Архив меток: Тадэвуш Кандрусевіч

Парафіяльны фэст у Верхнядзвінску наведаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

12 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся парафіяльны фэст, на якім прысутнічаў ганаровы госць – арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч. Па добрай народнай традыцыі шаноўнага іерарха парафіяне сустрэлі хлебам-соллю. На пачатку святой Імшы пробашч парафіі Аляксандр Грыцкевіч у прывітальным слове адзначыў, што гэты дзень значны і гістарычны для парафіян, бо арцыбіскуп Кандрусевіч першы раз наведаў парафію ў Верхнядзвінску. ...

Читать далее »

У Барысаве асвечаны новы касцёл

У суботу 14 жніўня ў Барысаве арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Духа Святога. Сімвалічна, што гэтая ўрачыстая падзея, якую вернікі маладой каталіцкай супольнасці аднаго з найбуйнейшых райцэнтраў Беларусі чакалі больш за дзесяць гадоў, адбылася ў год святога Юзафа — Апекуна паўсюднага Касцёла. Падзея для горада на Бярэзіне сапраўды гістарычная, бо да гэтага часу ў Барысаве існаваў толькі ...

Читать далее »

Парафіяльны фэст з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адзначылі ў Канстанцінаве

15 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узяў удзел у святкаванні адпустовай урачыстасці ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Канстанцінаве (Мядзельскі дэканат). Візіт арцыпастыра быў прымеркаваны да 30-годдзя аднаўлення ў парафіі нармальнага душпастырства пасля перыяду ганенняў, калі ў Канстанцінаве не было святара. Такая сітуацыя працягвалася доўгія пяцьдзесят гадоў, пакуль у 1990 годзе тут не з’явіліся айцы кармэліты босыя. Яны адрадзілі парафіяльнае ...

Читать далее »

«Будаваць новую Беларусь на хрысціянскіх каштоўнасцях»: арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на фэсце ў Глыбокім

Глыбоцкі касцёл асвечаны пад тытулам Святой Тройцы, таму ў гэтым годзе свята ў парафіі прыпала на 30 мая. Пачалося яно з урачыстай сустрэчы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які ў якасці ганаровага госця быў запрошаны на парафіяльную ўрачыстасць. Іерарха сустракалі на прыкасцельнай плошчы пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч, міністранты і вернікі. Пасля прывітальных словаў арцыбіскупу ўручылі хлеб-соль і ўсе накіраваліся ў храм. ...

Читать далее »

Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сыходзіць на пенсію. 3 студзеня 2020 г., у дзень, калі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму споўнілася 75 гадоў, Папа Францішак прыняў яго адстаўку і прызначыў Адміністратара архідыяцэзіі. У афіцыйнай заяве Святога Пасаду гаворыцца: “Святы Айцец прыняў адмову ад пастырскага кіраўніцтва, прадстаўленую Яго Эксцэленцыяй арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, у адпаведнасці з канонам 401 §1 Кодэкса кананічнага права, і адначасова прызначыў ...

Читать далее »

Віншуем арцыбіскупа Тадэвуша з юбілеем!

Ваша Эксцэленцыя! Паважаны арцыбіскуп Тадэвуш! Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуем Вас з юбілейным днём нараджэння! Сёння мы асаблівым чынам дзякуем Богу і праслаўляем Яго за дар Вашага жыцця і паклікання, годнае спаўненне Божай волі і служэнне ў нашай краіне, за Вашу цудоўную ўсмешку, адкрытасць, парады, за навучанне любіць Бога і бліжняга. Хочам скласці ...

Читать далее »

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2020 года

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ЕЗУС СТУКАЕ Ў ДЗВЕРЫ НАШЫХ СЭРЦАЎ, АДЧЫНІМ ЯМУ Пастырскае пасланне на Божае Нараджэнне 2020 года Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі! 1. Сардэчна вітаю ўсіх вас і віншую з радасным і збаўчым святам Нараджэння Хрыста. Евангелле вядзе нас у Бэтлеем, у месца Нараджэння доўгачаканага Збаўцы свету. Рымскі імператар Аўгуст выдаў загад правесці перапіс ...

Читать далее »

«Я са сваім народам, а народ са мной!» Арцыбіскуп Кандрусевіч пра сустрэчу ў Ватыкане

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч некалькі дзён правёў у Ватыкане. Шматгадзінная сустрэча ў Дзяржсакратарыяце была канструктыўнай, прызнаўся ў інтэрв’ю Vatican News беларускі іерарх. “Мы доўга размаўлялі пра складанасць сітуацыі ў Беларусі і ў мясцовым Касцёле. Таксама сустрэча была прысвечана пошуку шляхоў вырашэння складанай сітуацыі, у якой знаходжуся сёння асабіста я. Хачу сказаць, што Святы Пасад сапраўды прыкладае шмат намаганняў, каб праблема была ...

Читать далее »

Біскуп Юрый Касабуцкі заклікае да малітвы за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца ў Беларусь

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі кіруе зварот да духавенства, кансэкраваных асобаў і вернікаў, у якім заклікае іх да асаблівай малітвы за Бацькаўшчыну, Касцёл у Беларусі і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца на Радзіму. ЗВАРОТ Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага да духавенства, кансэкраваных асобаў і вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Узлюбленыя браты і сёстры ў Хрысце, 31 жніўня мы з горыччу ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заяўляе аб маральнай недапушчальнасці штучнага апладнення

Зварот да католікаў і ўсіх людзей добрай волі ў Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Дарагія браты і сёстры, у гэты цяжкі час, калі мы перажываем пандэмію каранавірусу, існуе яшчэ адна пагроза для чалавечага жыцця. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2020 года «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян», між іншым, прадугледжвае першую ...

Читать далее »