Архив меток: Ватыкан

Прэзентацыя павільёну Святога Пасаду на “Expo 2015”

14 красавіка 2015 г. у Ватыкане адбылася прэзентацыя павільёну Апостальскай Сталіцы на Сусветнай выставе “Expo 2015”. Форум будзе праходзіць у Мілане з 1 мая па 31 кастрычніка 2015 г. на тэму: “Накарміць планету. Энергія для жыцця”. Экспазіцыя Святога Пасаду будзе раскрываць чатыры галоўныя тэмы: экалогіі, салідарнасці ў эканоміцы, выхавання і хлеба, як прадукту, які робіць відавочнай прысутнасць Бога ў свеце. ...

Читать далее »

Святы Пасад у ААН супраць ядзернай зброі

“Краіны, якія валодаюць ядзернай зброяй не толькі не былі раззброены, але мадэрнізавалі свой ядзерны арсенал. А дзяржавы, якія не мелі такой зброі, уступілі ў яе валоданне. Самае страшнае, аднак, тое, што ядзерная зброя можа стаць інструментам тэрарыстычных арганізацый і экстрэмістаў”, — сказаў пастаянны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на канферэнцыі: “Ядзерная зброя і маральны компас”, якая праходзіла ў ...

Читать далее »

У Ватыкане ўзмацнілі меры бяспекі

«Меры бяспекі на дадзены момант ўзмоцнены», — заявіла кіраўнік Інспекцыі грамадскага парадку пры Ватыкане Марыя Разарыя Майарына (Maria Rosaria Maiorino). «Мы павінны быць да ўсяго гатовыя, пачынаючы ад тэракту да простага верніка, які ад вялікіх пачуццяў для Папы кідае ў паветра які-небудзь прадмет, або паломніка, які параніцца аб агароджу», — распавяла 59-гадовая кіраўнік ватыканскай Інспекцыі ў інтэрв’ю штотыднёвіку Oggi. Чэргі ля паліцэйскага кантролю перад уваходам у ...

Читать далее »

Апостальскі Нунцый сустрэўся з Міністрам замежных спраў

7 красавіка 2015 года адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыям у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці. Як інфармуе сайт Міністэрства, бакі абмеркавалі вынікі візіту ў Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Ватыкана кардынала П’етра Параліна, які прайшоў па запрашэнні беларускага боку 12-15 сакавіка 2015 года, а таксама шэраг пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

Читать далее »

Тысячы кветак упрыгожаць ватыканскую плошчу

У Ватыкане працягваецца падрыхтоўка да велікодных урачыстасцяў. Грузавы аўтамабіль запоўнены кветкамі, прызначанымі для ўпрыгожвання плошчы св. Пятра, прыбудзе 2 красавіка з Нідэрландаў. Расліны будуць разгружаны ў Ватыканскіх садах, дзе група фларыстаў іх размесціць у адпаведныя вазы і кантэйнеры. На наступны дзень пачнецца іх устаноўка на плошчы. Па традыцыі загадзя распрацоўваецца план растаноўкі кветак. Імі запаўняюцца шэсць сектараў: алтарная частка, уваход ...

Читать далее »

13 сакавіка — другая гадавіна абрання Папы Францішка

13 сакавіка 2013 года кардынал Жан-Луі Таран з лоджыі базылікі Святога Пятра абвясціў вялікую радасць: «У нас ёсць Папа!». Ён азнаёміў прысутных на плошчы Святога Пятра пілігрымаў з рашэннем Калегіі кардыналаў аб выбары Папам Рымскім кардынала Хорхе Марыа Берголіа, арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. Вялікія натоўпы вернікаў з Італіі і па ўсім свеце, якія сабраліся ў Ватыкане, прынялі гэтае паведамленне з вялікай радасцю ...

Читать далее »

У Ватыкане працуе ўсё больш і больш жанчын

У Ватыканскіх структурах і ўстановах Святога Пасаду працуе ўсё больш і больш жанчын. Даследаванне напярэдадні Міжнароднага жаночага дня правяла супрацоўніца Нямецкай рэдакцыі Ватыканскага радыё Гудрун Зайлер. Яна зваўважыла, што іх колькасць з кожным годам павялічваецца. Калі ў 2004 г. жанчыны сярод ватыканскіх супрацоўнікаў складалі каля 13%, то ў 2014 г. – ужо амаль 19%. Самая вялікая колькасць жанчын задзейнічана ў ...

Читать далее »

Ватыкан аднаўляе экуменічны дыялог з Сусветным Евангелічным Альянсам

Афіцыйная газета Ватыкана «L’Osservatore Romano» 27 лютага паведаміла аб аднаўленні экуменічнага дыялогу паміж Папскай радай па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству і Сусветным Евангелічным Альянсам. На дадзены момант анансуюцца тры пазіцыі, па якіх будзе весціся дыялог: дактрынальная і маральная канвергенцыя, аўтарытэт Святога Пісання і Традыцыі, роля Царквы ў збаўленні. Чакаецца, што вынікам каталіцка-евангелісцкага багаслоўскага дыялогу стане прыняцце сумеснай заявы. Сусветны Евангелічны Альянс ...

Читать далее »

Францішак: грошы на службе людзям, а не наадварот

Калі грошы становяцца ідалам – пачынаюць кіраваць рашэннямі людзей, сказаў папа Францішак 28 лютага 2015 г. падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Канфедэрацыі італьянскіх кааператываў. На аўдыенцыю з Пантыфікам прыбылі каля 7 тыс. членаў гэтага аб’яднання. Звяртаючыся да іх Святы Айцец нагадаў, што ў актуальны перыяд існуе патрэба ў якасна новай эканоміцы, якая павінна дапамагчы людзям развіцца ва ўсім іх патэнцыяле. На ...

Читать далее »

У Ватыкане пахавалі рымскага бяздомнага

На старажытных Тэўтонскіх могілках у Ватыкане быў пахаваны першы ў іх гісторыі бяздомны. 80-гадовы бельгіец Вілі Хэртэлер жыў ахвяраваннямі вернікаў, якія збіраў каля плошчы св. Пятра. Ён часта ўдзельнічаў у Эўхарыстыі і праводзіў дні назіраючы за шматлікімі турыстамі і пілігрымамі. Многія супрацоўнікі ватыканскіх устаноў яго ведалі асабіста. Напачатку студзеня 2015 г. яны заўважылі, што бядняк знік. Пасля нядоўгіх пошукаў стала ...

Читать далее »