Намесніца сакратара (падсакратар) Сінода Біскупаў, адзначыла, што ўжо цяпер існуюць магчымасці для больш актыўнага ўдзелу свецкіх, асабліва жанчын, у жыцці каталіцкіх суполак, а таксама для змен, якія можна рэалізаваць неадкладна. “Ёсць шмат рэчаў, якія могуць быць зроблены заўтра ці ў бліжэйшы час на мясцовым узроўні. Таму ўсё, што можна рэалізаваць для ўкаранення неабходнага стылю сінадальнасці, для стварэння душпастырскіх рад, для ...
Читать далее »Архив меток: сінод 2021-2023
Сінод падрыхтуе пасланне да народа Божага
Сінод Біскупаў напрыканцы сваёй працы падрыхтуе ліст-пасланне да ўсяго народа Божага, — аб гэтым на брыфінгу 18 кастрычніка 2023 года паведаміў прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні. Камісія па падагульняючым дакуменце Сінода прадумала тэкст, які павінен расказаць усім, «як мага большай колькасці людзей, і асабліва тым, хто яшчэ не быў залучаны ў Сінадальны працэс», аб тым вопыце, які перажылі ўдзельнікі. ...
Читать далее »Спецыяльны сакратар Сінода: cінадальны Касцёл – прароцкі знак
“Сінод 2021-2024, у якім прынялі ўдзел мільёны людзей па ўсёй планеце, можна акрэсліць як партыцыпацыйны эксперымент, магчыма, найбуйнешы з калі-небудзь праведзеных у свеце”. Такую думку выказалі спецыяльны сакратар Сінода ксёндз Джакама Коста і адзін з экспертаў XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў аб сінадальнасці Паола Фальіца. “Каб дасягнуць гэтага, трэба было стварыць прылады для слухання людзей у розных лакальных кантэкстах, дзе ...
Читать далее »Кардынал Грэк: без малітвы не будзе Сінода
Генеральны сакратар Сінода скіраваў ліст да біскупаў ва ўсім свеце, з просьбай заахвоціць вернікаў да малітвы ў інтэнцыі сінадальнай Асамблеі, якая пройдзе з 4 па 29 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане. Кардынал Марыё Грэк адзначыў патрэбу ў малітве аб тым, каб удзельнікі Сінода мелі асвечаныя сэрцы і не схілялі Божую волю да сваіх чаканняў. Малітва – гэта “тэрапія”, якая дапамагае ...
Читать далее »Зацверджаны праект рабочага дакумента Сінода па сінадальнасці
10-11 мая 2023 года XV Звычайная Рада Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў сабралася ў Рыме, каб абмеркаваць рабочы дакумент для ўдзельнікаў першай сесіі XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў. На пленарным пасяджэнні і ў лінгвістычных рабочых групах члены Рады ў суправаджэнні некаторых дарадчыкаў разглядзелі, адкарэкціравалі і зацвердзілі Instrumentum laboris, публікацыя якога запланавана на пачатак чэрвеня. Удзельнікі сустрэчы зацвердзілі методыку правядзення сходу і ...
Читать далее »Хутка кантынентальная асамблея Сінода ў Празе
Кантынентальная асамблея Сінода пройдзе ў Празе з 5 па 12 лютага 2023 года. Ад Беларусі ў сустрэчы возьмуць удзел біскуп Аляксандр Яшэўскі і ксёндз Віктар Гайдукевіч, старшыня і супрацоўнік мясцовай Сінадальнай камісіі. Першая частка Асамблеі, якая працягнецца з 5 па 9 лютага, будзе мець эклезіяльны характар, у ёй возьмуць удзел каля 200 чалавек. 156 з іх з’яўляюцца дэлегатамі ад 39 ...
Читать далее »Сінод Біскупаў аб сінадальнасці пройдзе ў дзве сесіі
16 кастрычніка 2022 года Святы Айцец абвясціў, што ХVI Звычайная Асамблея Сінода Біскупаў аб сінадальнасці пройдзе ў дзве сесіі: у кастрычніку 2023-га і ў кастрычніку 2024 года. Звяртаючыся да вернікаў, якія сабраліся на малітву Анёл Панскі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак нагадаў, што 10 кастрычніка 2021 года адкрыўся першы этап ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў на ...
Читать далее »У Ватыкане падведзены першыя вынікі сінадальнага працэсу
98% Канферэнцый Біскупаў і Сінодаў Усходніх Касцёлаў ва ўсім свеце прызначылі адказную асобу ці цэлую каманду для ажыццяўлення сінадальнага працэсу, — паведаміла XV Звычайная Рада Сіноду Біскупаў. Першыя вынікі сінадальнага шляху, якім Касцёл пачаў ісці каля трох месяцаў таму, былі падведзены падчас пасяджэння Рады, якое праходзіла 27 студзеня 2022 года. У выніковым дакуменце сустрэчы падкрэсліваецца, што асаблівы энтузіязм зыходзіць ад ...
Читать далее »Святая Зямля: Касцёл размаўляе пра перспектывы Сіноду
Каталіцкія ардынарыі ў Святой Зямлі (AOCTS) успрымаюць Сінод па сінадальнасці, ініцыяваны Папам Францішкам, як магчымасць слухаць і вучыцца ў некаталіцкіх Цэркваў у рэгіёне. “Мы хочам не толькі інфармаваць вас аб гэтым працэсе, але і пачуць усё, што вы можаце нам сказаць”, — напісалі іерархі ў сваім лісце да кіраўнікоў некаталіцкіх канфесій, прысутных у Святой Зямлі. У кантэксце Тыдня малітваў аб ...
Читать далее »Біскуп Яшэўскі запрашае адказаць на пытанні анкеты ў межах кансультацый на дыяцэзіяльным этапе Сіноду Біскупаў
Глыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану, шаноўныя сябры, 17 кастрычніка гэтага года ва ўсіх катэдрах нашай Айчыны распачаўся дыяцэзіяльны этап Сіноду Біскупаў на тэму: «На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел і місія», які будзе доўжыцца да красавіка 2022 г. Метадам сінадальнага працэсу з’яўляецца слуханне, мэтай — распазнанне, а шляхам — удзел. На першым этапе Сіноду ...
Читать далее »