Архив меток: што паглядзець?

Фільм «Бруталіст»

Цітры ў фінале фільма звычайна ідуць знізу ўверх, у рэдкіх выпадках – зверху ўніз, а ў фільме «Бруталіст» – па дыяганалі. І гэта не прыхамаць і не дзівацтва рэжысёра, а спроба падпарадкаваць саму стылістыку фільма яго тэме – нялёгкаму творчаму шляху архітэктара, які працуе ў стылі бруталізму. Ласла Тот – венгерскі архітэктар габрэйскага паходжання. Перажыўшы Халакост, ён у 1947 годзе ...

Читать далее »

Фільм «Мой дзікі сябар»

Кінастужка “Мой дзікі сябар” пабачыла свет летам 2024 года. Прагляд гэтага фільма стане добрым і цікавым часам для ўсёй сям’і. Галоўны герой – Саша Меньшыкаў – вучыцца ў сёмым класе. Яго маці – знакамітая даследчыца, якая павінна паехаць у чарговую экспедыцыю на некалькі месяцаў. Дзіўна, што жанчына ратуе дэльфінаў, але зусім не разумее, наколькі глыбока перажывае адзіноту яе сын. Саша ...

Читать далее »

Фільм «Граф Монтэ-Крыста» (Le Comte de Monte-Cristo)

Аляксандр Дзюма – знакаміты французскі пісьменнік, драматург і журналіст ХІХ стагоддзя. Яго аўтарству належыць шмат гістарычных і прыгодніцкіх раманаў. Граф Монтэ-Крыста – адзін з самых вядомых. Твор быў задуманы аўтарам на пачатку 1840-х гадоў, пабачыў свет у жніўні 1884 і атрымаў неверагодную папулярнасць. Цікава, што за грошы, заробленыя пасля публікацыі кнігі, Дзюма набыў дом і шыкоўную вілу, якую назваў “Палац ...

Читать далее »

Фільм «Прысяжны нумар два»

Працы прызнаных мэтраў нязменна выклікаюць інтарэс у публікі і нярэдка расчароўваюць, бо ніхто не застрахаваны ад правалу. Сярод апошніх карцін старой гвардыі можна прыгадаць жорстка раскрытыкаваную стужку Фрэнсіса Форда Копалы «Мегалаполіс» і холадна прыняты фільм Рыдлі Скота «Гладыятар 2». Амаль незаўважанай на іх фоне аказалася стужка «Прысяжны нумар два» славутага акцёра і рэжысёра Клінта Іствуда, які і ў свае 94 ...

Читать далее »

Анімацыйны фільм «Плынь»

Апошнія становяцца першымі. Гэта адбываецца зноў і зноў, і штораз захапляе. Вось і 2024 год, што быў багаты на эпічныя кінакарціны і шматмільённыя блокбастары, запомніцца мне сціплым зачараваннем нямога латышскага мультфільма пад назвай «Плынь» (латыш. Straume, англ. Flow). У доме мастака сярод лесу жыве чорны кот. Днём ён блукае па ваколіцы, шукае ежу і даследуе свет, а ўвечары вяртаецца ў ...

Читать далее »

Анімацыйны фільм «Пуцяводная зорка» (The Star)

Доўгія зімовыя вечары быццам запрашаюць сабрацца разам усёй сям’ёй і паглядзець штосьці цікавае. Напрыклад, мультфільм “Пуцяводная зорка”. Гэта амерыканскі поўнаметражны анімацыйны фільм знакамітай кінастудыі Sony Pictures Animation. Стужка выйшла ў пракат у 2017 годзе, сабраўшы больш за 62 мільёны даляраў ва ўсім свеце і атрымаўшы вельмі неадназначныя водгукі. Цікава, што сцэнарый быў створаны яшчэ напрыканцы 90 гадоў ХХ стагоддзя і ...

Читать далее »

Фільм «Канклаў»

Вобраз касцёла ў мастацтве часта зводзіцца да дзвюх крайнасцяў: саладжавай ідэалізацыі або з’едлівай карыкатуры, прычым часцей апошняе. Аддаючы перавагу аднаму ці другому стэрэатыпам, аўтары рэдка бяруць на сябе цяжар больш глыбокага і шматпланавага разважання. Тым не менш, здараюцца і выключэнні. Адным з іх мне бачыцца раман Роберта Харыса «Канклаў» і яго аднайменная экранізацыя, створаная аскараносным рэжысёрам Эдвардам Бергерам. Паводле сюжэту, ...

Читать далее »

Фільм «Людвіг ван Бетховен» (Louis van Beethoven)

Здаецца, няма чалавека, які б не чуў пра знакамітага Людвіга ван Бетховена. Кампазітара называюць адной з галоўных фігур класічнай музыкі. Кожнаму вядомыя творы “Месяцавая саната”, “Да Элізы”, “Сімфонія №5”. Але Бетховен таксама пісаў творы ў розных жанрах, што існавалі ў той час. Яго аўтарству належаць музыка да опер і драматычных спектакляў, харавыя творы, санаты і сімфоніі. Розныя крыніцы інфармацыі падаюць ...

Читать далее »

Фільм «Вогнетрывалы» (Fireproof)

На першы погляд, кінастужка, пра якую сёння пойдзе размова, – звычайная драма сярод шэрагу іншых. Невялікі бюджэт, невядомыя акцёры, банальны сюжэт. Так здаецца на першы погляд. Але варта толькі заглыбіцца ў сэнс фільма – і ён становіцца блізкім кожнаму хрысціянскаму сужэнству. Галоўныя героі – Калеб і Кэтрын Хольт. Калеб Хольт – мужны капітан пажарнай каманды. Гэта моцны і смелы мужчына ...

Читать далее »

Фільм «Джокер»

Галоўнай навіной восені ў свеце кіно стаў катастрафічны правал фільма «Джокер: Вар’яцтва на дваіх». Ён быў задуманы як працяг надзвычай паспяховай карціны «Джокер», што выйшла пяць гадоў таму і атрымала шырокае прызнанне як сярод гледачоў, так і сярод крытыкаў. Прапаную зірнуць уважлівей, што робіць першую частку «імгненнай класікай» і чаму працяг чакала параза. Артур Флек – адзін з мільёнаў жыхароў ...

Читать далее »