Архив меток: віншаванне

Вялікі Чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

Вялікі Чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам. Нашы думкі і пажаданні скіроўваем да ўсіх святароў Віцебскай дыяцэзіі, а таксама і ўсёй нашай краіны. Паважаныя святары! Шлях святара цяжкі і цярністы… Таму няхай Пан Бог адорыць Вас патрэбнымі ласкамі: ...

Читать далее »

“Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!”: віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Віцебск, Божае Нараджэнне 2021г. Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! Надзея займае адметнае месца сярод духоўных рысаў чалавека. Бо пакуль яна існуе, мы гатовыя пераносіць нават вялікія выпрабаванні. Таму так важна, каб яна была моцнай. Асабліва зараз, калі свет усё яшчэ стаіць перад выклікам пандэміі, калі між краінамі трывае напружанасць, а спакой застаецца ўсё яшчэ толькі нашай ...

Читать далее »

“Каталіцкі Веснік” віншуе рэдактара з Днём нараджэння і Генеральнага вікарыя Віцебскай дыяцэзіі з Імянінамі

Шаноўны ксёндз канонік Віктар Місевіч! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні ў Дзень нараджэння! Няхай Езус валадарыць у Вашым сэрцы, заўсёды адорвае сваімі ласкамі, а Святы Дух асвятляе сваім святлом кожны дзень. Жадаем моцнага здароўя, шмат сіл у выкананні абавязкаў і найпрыгажэйшага плёну на Божай ніве. Паважаны ксёндз прэлат Францішак Кісель! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі! Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы, сэрца ...

Читать далее »

«Каталіцкі Веснік» віншуе галоўнага рэдактара з Днём нараджэння!

Паважаны ксёндз Віктар! З нагоды дня нараджэння прыміце самыя шчырыя віншаванні! У гэты дзень перадусім хочам пажадаць Вам моцнага здароўя, шчодрых дароў Духа Святога, вытрываласці і мудрасці ў святарскім служэнні, поспехаў і здзяйснення ўсіх Вашых неверагодных мараў. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы, а сэрца напаўняе радасць. Няхай Маці Божая заўсёды абараняе ад небяспекі і атуляе сваёю бясконцай любоўю. З ...

Читать далее »

Святы Айцец павіншаваў вернікаў усходняй традыцыі з Пасхай

Папа Францішак перадаў свае велікодныя віншаванні праваслаўным і каталіцкім вернікам, якія карыстаюцца юліянскім календаром. “Накіроўваю мае найлепшыя пажаданні нашым братам і сёстрам з Праваслаўных і Каталіцкіх Усходніх і Лацінскіх Цэркваў, якія сёння святкуюць Вялікдзень па юліянскім календары. Няхай Уваскрослы Пан напоўніць іх святлом і мірам, няхай суцешыць супольнасці, якія жывуць у асабліва цяжкай сітуацыі”, — сказаў Пантыфік падчас сустрэчы на ...

Читать далее »

Біскуп Буткевіч віншуе праваслаўных вернікаў Беларусі з Пасхай Хрыстовай

Напярэдадні свята Пасхі Хрыстовай, якое вернікі Беларускай Праваслаўнай Царквы сёлета адзначаюць 2 мая, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч кіруе святочнае віншаванне і пажаданні праваслаўным братам і сёстрам. У лісце, адрасаваным Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату піша: Ваша Высокапраасвяшчэнства! Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў і ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ...

Читать далее »

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2021

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “Так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае” Ян 3,16 Свята Пасхі мае свой пачатак у гісторыі вызвалення Абранага Богам народа з егіпецкай няволі. Пасха, перажытая Езусам Хрыстом, распачала новую гісторыю – гісторыю вызвалення ўсяго свету з няволі граху ...

Читать далее »

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з днём нараджэння!

Ваша Эксцэленцыя!  Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by ад усяго сэрца віншуе Вас з днём нараджэння! У гэты дзень хочам скласці Вам найлепшыя і шчырыя пажаданні моцнага здароўя, радасці і аптымізму на кожны дзень вашага жыцця. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваёй апекай і падтрымлівае ў пастырскім служэнні, каб і далей Вы з ...

Читать далее »

Віншаванні Пантыфіка напярэдадні Божага Нараджэння

Папа Францішак скарыстаўся агульнай аўдыенцыяй, каб павіншаваць вернікаў з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння. Асаблівыя словы прагучалі на адрас моладзі, пажылых людзей і маладых сужонкаў. “Беручы прыклад з пастухоў, вы таксама бяжыце да святой Пячоры: Езус чакае вас, каб даць вам сваё святло і свой супакой. Ён хоча ўзбагаціць ваша жыццё сваёй любоўю і ласкай”, — сказаў Папа 23 снежня 2020 ...

Читать далее »

«Каталіцкі Веснік» віншуе галоўнага рэдактара з Днём нараджэння!

Шаноўны ксёндз Віктар! Прыміце нашыя шчырыя віншаванні ў Дзень нараджэння! Жадаем Вам Божай ласкі і дароў Духа Святога ў выкананні пастырскага служэння. Жадаем моцнага здароўя, няхай ваш жыццёвы шлях будзе прасякнуты радасцю і непагасным аптымізмам. Няхай Маці Божая заўсёды абараняе ад небяспекі і атуляе сваёю бясконцай любоўю.  Усяго Вам самага найлепшага! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»

Читать далее »