Архив меток: Віцебская катэдра

Карнавал для дзяцей прайшоў у Віцебску

12 лютага ў кавярні пры касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску прайшло традыцыйнае забаўляльнае мерапрыемства перад Вялікім постам для дзяцей. На карнавал завітала шмат герояў казак і проста добрых людзей, а таксама вясёлы дыджэй. Дзеці разам з сёстрамі не забыліся праз малітву запрасіць на свята Езуса. Пасля спеваў, танцаў і цікавых конкурсаў, якімі быў насычаны карнавал, удзельнікі мелі магчымасць падсілкавацца слодычамі ...

Читать далее »

Перэгрынацыя фігуры св. Міхала Арханёла адбываецца ў Віцебску

Увечары ў сераду, 16 верасня, фігуру святога Арханёла Міхала, нябеснага апекуна Касцёла на Беларусі, урачыста прывіталі ў Віцебскай катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага, паведамляе vitkatedra.by. Зараз наша Радзіма перажывае вельмі трывожны час, і ад таго, як мы сёння будзем дзейнічаць, ад нашай шчырай малітвы залежыць наша будучыня. 21 верасня ў 18.00 адбудзецца св. Імша з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ў ...

Читать далее »

Святы Ян Павел ІІ з’явіўся ў Віцебскай катэдры

6 верасня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Вiцебску была асвечана новая фрэска з выявай святога Яна Паўла ІІ, паведамляе vitkatedra.by.  Яна паўстала як знак удзячнасцi Пану Богу з нагоды перажывання стагоддзя з дня нараджэння вялікага Папы.  Яго асоба шырока вядомая і моцна паўплывала на свет у часе палітычных і грамадскіх пераменаў. Але перадусім, Ян Павел ІІ  згадваецца як чалавек малітвы. Менавiта ...

Читать далее »

Віцебская парафія Езуса Міласэрнага запрашае на дыяцэзіяльную сустрэчу Легіёна Марыі

14 сакавіка парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску запрашае ўсіх легіянераў Марыі на Дыяцэзіяльную сустрэчу. Праграма сустрэчы: 11.00 – Крыжовы шлях; 11.30 – святая Імша з удзелам біскупа Алега Буткевіча; 12.30 – канферэнцыя; — праца ў групах; — падсумаванне; 14.00 – абед; — развітанне. Кантактная інфармацыя па тэл: +37529 216-99-82 — кс. Валерый Орсік.

Читать далее »