Архив меток: святы Губерт

Фанфары святому Губерту. Успамін апекуна паляўнічых адзначылі ў Лепелі

Гук паляўнічага рога, брэх паляўнічых сабак і ганчакоў, людзі ў палявой форме, малітва да святога Губерта, шмат гасцей – так на Лепельшчыне адзначылі свята сустрэчы з прыродай. А 8 гадзіне раніцы ў касцёле Святога Казіміра ўпершыню прайшло набажэнства ў гонар святога Губерта, нябеснага апекуна паляўнічых, леснікоў, рыбаловаў і ўсіх тых, чыя праца звязана з лясной гаспадаркай. Касцёл праводзіць гэтае мерапрыемства ...

Читать далее »

Абраз святога Губерта з’явіўся ў касцёле ў Лепелі

У касцёле св. Казіміра ў Лепелі з’явіўся абраз святога Губерта. Святая выява выканана ўкраінскім майстрам з бука, рамка абраза зробленая з дуба. «Каталіцкі Веснік» запытаўся ў пробашча парафіі кс. Уладзіміра Заянчкоўскага пра гісторыю з’яўлення гэтага абраза ў касцёле. — Мы ўсе добра ведаем, што св. Губерт – заступнік паляўнічых і леснікоў. Я сам з’яўляюся паляўнічым, — кажа кс. Уладзімір. Падчас ...

Читать далее »

Помнік святому Губерту ўстанавілі ў цэнтры Гродна

18 верасня ў цэнтры Гродна быў урачыста адкрыты помнік св. Губерту. Адкрыццё прымеркавалі да Дня горада, які абласны цэнтр традыцыйна адзначае ў трэція выходныя верасня. Манументальная дэкаратыўная скульптура святога ўсталявана на перасячэнні вуліц Савецкай і Кастрычніцкай. Над стварэннем помніка працаваў вядомы мясцовы скульптар Уладзімір Панцялееў. Аўтар распавёў, што выношваў ідэю ўвекавечання асобы святога не адзін год і нават распрацаваў адмысловы ...

Читать далее »

Mалітва за паляўнічых прайшла ў Вялікай Бераставіцы

3 лістапада, ва ўспамін св. Губерта, у парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы адбылася святая Імша ў інтэнцыі паляўнічых. Гэты святы з’яўляецца іх апекуном. Імшу ўзначаліў пробашч парафіі а. Вальдэмар Слота CSsR. Святар заклікаў паляўнічых захоўваць вялікую пашану да прыроды і жывёлаў. Акрамя таго, ён распавёў пра асобу св. Губерта, які з’яўляецца таксама апекуном леснікоў. Святы Губерт нарадзіўся ў 665 ...

Читать далее »

У Германавічах Шаркаўшчынскага дэканату паляўнічы сезон пачалі з Імшы ў касцёле (+відэа)

Падзея адбылася ў суботу 3 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць святога Губерта. Богаслужэнне распачалося ў восем гадзін раніцы з урачыстага ўваходу ў святыню паляўнічых са сваім сцягам пад гукі паляўнічага рога. У храме сабраліся аматары палявання з Шаркаўшчыны, Глыбокага, Браслава і нават з Мінска. Усіх прысутных у храме прывітаў пробашч парафіі Перамянення Пана ў Германавічах кс. Ян Пугачоў. Ён ...

Читать далее »