Архив меток: віншаванне

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Божае Нараджэнне 2025

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі! “Яны пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю, і Юзафа, і Немаўля, Якое ляжала ў яслях” (Лк 2,16). “Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць…, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца…” (Лк 2, 10-11). Гэтыя словы Анёла да бэтлеемскіх пастушкоў скіраваныя сёння да нас, людзей ХХІ стагоддзя. Да людзей, якім часта вельмі ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Станеўскі віншуе ўсіх матуль Беларусі з Днём маці

14 кастрычніка, калі ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, віншуе ўсіх матуль са святам. Дарагія нашы матулі! Сёння, у ваша свята, я вас віншую і шчыра дзякую вам за вашу пяшчоту і любоў, за перададзены дзецям Божы дар жыцця, за недаспаныя ночы і мацярынскую малітву, за самую дарагую ў ...

Читать далее »

Віншуем галоўнага рэдактара «Каталіцкага Весніка» з Днём нараджэння

Шаноўны ксёндз канонік Віктар Місевіч! З нагоды Дня нараджэння прыміце самыя шчырыя віншаванні! Жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсялякай Вашай дзейнасці і штодзённай працы, радасці і душэўнага супакою. Няхай Бог у сваёй Міласэрнасці напаўняе Вашае сэрца мірам, любоўю і цярпеннем, дае сілы на служэнне і дапамогу бліжнім, умацоўвае Вас у святарскім служэнні і даруе мноства духоўных дароў, каб Ваша ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Станеўскі віншуе з Днём пажылых людзей

У Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей, які па ініцыятыве Папы Францішка адзначаецца ў кожную чацвёртую нядзелю ліпеня, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, звяртаецца з віншаваннямі.     «Шчаслівы той, хто не страціў надзею» (пар. Сір 14,2). Дарагія і любыя бабулі і дзядулі! Умілаваныя браты і сёстры! У нядзелю 27 ліпеня 2025 года ў ...

Читать далее »

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2025

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! “Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях…” (Клс 3,1). Хрысціянскі свет адзначае сваё найбольшае Свята – Уваскрасенне Езуса Хрыста. Паводле сведчання апосталаў, гэтая падзея стала фактам, якому нельга было запярэчыць і які ў іх жыцці стаў па-сапраўднаму зваротным момантам. Змяніўшы бег гісторыі народаў і цэлых кантынентаў, праўда ...

Читать далее »

Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

Вялікі чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам. Нашы думкі і пажаданні скіроўваем да прэзбітэрыя Віцебскай дыяцэзіі, а таксама і ўсёй нашай краіны. «Святарства — гэта пакліканне, а не кар’ера. Гэта азначае, што яно блізка да прыкладу Хрыста, не як ...

Читать далее »

Віншуем біскупа Алега Буткевіча з Днём нараджэння!

Ваша Эксцэленцыя!  Паважаны біскуп Алег! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by ад усяго сэрца віншуе Вас з днём нараджэння! Жадаем Вам перад усім моцнага здароўя, нязломнай веры і любові да нашага Пана Езуса Хрыста. Няхай ніякая цяжкасць на Вашым шляху не адыме Вас ад Яго. Няхай кожны дзень прыносіць Вам пачуццё радасць ў служэнні Богу, а ...

Читать далее »

“Каталіцкі Веснік” віншуе праваслаўных вернікаў з Божым Нараджэннем

Паважаныя вернікі праваслаўнай канфесіі! Шчыра віншуем Вас з Божым Нараджэннем! Няхай паўната блаславення Божага Сына, народжанага ў бэтлеемскую ноч, сыдзе ў Яго збаўчых дарах на Вас. Няхай Нованароджаны Адкупіцель умацоўвае Вашую веру і надзею, а любоў заўсёды жыве ў Вас і ў вашых сем’ях! Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка”

Читать далее »

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Божае Нараджэнне 2024

Віцебск, Божае Нараджэнне 2024 Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “… Вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў” (Лк 2,30-31). Словы прарока Сімяона, якому было прадказана ўбачыць Месію, нясуць у сабе адначасова радасць і надзею. Радасць ад спаўнення атрыманага абяцання і надзею, якая ахоплівае не проста асобнага чалавека, але ўвесь свет. Крыніцай гэтай ...

Читать далее »

«Каталіцкі Веснік» віншуе галоўнага рэдактара з юбілеем святарства

Паважаны ксёндз Віктар! Шчыра віншуем Вас з 20-й гадавінай святарства. Дзякуем Богу за тое, што выбраў Вас і сваімі неверагоднымі шляхамі прызначыў Вам месца побач за намі. Дзякуем Вам за адкрытасць, цярплівасць і чуласць сэрца. У гэты дзень перадусім хочам пажадаць Вам моцнага здароўя, шчодрых дароў Духа Святога і вытрываласці ў дальнейшым святарскім служэнні. Рэдакцыя «Каталіцкага весніка». *15 мая 2004 ...

Читать далее »