы надзеі», лічыць яго магчымасцю аднаўлення адносін і вяртання да сустрэч. Іерарх звярнуў увагу на тое, што святыя гады ...

Читать далее »