Гэта сустрэча праводзілася ў рамках святкавання Юбілейнага Года. Прайшла яна ў гарадскім Доме культуры. Распачалося мерапрыемства з канфеэрэнцыі “Сучасныя напрамкі і мадэлі катэхезы ў святле навучання Каталіцкага Касцёла”, якую правяла сястра Нунэ Цітаян. Яна адзначыла, што “такія сустрэчы ўзаемна ўзбагачаюць, на іх адбываецца абмен вопытам, і нараджаюцца новыя ідэі.” На сустрэчы таксама абмяркоўваўся змест катэхетычных падручнікаў і іх практычнае выкарыстанне. ...
Читать далее »Архив меток: спатканне
У шчучынскай парафіі прайшла сустрэча студэнтаў
24 верасня ў парафіі ў Шчучыне адбылася штомесячная сустрэча піярскіх студэнтаў. Галоўным пунктам праграмы стала супольная Эўхарыстыя, падчас якой моладзі было прапанавана паразважаць над тэмай, як браць і правільна карыстацца тым, што Бог ахвяруе чалавеку праз свой Касцёл, а таксама над тэмай, як «аддаваць з сябе», што выражаецца найперш у служэнні людзям у тым самым Касцёле. Яшчэ адной часткай сустрэчы, ...
Читать далее »Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 24 верасня ў Глыбокім
Спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі ў рамках святкавання Юбілейнага Года пройдзе 24 верасня ў Глыбокім. Праграма: 10.00 — прыезд катэхетаў; 10.30 — канферэнцыя “Сучасныя напрамкі і мадэлі катэхезы ў святле навучання Каталіцкага Касцёла”. Праводзіць с. Нунэ Цітаян; 11.30 — перапынак (кава, гарбата); 11.50–12.30 — абмеркаванне прадстаўленай тэмы; 12.30 — аналіз катэхетычных падручнікаў і іх практычнае выкарыстанне; 13.30 — св. Імша пад кіраўніцтвам ...
Читать далее »У Шчучыне адбылося спатканне для бацькоў міністрантаў і хору «Calasanz»
12 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшло чарговае фармацыйна-малітоўнае спатканне для бацькоў міністрантаў і хору «Calasanz». Галоўную канферэнцыю на тэму: «Бацькі – аўтарытэт для сваіх дзяцей» правяла спецыяльна запрошаная на гэту сустрэчу сястра Ірэны Барцэвіч FMA. Яна дапамагла ўсім задумацца над тым, ці я добра ведаю сваю дачку, свайго сына? Якія станоўчыя рысы маюць мае дзеці? Ці мы ...
Читать далее »Сястра Ірэна Барцэвіч FMA правяла сустрэчу для дзяўчат у Шчучыне
12-13 сакавіка сястра салезіянка Ірэна Барцэвіч FMA правяла спатканне для дзяўчын са шчучынскай парафіі. Міні-рэкалекцыі былі прысвечаны Панне Марыі і Яе прыкладу наследвання Хрыста. Падчас кароткіх канферэнцый дзяўчыны мелі магчымасць пад кіраўніцтвам сястры самі разважаць над тэкстамі Святого Пісання, пазнаць асобу Маці Езуса і знайсці ў Ей рысы, якіх можна прытрымлівацца, каб быць добрай дзяўчынай. У праграме знайшлося крыху часу ...
Читать далее »У Шчучыне адбылося спатканне моладзі з сястрой піяркай
19 лютага ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася сустрэча парафіяльнай моладзі са спецыяльным госцем – сястрой піяркай Марынай, якая таксама родам са Шчучына. Некаторыя з удзельнікаў сустрэчы не падазравалі, што акрамя айцоў піяраў у Касцёле існуюць таксама манахіні падобнай супольнасці, якія бачаць прыклад наследавання Хрыста ў заснавальніку супольнасці піяраў святым Юзафе Каласансе. У сваю чаргу заснавальніцай Інстытуту Дачок Марыі ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэнецца з Патрыярхам Кірылам
Папа Францішак і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэнуцца 12 лютага 2016 г. на Кубе. Аб гэтым стала вядома 5 лютага 2016 г. Самалёт з Пантыфікам на борце здзейсніць пасадку на Востраве на шляху ў Мексіку, куды Францішак накіруецца з афіцыйным візітам. Спатканне, якое адбудзецца ў гаванскім Міжнародным аэрапорце імя Хасэ Марці, пройдзе ў фармаце “асабістай размовы”. Сустрэча рыхтавалася “доўгі час”, ...
Читать далее »Спатканне для дзяўчат правядуць сёстры дамініканкі
Сёстры дамініканкі сардэчна запрашаюць дзяўчат на спатканне «Крылы матыля» альбо Аб пакліканні жанчыны, якая адбудзецца 5 снежня ў кляштары ў Мінску. Узрост удзельнікаў ад 14 год. Сустрэча распачнецца 5 снежня а 10 гадзіне, заканчэнне ў 19 гадзін. ☎ Запіс па тэл. +37529 5568234; +37529 6581859 — с. Міхаліна ОР
Читать далее »Людзі з абмежаванымі магчымасцямі зноў сабраліся ў Глыбокім
Глыбоцкі парафіяльны “Caritas” арганізаваў мерапрыемства «Мы разам!» для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў. 24 кастрычніка ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за дзве сотні асоб. Гэта не толькі прадстаўнікі каталіцкага касцёла, але і вернікі іншых хрысціянскіх канфесій. Людзі не падобны адзін да аднаго. Яны адрозніваюцца знешнасцю, характарам, паводзінамі, але ўсіх аб’ядноўвае адно: права на захаванне сваёй індывідуальнасці, ...
Читать далее »Моладзь у Полацку разважала над Божай Міласэрнасцю
17 кастрычніка моладзь Віцебскай дыяцэзіі сабралася на начное чуванне ў Полацку. Прыбылі маладыя людзі з Браслава, Глыбокага, Мёраў, Віцебска, Варапаева, Слабодкі, Друі, Верхнядзвінска і з іншых месцаў нашай Бацькаўшчыны. Сабраў іх перад усім Бог і жаданне разам маліцца, чуваць, разважаць над рознымі жыццёвымі пытаннямі. Якія разнастайныя сабраліся людзі можна было заўважыць ужо спачатку на прадстаўленні парафій. Хтосьці спевам, хтосьці аповедам, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!