Архив меток: Ватыкан

Папа Францішак: Бог нарадзіўся бедным, каб здабыць нас багаццем любові

“Чалавецтва, Бог цябе любіць і дзеля цябе стаў чалавекам. Ты больш не самотнае!”, — сказаў Папа падчас св. Імшы, якую цэлебраваў у ноч Божага Нараджэння, 24 снежня 2019 г., у базыліцы св. Пятра. У гаміліі Францішак заўважыў, што калі пастухі вартавалі ўначы свой статак “хвала Пана асвяціла іх”. Ён патлумачыў, што гаворка ідзе пра Божую ласку, якая нясе збаўленне ўсім ...

Читать далее »

У Ватыкане паставяць крыж у памяць аб мігрантах і бежанцах

Папа Францішак рэалізуе ў самым сэрцы Ватыкана ініцыятыву, якая мае на мэце ўшанаванне мігрантаў і бежанцаў. Гэта чарговы жэст увагі Пантыфіка да гэтай групы асоб. “19 снежня 2019 г., пасля ранішніх аўдыенцый, Святы Айцец сустрэнецца з бежанцамі, якія нядаўна прыбылі з Лесбаса гуманітарным калідорам, пасля сустрэчы будзе зсталяваны крыж у памяць аб мігрантах і бежанцах ля ўваходу ў Апостальскі палац ...

Читать далее »

Пантыфік благаславіў фігуркі Езуса для ясляў Божага Нараджэння

Папа Францішак благаславіў 15 снежня 2019 г. фігуркі дзіцятка Езуса, якія на Божае Нараджэнне будуць пакладзены ў святочныя яслі. Па традыцыі, на ватыканскую плошчу іх прыносяць выхаванцы рымскіх араторыяў. «Вітаю вас, дарагія дзеці! Вы прыйшлі з фігуркамі Дзіцятка Езуса для ясляў. Шчыра вас благаслаўляю. Як я напісаў у пасланні Admirabile signum: “Стаенка – нібы жывое Евангелле. (…) Праз сузіранне сцэны ...

Читать далее »

Агульная аўдыенцыя Папы: мучаніцтва – паветра жыцця хрысціяніна

Павел быў не толькі евангелізатарам, поўным запалу, не толькі бясстрашным місіянерам сярод язычнікаў, які ствараў новыя хрысціянскія супольнасці, але і сведкам-мучанікам Уваскрослага, — падкрэсліў Папа. Падчас агульнай аўдыенцыі 11 снежня 2019 г. у Ватыкане, Святы Айцец працягнуў цыкл катэхез, прысвечаных кнізе Дзеяў Апосталаў. Ён засяродзіў увагу на пакутах, якія св. Павел спазнаў, прапаведуючы Евангелле ў Ерузалеме. Францішак нагадаў, што там ...

Читать далее »

Папа Францішак наведаў выставу “100 батлеек у Ватыкане”

Святы Айцец наведаў міжнародную выставу “100 батлеек у Ватыкане”, якая 8 снежня 2019 г. адкрылася ў палацы св. Пія Х на Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ, 7, недалёка ад плошчы св. Пятра. Пасля нядаўняга падпісання Апостальскага ліста “Admirabile signum”, прысвечанага значэнню ясляў Божага Нараджэння, візіт на выставу батлеек стаў яшчэ адным красамоўным жэстам Папы, які падкрэслівае важнасць і актуальнасць гэтай старажытнай каталіцкай традыцыі. Францішак ...

Читать далее »

Айцец Раньера Канталамеса: трэба верыць асабіста, але ў лоне Касцёла

“Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова”: “гэтымі нешматлікімі і простымі словамі выканаўся найвялікшы і вырашальны акт веры ў гісторыі чалавецтва”, перакананы Папскі прапаведнік. 6 снежня 2019 г. а. Раньера Канталамеса распачаў адвэнтавы цыкл духоўных разважанняў, якімі дзеліцца са Святым Айцом і супрацоўнікамі Рымскай курыі. Сёлетнія казанні напярэдадні Божага Нараджэння ён пабудаваў на вобразе Маці Божага Сына. ...

Читать далее »

У Ватыкане правялі прэзентацыю Ларэтанскага Юбілейнага Года

3 снежня 2019 г. у Ватыкане правялі прэзентацыю Ларэтанскага Юбілейнага Года, які абвясціў Папа Францішак. Ён будзе праходзіць з 8 снежня 2019 г. па 10 снежня 2020 г. У 2020 г. будзе адзначацца 100-годдзе з дня аб’яўлення Маці Божай у італьянскім горадзе на беразе Адрыятычнага мора. Яна з’яўляецца заступніцай авіятараў і ўсіх, хто падарожнічае ў паветры. Хоць адзіным юбілейным касцёлам ...

Читать далее »

Папа: як прадпрымальніку пераадолець канфлікты сумлення?

Свет працы павінен навучыцца новаму стылю, — заўважыў Святы Айцец падчас аўдыенцыі для маладых французскіх прадпрымальнікаў. Яна прайшла 2 снежня 2019 г. у Ватыкане. Папа Францішак заўважыў, што сумяшчаць хрысціянскае жыццё з сур’ёзнай адказнасцю ў грамадскай ці эканамічнай сферы ніколі не было лёгка. “Канфліктаў сумлення ў штодзённых рашэннях, якія трэба прымаць, думаю, шмат: з аднаго боку, гэта абавязак клапаціцца пра ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Кіпру

18 лістапада 2019 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Кіпру Нікаса Анастасіядыса. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. У ходзе візіту звяртался ўвага на добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Кіпр. Гаворка ішла пра ўнутраную сітуацыю ў краіне, выказвалася пажаданне на аднаўленне перамоў, накіраваных на спрыянне працэсу ўз’яднання. Закраналіся таксама некаторыя пытанні, што ...

Читать далее »

Відэазварот Папы Францішка з нагоды ІІІ Сусветнага дня бедных

“Жывіце любоўю: няма нікога настолькі беднага, каб не меў нічога, што мог бы даць”: Францішак прывітаў пілігрымаў, што прыбылі ў Лурд на сустрэчу з нагоды Трэцяга сусветнага дня бедных. Чатырохдзённы форум “Raduno Fratello 2019”, арганізаваны дабрачыннай асацыяцыяй “Брат” (Fratello), якая развівае ініцыятывы на карысць самых бедных унутры Касцёла, распачаўся 14 лістапада 2019 г. і завяршыцца 17 лістапада, калі Касцёл будзе ...

Читать далее »