У 2018 годзе працягнецца апошні этап пастырскай візітацыі парафій у Віцебскай дыяцэзіі. Біскуп Алег Буткевіч наведае кожную супольнасць католікаў. Таксама гэта нагода для кіраўніка дыяцэзіі паглыбіць кантакты з душпастырамі, вернікамі і рознымі малітоўнымі і апостальскімі супольнасцямі, якія існуюць у парафіях. Падчас такіх сустрэч адбудзецца супольная Эўхарыстыя. Будзе магчымасць падзякаваць Пану Богу за ўчыненыя дасягненні і разгледзець актуальныя пытанні з жыцця мясцовага ...
Читать далее »Архив меток: Віцебская дыяцэзія
Начное чуванне моладзі прайшло ў Полацку
“Не рэтушуйце свайго сэрца” — пад такой назвай з 17 на 18 сакавіка ў Полацку адбылося Дыяцэзіяльнае чуванне моладзі. Каля 130 маладых людзей з Полацка і Наваполацка, Браслава і Мёраў, Мосара і Пастаў, Варапаева і Глыбокага, Оршы і Віцебска прынялі ў ім удзел. Сустрэча распачалася канферэнцыяй, якую прамовіў ксёндз Алег Хмылко. Абапіраючыся на словы і навуку для моладзі Папы Францішка, ...
Читать далее »Дыяцэзіяльнае чуванне моладзі пройдзе ў Полацку
Начное чуванне моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 17-18 сакавіка 2018 года ў Полацку. Тэма велікапоснай сустрэчы «Не рэтушуйце свайго сэрца!« Праграма чування: 20.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў; 21.00 – Канферэнцыя; 22.00 – Вячэра; 22.30 – Прадстаўленне ад парафіі (велікапосная тэматыка альбо тэма чування); 23.30 – Падрыхтоўка да Літургіі (споведзь); 00.00 – Святая Імша; 01.00 – Перапынак на каву, гарбату і сяброўскія размовы; ...
Читать далее »Расклад Велікапосных рэкалекцый у гарадах Віцебскай дыяцэзіі
Прадстаўляем Вашай увазе расклад Велікапосных рэкалекцый у гарадах Віцебскай дыяцэзіі. Віцебск, парафія Езуса Міласэрнага – 11, 12, 13 сакавіка (ксёндз рэкалекцыяніст а. Зміцер Грышан Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква) Адрас: вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28. Віцебск, парафія св. Уладзіслава – 2, 3, 4 сакавіка (ксёндз рэкалекцыяніст а. Андрэй Сідаровіч MIC) Адрас: вул. Генерала Іваноўскага, 5, 4 паверх. Віцебск, парафія Святога Духа – 16, ...
Читать далее »Песняй пра анёла пад гітару біскуп Алег павіншаваў жыхароў Віцебска
Перад Калядамі, калі свята, здаецца, ужо можна памацаць рукамі, калі горад поўны снегу, нам асабліва хочацца душэўнага цяпла. Напярэдадні свята, бібліятэка Леніна ў Віцебску сабрала таленавітых творчых людзей, а біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч нават узяўся за гітару, паведамляе vkurier.by. І ўсё гэта, каб натхніць і павіншаваць жыхароў абласнога горада! Біскуп Алег выканаў песню пра анёла і шчыра прызнаўся гледачам, ...
Читать далее »Бэтлеемскі агонь будзе перададзены ў парафіі Віцебскай дыяцэзіі
19 снежня Бэтлеемскі агонь прыбыў у Беларусь. Перададзены праз беларуска-польскую мяжу, ён быў прынесены ў катэдральны касцёл святога Францішка Ксаверыя ў Гродне. Гэтым распачалося адмысловае падарожжа незвычайнага сімвала Божага Нараджэння па беларускіх парафіях, якое будзе працягвацца да 23 снежня. Прапануем азнаёміцца з пералікам парафій Віцебскай дыяцэзіі, у якія будзе прывезены агонь з Бэтлеема. 23 снежня, 8.30 — г.п. Бягомль, парафія Цара ...
Читать далее »Аплаткавая сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі ў Полацку
19 снежня ў полацкі касцёл Святога Андрэя Баболі з’ехалася больш за сто святароў і манахінь з Віцебскай дыяцэзіі, каб павіншаваць адзін аднаго і свайго біскупа Алега Буткевіча з надыходзячымі Калядамі. Такія духоўныя сустрэчы адбываюцца штомесяц, каб супольна перажыць сустрэчу з Езусам і правесці малітоўныя спатканні разам з пастырам дыяцэзіі. Але гэта была своеасаблівая – святочная. Сёстры і святары распачалі сустрэчу ...
Читать далее »Дзень духоўных сустрэч для духавенства і законных асоб з Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Браславе
15 лістапада ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе адбыўся чарговы дзень духоўных сустрэч для духавенства і законных асоб з Віцебскай дыяцэзіі. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманта, супольная і асабістая малітва, час для споведзі – гэта гадзіна на сустрэчу з Богам на пачатку спаткання, каб суцішыцца і на нейкі час забыцца пра свае парафіяльныя справы і ўзгадаць сваё духоўнае жыццё. На ...
Читать далее »Адышоў у вечнасць кс. Чэслаў Халгас MS, які раней нёс служэнне ў Віцебскай дыяцэзіі
2 лістапада ў шпіталі ў Новым Таргу (Польшча) адышоў у вечнасць салетын кс. Чэслаў Халгас MS. Пахаванне пройдзе 5 лістапада ў Дэнбоўцу (Польшча) у касцёле Маці Божай Салетынскай у 13.00. У 12.30 у святыні будуць маліцца Ружанец у інтэнцыі спачылага. Ксёндз Чэслаў Халгас нарадзіўся 24 сакавіка 1935 года ў Дамінікавіцах (Польшча). Манаскія абяцанні склаў у 1952. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у ...
Читать далее »У Браславе прайшла сустрэча сем’яў Віцебскай дыяцэзіі
З 21 па 22 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў прайшла сустрэча сем’яў Віцебскай дыяцэзіі. Яе арганізатарам выступіла душпастырства сем’яў дыяцэзіі, а таксама фонд абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы». Сустрэча прайшла на тэму малітвы ў сям’і, таму ёй была адведзена не толькі канферэнцыя, але і палова часу была прысвечана непасрэдна малітве. Праўда, скарыстацца магчымасцю пажадалі толькі некалькі сем’яў ...
Читать далее »