Архив меток: Вялікдзень

Бясплатны Велікодны канцэрт класічнай музыкі дадуць у гомельскім касцёле

У нядзелю, 30 красавіка, у 19.30 у каталіцкім храме Нараджэння Божай Маці ў Гомелі (вул. Савецкая, 118) адбудзецца веснавы Велікодны канцэрт класічнай музыкі, у якім возьмуць удзел ансамбль «Класік», артысты гомельскага сімфанічнага аркестра. Салістамі выступяць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Віталь Фамін (арган), Андрэй Глазянкоў (банданеон) і дыпламант рэспубліканскага конкурсу Вольга Кузьменка. Прагучаць сусветныя шэдэўры класічнай музыкі: творы Баха, Ванхаля, Ланнера, Ласта, ...

Читать далее »

Ці павінны мы захоўваць пост у пятніцу актавы Вялікадня?

Ад Нядзелі Уваскрасення Пана да Нядзелі Міласэрнасці мы перажываем восем урачыстых дзён запар. Гэта значыць, што на працягу дадзенага часу нас не абавязвае ўстрыманне ад спажывання мясных страў. У справе пятнічнага посту дзейнічае агульны прынцып, што ўрачыстасць адмяняе пост. Пра гэта гаворыць Кодэкс Кананічнага Права (1251): «Устрыманне ад спажывання мяса ці іншых страў, згодна з рашэннем Канферэнцыі Біскупаў, належыць захоўваць ва ...

Читать далее »

Глыбокае: валанцёры павіншавалі з Вялікаднем шматдзетныя сем’і, хворых і самотных людзей

У Вялікую Нядзелю Уваскрасення Хрыста валанцёры парафіяльнага «Карытас» г. Глыбокае наведалі псіханеўралагічны інтэрнат у Петрунове, бальніцу сястрынскага догляду ў Бабічах, Глыбоцкую ЦРБ. Кожнага жыхара, пацыента і супрацоўніка ўстаноў валанцёры віншавалі словамі «Хрыстос уваскрос!», складалі найлепшыя пажаданні і дзяліліся тымі прысмакамі, якія ахвяравалі парафіяне ў Вялікую суботу падчас асвячэння страў. Таксама ў гэты дзень валанцёры завіталі да шматдзетных сем’яў Грыбко (в. Петрунова) і ...

Читать далее »

Віншуем з Вялікаднем!

Паважаныя наведвальнікі CatholicNews.by! Шчыра віншуем вас са Святам Вялікадня. Дзень Уваскрасення Пана напаўняе ўсіх нас радасцю і шчасцем. Быць можа, мінулыя дні і месяцы былі прасякнуты болем і горыччу. Вялікая пятніца немінуча прысутнічае ў жыцці кожнага з нас. Аднак, мы жывём вераю ў Хрыстовае і нашае ўваскрасенне. “Калі б Хрыстус не ўваскрос – дарэмная была б нашая вера”, — кажа ...

Читать далее »

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія вернікі! “Не бойцеся, ведаю што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага, няма Яго тут, Ён уваскрос, як сказаў…” (Мц 28, 5-6). Словы Анёла, якога сустрэлі жанчыны на досвітку каля магілы, дзе было пакладзена цела Езуса, наноў абвяшчаюць нам радасную вестку пра вялікую перамогу Езуса Хрыста над грахом і смерцю і Яго прысутнасць сярод нас! Хрыстос ...

Читать далее »

Сутнасць Пасхальнага Трыдууму для вернікаў (+відэа)

Пра значэнне гэтых дзён у жыцці вернікаў распавядае ксёндз Павел Самсонаў, кіраўнік Пастаўскага дэканату. Гэта адбылося падчас моладзевай сустрэчы Пастаўскага дэканату, якая адбылася 8 красавіка ў парафіі святога Антонія Падуанскага ў Паставах.  

Читать далее »

Праграма тэлеперадач з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч прыме ўдзел у прамым эфіры тэлеперадач і трансляцый з нагоды Вялікадня. Прапануем увазе нашых чытачоў праграму перадач Тэлекампаніі “Віцебск”. 12 красавіка, Вялікая Серада 19.00 – перадача “Вячэрні Віцебск”, прамы эфір. Біскуп Алег Буткевіч раскажа пра асаблівасці падрыхтоўкі да святкавання Вялікадня. Паказвае тэлеканал “Віцебск”. 22.00 – паўтор перадачы “Вячэрні Віцебск” 13 красавіка – Вялікі Чацвер 12.00  – ...

Читать далее »

Каталікі, праваслаўныя і пратэстанты будуць святкаваць Вялікдзень у адзін дзень

У 2017 годзе галоўнае свята ўсіх хрысціян — Уваскрасенне Хрыстова — будзе асаблівым: усе канфесіі адзначаць яго ў адзін дзень, 16 красавіка. У апошні раз гэта адбывалася ў 2014 годзе. Разлік даты Вялікадня залежыць ад поўні, паколькі старазапаветнае свята было ўсталявана ў памяць збавення габрэйскага народа ад егіпецкай няволі. У старажытных габрэяў Пасха была непераходным святам і адзначалася ад 14 ...

Читать далее »