Працэсія Божага Цела па вуліцах Віцебска пройдзе 2 чэрвеня. У 11 гадзін распачнецца святая Імша ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага. Пасля Літургіі эўхарыстычная працэсія пройдзе вуліцамі Віцебска ў напрамку касцёла Святога Духа. У парафіях свята па традыцыі адзначыцца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. У вызначаную суботу вернікі з розных куткоў дыяцэзіі з’едуцца ў Віцебск, каб прайсці ў працэсіі. Біскуп Алег запрашае вернікаў ...
Читать далее »Архив меток: Віцебск
У самай маладой парафіі Віцебска дванаццаць дзяцей прынялі Першую Камунію
Падзея адбылася ў нядзелю, 13 мая, у касцёле Святога Духа ў Віцебску. У гэты дзень шэсць дзяўчынак і шэсць хлопчыкаў з парафіі Святога Уладзіслава першы раз прынялі Езуса. Гэтай падзеі папярэднічалі два гады падрыхтоўкі, якую праводзіла сястра Дар’я Галубкова. Парафія Святога Уладзіслава ахоплівае новы мікрараён Білева ў Віцебску. Гэта самая маладая парафія ў дыяцэзіі як па гісторыі свайго ўтварэння, так ...
Читать далее »Імша Вячэры Панскай у віцебскай катэдры
29 сакавіка біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага. У прысутнасці вернікаў і духавенства пастыр дыяцэзіі абмыў ногі дванаццаці мужчынам. Гэты абрад мае свае вытокі ў Евангеллі, якое распавядае пра абмыццё ног вучняў Езусам Хрыстом. Пасля Святой Камуніі Цела Хрыста ў Эўхарыстыі перанесена з табэрнакулюма ў сімвалічную цямніцу, дзе адбывалася адарацыя. Прадстаўляем фотарэпартаж Аляксандра Ужгарадскага
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску (+відэа)
Святая Імша адбылася ў віцебскай катэдры ў Вялікую Сераду, 28 сакавіка. На ёй прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы з усёй дыяцэзіі, таму яе можна назваць Імшой еднасці духоўных асобаў. Менавіта да гэтай Літургіі і была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльная сустрэча святароў Віцебскай дыяцэзіі. Узначаліў богаслужэнне біскуп Алег Буткевіч. На пачатку Імшы іерарх адзначыў, што ўжо ўсяго некалькі дзён аддзяляюць нас ад самага ...
Читать далее »Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска
Прапануем Вашай увазе расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях горада Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28, тэл. +375(212) 61 68 60) Вялікі Чацвер, 29 сакавіка: 18.00 — святая Імша Вячэры Панскай; Вялікая Пятніца Мукі Панскай, 30 сакавіка: 18.00 — Літургія Вялікай Пятніцы; Вялікая Субота, 31 сакавіка: 21.00 — святая Імша Вігіліі Пасхальнай; ...
Читать далее »Фонд «Адкрытыя сэрцы» і Душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі зладзілі свята для дзяцей
«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі…» 30 снежня ў кафэ пры катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося свята ў гонар Божага Нараджэння, якое стала ўжо традыцыйным і ўпадабаным усімі. Фонд «Адкрытыя сэрцы» і Душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі сабралі сваіх падапечных дзяцей з іх сем’ямі, дзяцей валанцёраў, а таксама светлых анёлкаў – асаблівых дзетак, каб ...
Читать далее »Віцебск: польскае Міністэрства культуры чарговы раз дапамагло ў рамонце касцёла Святой Барбары
У 2017 годзе таксама як і ў мінулым, касцёл Святой Барбары ў Віцебску перажыў чарговую частку рамонту. Адбывалася рэнавацыя цэглы сцяны. Гэтая праца стала магчымай дзякуючы фінансавай дапамозе польскага Міністэрства культуры. Па прычыне таго, што ў гэтым годзе было выдзелена крыху больш сродкаў, працы было зроблена таксама значна больш, чым у мінулым годзе. А. Крыштаф Коц’ян OP
Читать далее »Расклад святых Імшаў на 24 і 25 снежня ў парафіях Віцебска
Расклад Імшы-Пастэркі 24 снежня і ўрачыстых Літургій 25 снежня ў парафіях горада Віцебска: Парафія Святой Барбары (вул. Ленінградская, 29): 24 снежня — Вігілія – 23.00; 25 снежня — 09.00, 10.30, 12.00, 15.00, 18.00. Парафія Святога Духа (вул. Чкалава, 5 а): 24 снежня — Вігілія — 23.00; 25 снежня — 11.00, 17.00. Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): 24 снежня ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч сустрэнецца з журналістамі
14 снежня 2017 года біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч сустрэнецца з журналістамі. Іерарх раскажа пра падзеі мінулага года і падзеліцца сваімі планамі на наступны год. Прэс-канферэнцыя пачнецца ў 11 гадзін і пройдзе ў Курыі Віцебскай дыяцэзіі. Адрас правядзення: вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28, Віцебск. Кантактная інфармацыя: тэл. +375212616870, fax +375212616870 e-mail: viktarmisevich@yahoo.com, dieceziavitebsk@gmail.com Кс. Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі
Читать далее »Брат Эмануэль: “Прагну кожны дзень станавіцца братам святога Яна Божага!” Гісторыя аднаго паклікання
Пра гісторыю свайго паклікання распавядае брат Эмануэль, які належыць да ордэна баніфратраў. Ён свядома прыняў веру ўжо пасля заканчэння школы, а калі скончыў медыцынскі ўніверсітэт, стаў манахам і паехаў працаваць у Польшчу. Мы паразмаўлялі з братам Эмануэлем падчас яго прыезду ў Віцебск, дзе ён прысутнічаў на асвячэнні капліцы ў Доме састарэлых, і папрасілі яго распавесці пра сваю гісторыю паклікання. Брат ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!