9 верасня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Тэматыка — «Я — дарога і праўда, і жыццё, — кажа Пан» (Ян 14,6). Распачалося спатканне святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Звярнуўшыся да прысутных, іерарх сказаў, што асноўная задача катэхета – “давесці дзяцей да сустрэчы з жывым Богам, які не дзесьці там, у гісторыі, а ...
Читать далее »Архив меток: спатканне катэхетаў
Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Глыбокім
Сустрэча адбылася ў Глыбокім у пятніцу 23 верасня. Распачалася ад самага галоўнага моманту дня – ад Эўхарыстыі, якую ўзначаліў Пастыр дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Біскуп Алег нагадаў пра вартасць паслугі катэхета, неабходнасць супрацоўніцтва з бацькамі на шляху ўзрастання ў веры дзяцей і моладзі. А самае галоўнае, што кожны, хто выконвае паслугу катэхета чыніць гэта ў імя Езуса Хрыста і з’яўляецца ...
Читать далее »Сястра Нунэ Цітаян прэзентавала для катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі падручнік і сшытак для дзяцей першага году падрыхтоўкі да І Камуніі
28 мая ў Глыбокім прайшла сустрэча катэхетаў, падчас якой былі прадстаўлены падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакраманту пакаяння і Эўхарыстыі. Прэзентацыю дыдактычных матэрыялаў правяла іх аўтар с. Нунэ Цітаян. На спатканне з’ехаліся выкладчыкі катэхезы з розных парафій нашай дыяцэзіі. Прыбыў таксама і біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. “У руках маем новы экзэмпляр ...
Читать далее »Біблійны фланэлёграф і экскурсія ў праваслаўную царкву: спатканне катэхетаў прайшло ў Глыбокім
16 кастрычніка ў Глыбокім адбылося спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Гэтая сустрэча прайшла ў другі раз і зноў дзверы гасцінна адчыніў і прадаставіў памяшканне Гарадскі Дом культуры. Мерапрыемства распачалося з супольнай малітвы, якую правёў а. Андрэй Сідаровіч МІС, адказны за правядзенне гэтага спаткання. На самым пачатку словы прывітання скіраваў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч, які адмыслова завітаў на гэта важнае ...
Читать далее »Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 16 кастрычніка ў Глыбокім (+праграма)
Спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 16 кастрычніка ў Глыбокім. Адказны за правядзенне сустрэчы — а. Андрэй Сідаровіч МІС. Праграма: 10.00 — прыезд катэхетаў (ГДК, вул. Камуністычная, 10); 10.30 — прэзентацыя сучасных мадэляў катэхезы; 11.30 — перапынак (кава, гарбата); 12.00 — абмеркаванне ў групах; 13.00 — прадстаўленне вынікаў абмеркавання ў групах; 13.30 — св. Імша пад кіраўніцтвам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча; 14.30 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!