Архив меток: віншаванне

Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

Вялікі чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам. Сёння накіроўваем нашы пажаданні для ўсіх біскупаў і святароў, якія служаць у Беларусі. «Гэта чыніце на маю памяць» — сказаў Хрыстос падчас апошняй вячэры. У ноч перад сваімі пакутамі, Ён падзяліўся ...

Читать далее »

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з днём нараджэння!

Ваша Эксцэленцыя!  Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by ад усяго сэрца віншуе Вас з днём нараджэння! У гэты дзень хочам пажадаць Вам здароўя, няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены шчасцем і радасцю. Жадаем Вам патрэбных сіл і мудрасці, каб годна служыць Богу і  людзям, шчодрых дароў Духа Святога, а таксама душэўнага супакою. Няхай ...

Читать далее »

Папа Францішак і арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч даслалі віншаванні стогадовай юбілярцы з Глыбоччыны

Арыгінальную ідэю прыдумаў унук Кірыл, які напісаў лісты іерархам і расказаў пра сваю любімую бабулю Уладзіславу Булах, піша «Веснік Глыбоччыны». У адказ на яго лісты прыйшлі Віншавальныя лісты з Ватыкана за подпісам Папы Рымскага і ад арцыбіскупа-эмерыта Тадэвуша Кандрусевіча. — Дарагая спадарыня Уладзіслава. Ад імя Папы Францішка прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды 100-годдзя. Няхай добры Бог умацуе і блаславіць Вас ...

Читать далее »

Віншаванне з 10-годдзем абрання Папы Францішка ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў і ўсіх вернікаў Касцёла ў Беларусі

У 10-ю гадавіну з дня абрання Папы Францішка на Пасад святога Пятра, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч ад імя епіскапату і вернікаў Касцёла ў нашай краіне кіруе Святому Айцу віншаванне. Яго Святасці Папу Францішку, Біскупу Рымскаму Ваша Святасць! З сыноўняй адданасцю, ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў, а таксама ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, прашу Вас прыняць шчырыя ...

Читать далее »

Папа павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў з Божым Нараджэннем

Святы Айцец скіраваў свае віншаванні з нагоды Божага Нараджэння праваслаўным і католікам Усходніх Цэркваў і пажадаў украінцам міру. “Я шчыра віншую супольнасці Усходніх Цэркваў, як каталіцкіх, так і праваслаўных, якія заўтра будуць святкаваць Божае Нараджэнне. Асабліва хацелася б, каб гэтае віншаванне дасягнула братоў і сясцёр змучанага ўкраінскага народа. Няхай Нараджэнне Збаўцы ўсяляе суцяшэнне, усяляе надзею і натхняе на канкрэтныя крокі, ...

Читать далее »

Папа Францішак: Хрыстус адкрыў шлях да жыцця ў братэрстве і міры

Убачыць у маленькім нявінным тварыку нованароджанага Хрыста “твары дзяцей, якія прагнуць міру ва ўсіх частках свету”, — заклікаў Папа перад калядным благаслаўленнем Urbi et Orbi. “Дарагія браты і сёстры ў Рыме і ва ўсім свеце, віншую вас з Божым Нараджэннем! Няхай Пан Езус, народжаны з Дзевы Марыі, прынясе ўсім вам Божую любоў, крыніцу даверу і надзеі; і няхай адорыць мірам, ...

Читать далее »

Віншаванне на Божае Нараджэнне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя людзі добрай волі! “І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе” (Лк 2,7). Такім простым сказам, радасным і адначасова сумным, перадае Святое Пісанне праўду пра выключную ў гісторыі падзею – нараджэнне Божага Сына. Радасным, бо нарадзіўся Першынец, Той, на Якім споўніліся старадаўнія прароцтвы, ...

Читать далее »

Каталіцкія біскупы Беларусі віншуюць арцыбіскупа Гуджэроцці з прызначэннем Прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў

23 лістапада Каталіцкія біскупы Беларусі скіравалі віншаванне былому Апостальскаму нунцыю ў нашай краіне арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці, якога Папа Францішак у панядзелак прызначыў Прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. Ваша Эксцэленцыя, найдастойнейшы арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці! Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і вернікі каталіцкага Касцёла нашай краіны складаюць Вам шчырыя віншаванні з нагоды прызначэння Вас Прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. Гэтае прызначэнне напэўна не ...

Читать далее »

Вялікі Чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

Вялікі Чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам. Нашы думкі і пажаданні скіроўваем да ўсіх святароў Віцебскай дыяцэзіі, а таксама і ўсёй нашай краіны. Паважаныя святары! Шлях святара цяжкі і цярністы… Таму няхай Пан Бог адорыць Вас патрэбнымі ласкамі: ...

Читать далее »

“Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!”: віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Віцебск, Божае Нараджэнне 2021г. Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! Надзея займае адметнае месца сярод духоўных рысаў чалавека. Бо пакуль яна існуе, мы гатовыя пераносіць нават вялікія выпрабаванні. Таму так важна, каб яна была моцнай. Асабліва зараз, калі свет усё яшчэ стаіць перад выклікам пандэміі, калі між краінамі трывае напружанасць, а спакой застаецца ўсё яшчэ толькі нашай ...

Читать далее »