У нядзелю, 21 студзеня, у кляштары айцоў піяраў у Шчучыне была арганізавана аплаткавая сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў. Спатканне праводзіў пробашч парафіі — а. Вітальд Пяцельчыц SP, які на працягу некалькіх гадоў адказвае за фармацыю настаўнікаў і выхавацеляў. А. Віталій Слука SP, тэкст і фота
Читать далее »Архив меток: Шчучын
У Шчучыне прайшла аплаткавая сустрэча для айцоў піяраў і іх бацькоў
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, айцы піяры арганізавалі ў Шчучыне аплаткавую сустрэчу для сваіх бацькоў. Гэты час бацькі правялі разам са сваімі дзецьмі-святарамі ў малітве і супольным адпачынку. Удзельнікі сустрэчы пабылі на супольнай Эўхарыстыі, а потым наведалі адрэстаўраваны палац Друцкіх-Любецкіх. а. Віталій Слука SP, тэкст і фота
Читать далее »Конкурс калядных батлеек прайшоў у Шчучыне
Каля 50 дзяцей са Шчучына разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у конкурсе на самую прыгожую і арыгінальную калядную батлейку. Удзельнікі, ствараючы свае вырабы ручной працы, прадэманстравалі сваю творчасць і вынаходлівасць. Батлейкі былі ацэненыя журы ў двух катэгорыях: працы дзяцей да 5-га класа і вырабы больш старэйшых удзельнікаў. Усе хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі сціплыя падарункі, а лепшыя працы былі вылучаны ...
Читать далее »На аплаткавую сустрэчу ў Шчучыне сабралася больш за 130 чалавек
16 снежня ў Шчучыне адбылася святочная вігілія для літургічнай службы алтара, дзіцячага і моладзевага хору «Каласанс» і іх родных. У гэтым годзе аплаткавая сустрэча сабрала рэкордную колькасць асобаў — больш за 130. Вігілія распачалася супольнай малітвай у парафіяльнай святыні, падчас якой дзеці і іх бацькі прасілі аб спакоі, радасці і шчырай любові ў сваіх сем’ях. Пасля благаслаўлення ўсе сабраліся ў ...
Читать далее »Літургічная служба алтара і моладзевы хор са Шчучына аднавілі свае абяцанні
26 лістапада, у нядзелю Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у шчучынскай парафіі традыцыйна аднавілі свае абяцанні Літургічная служба алтара і моладзевы хор “Calasanz”. Падчас Эўхарыстыі ў лік кандыдатаў, якія рыхтуюцца стаць міністрантамі, было прынята сем хлопцаў. А колькасць удзельнікаў моладзевага хору павялічылася на тры чалавекі. Усе міністранты прайшлі таксама чарговую ступень прыналежнасці да літургічнай службы. Падчас аднаўлення сваіх абяцанняў перад вернікамі ...
Читать далее »Айцы-піяры правялі ў Шчучыне рэкалекцыі для юнакоў
З 3 па 5 лістапада 2017 года ў кляштары айцоў-піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях пад дэвізам “Будзь воля Твая!”, прыняло ўдзел адзінаццаць чалавек з Ліды і са Шчучына. Удзельнікі разам з а. Аляксандрам Махначом SP, адказным за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, разважалі над прысутнасцю Бога ў асабістым жыцці чалавека і даверы ...
Читать далее »У Шчучыне распачалі падрыхтоўку да Піярскага сінода маладых, які пройдзе ў Варшаве ў 2018 годзе
Як вядома, у кастрычніку наступнага года адбудзецца Сінод Біскупаў на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». Ордэн піяраў як частка супольнасці Каталіцкага Касцёла таксама вырашыў далучыцца да перадсінадальнай падрыхтоўкі. Так, кіраўніцтва Польскай правінцыі ордэна піяраў запланавала правесці Піярскі сінод маладых у маі 2018 г. у Варшаве. Але падрыхтоўка ў Беларусі распачалася значна раней: з 5 па 6 лістапада ў Шчучынскай ...
Читать далее »Айцы піяры са Шчучына арганізавалі дзень падзякі за дар новага святога субрата-піяра – Фаўстына Мігеза
25 кастрычніка бягучага года ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне айцы піяры арганізавалі дзень падзякі за дар новага святога субрата-піяра – Фаўстына Мігеза. Кананізацыя айца Фаўстына адбылася дакладна дзесяць дзён таму назад, 15 кастрычніка, у Рыме, дзе Святы Айцец Францішак ўрачыста абвесціў іспанскага піяра святым. Падчас святых Імшаў у шчучынскай святыні вернікі маглі даведацца шмат цікавостак з жыцця святога ...
Читать далее »Парафіяльная ўрачыстасць адбылася ў Шчучыне
Для кожнага верніка адным з галоўных святаў з’яўляецца дзень, калі праслаўляюць cвятога, у гонар якога носіць імя яго парафіяльная святыня. У Шчучынскай парафіі імя Св. Тэрэзы Авільскай урачыстасць адбылася ў нядзелю, 15 кастрычніка. Святая Тэрэза ўвайшла ў гісторыю як рэфарматарка іспанскага кармелітанскага манаства. Яна стала не толькі першай жанчынай-багасловам у каталіцкім Касцёле, але і першай іспанская пісьменніцай. Урачыстую святую Імшу ...
Читать далее »Шчучынская моладзь наведала Гродна
На мінулых выходных для парафіяльных груп са Шчучына быў арганізаваны інтэграцыйны выезд у Гродна. Пасля святой Імшы, якая адбылася ў капліцы айцоў-рэдэмтарыстаў, хлопцы з літургічнай службы алтара згулялі ў лазэртаг, а дзяўчаты з хору «Calasanz» ў боўлінг. Потым моладзь мела магчымасць пагуляць па прыгожых вуліцах Гродна. А. Віталь Слука SP, тэкст і фота
Читать далее »